Асташынскае ўзброенае паўстаньне
Асташынскае ўзброенае паўстаньне — паўстаньне сялянаў, якое адбылося ў сакавіку 1932 году. Сяляне вёскі Асташына Наваградзкага павета і навакольля спалілі маёнткі памешчыка, сядзібы мясцовага асадніка і гандляра за тое, што тыя куплялі на аўкцыёне канфіскаваныя ў сялянаў за нявыплату падаткаў пажыткі. Паліцыя арыштавала завадатараў выступленьня, але сяляне пад кіраўніцтвам свайго камітэту адбілі іх, захапілі зброю і пачалі перастрэлку з паліцыяй.
Улады жорстка расправіліся з паўстанцамі: паводле пастановы надзвычайнага суду 5 ліпеня 1932 г. сяляне І. Бахар, А.Гаўраш, А.Малец, В.Стасевіч былі павешаны, пяць чалавек атрымалі пажыцьцёвае зьняволеньне, 44 чалавекі атрымалі па 5—6 гадоў турмы[1].
За савецкім часам у вёсцы ўстаноўлены памятны знак да гэтай падзеі.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Віталь Гарматны. КПЗБ і сялянскі рух Заходняй Беларусі (1923—1938 гг.) // Матэрыялы Рэспубліканскай навуковай канферэнцыі, (Гародня, 23—24 кастрычніка 2008 г.)