Санкт-Пецярбург
Санкт-Пецярбург (па-расейску: Санкт-Петербург; з 1914 да 1924 год — Петраград, з 1924 да 1991 году — Ленінград) — горад фэдэральнай значнасьці і другі паводле велічыні горад у Расеі, цэнтар Паўночна-Заходняй фэдэральнай акругі Расеі, месца знаходжаньня найвышэйшых органаў улады Расеі[2] і адміністратыўны цэнтар Ленінградзкай вобласьці. Ляжыць на рацэ Няве на ўсходнім узьбярэжжы Фінскай затокі Балтыйскага мора.
Санкт-Пецярбург лац. Sankt-Pieciarburh | |||||
рас. Санкт-Петербург | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 1703 | ||||
Былыя назвы: | Петраград, Ленінград | ||||
Краіна: | Расея | ||||
Кіраўнік: | Аляксандр Дзмітрыевіч Бяглоў[d][1] | ||||
Плошча: | 1439 км² | ||||
Вышыня: | 3 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2019) | |||||
колькасьць: | 5 381 736 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 3739,91 чал./км² | ||||
Тэлефонны код: | 812 | ||||
Паштовы індэкс: | 190000–199406 | ||||
Нумарны знак: | 78, 98, 178, 198 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 59°57′0″ пн. ш. 30°19′0″ у. д. / 59.95° пн. ш. 30.31667° у. д.Каардынаты: 59°57′0″ пн. ш. 30°19′0″ у. д. / 59.95° пн. ш. 30.31667° у. д. | ||||
Санкт-Пецярбург | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://gov.spb.ru |
Насельніцтва гораду на пачатак 2019 складала 5 381 736 жыхароў, разам з аглямэрацыяю — каля 6 мільёнаў. Горад зьяўляецца самастойным суб’ектам Расейскае Фэдэрацыі, яго плошча складае 1439 км².
Санкт-Пецярбург быў заснаваны царом Пятром I 27 траўня 1703 году, на месцы швэдзкай фартэцыі Нюэнсканс (Ніэншанц) і на працягу больш за дзьвесьце гадоў (1712—1728, 1732—1918) быў сталіцаю Расейскае імпэрыі. Падчас Першае сусьветнае вайны горад быў перайменаваны ў Петраград (па-расейску: Петроград), а ў часы савецкай улады — у Ленінград (па-расейску: Ленинград).
Сёньня Санкт-Пецярбург зьяўляецца важным культурным цэнтрам і расейскім портам на Балтыйскім моры.
Геаграфія
рэдагавацьСанкт-Пецярбург ёсьць найпаўночнейшым горадам сьвету з насельніцтвам болей за мільён чалавек. Ён разьмешчаны на паўночным захадзе Расейскае Фэдэрацыі, у межах Прынеўскае нізіны, на прылеглым да вусьця ракі Нявы ўзьбярэжжы Неўскае губы Фінскае затокі і на шматлікіх выспах Неўскае дэльты. Вышыня гораду над узноўнем мора: для цэнтральных раёнаў — 1—5 м, для пэрыфэрыйных раёнаў(поўнач) — 5—30 м, для пэрыфэрыйных раёнаў (поўдзень ды паўднёвы захад) — 5—22 м. Найвышэйшае месца ў межах гораду — раён Краснага Сяла (70—110 м) з Арэхавае гарой (176 м).
Вадаёмы
рэдагавацьАгульная працягласьць усіх вадаёмаў на тэрыторыі Санкт-Пецярбургу дасягае 282 км, а іх водная паверхня складае каля 7% усёй плошчы гораду. За час існаваньня Санкт-Пецярбургу гідралягічная сетка гораду перажыла істотныя зьмяненьні. Будаўніцтва гораду ў нізкім балоцістым месцы запатрабавала будаваньня каналаў і сажалак для асушэньня. Выкапаная пры гэтым зямля выкарыстоўвалася для падвышэньня паверхні. Напрыканцы XIX ст. дэльта Нявы складалася з 48 рэчак і каналаў, што ўтваралі 101 востраў. Зь цягам часу (праз будаўніцтва гораду) шмат вадаёмаў згубілі сваё першаснае значэньне, забрудзіліся і былі засыпаныя. У XX ст. у выніку засыпкі каналаў, пратокаў і рукавоў колькасьць востраваў скарацілася да 42.
Асноўная водная магістраль гораду — рака Нява, якая ўпадае ў Неўскую губу Фінскае затокі, якія належаць да Балтыйскага мора. Найвялікшыя рукавы дэльты: Вялікая ды Малая Нява, Вялікая, Сярэдняя ды Малая Неўкі, Фантанка, Мойка, Екацерынгофка, Крастоўка, Карпаўка, Жданаўка, Смаленка, Пражка, Кронвэркская пратока; каналы — Марскі канал , Абводны канал, канал Грыбаедава, Крукаў канал. Асноўныя прытокі Нявы ў межах гораду: леваруч — Іжора, Славянка, Мурзінка, праваруч — Охта, Чорная рэчка. Найвялікія востравы ў дэльце Нявы: Васільеўскі, Петраградзкі, Крастоўскі, Дзекабрыстаў; найвялікі востраў у Фінскае затокі — Котлін. Цераз водныя аб’екты гораду перакінуты каля 800 мастоў (без уліку мастоў на тэрыторыях прамысловых прадпрыемстваў), у тым ліку 218 пешаходных ды 22 развадных. Сярод іх частка разьмешчаная ў колішніх прадмесьцях Санкт-Пецярбургу: ў Кранштаце — 5, Пушкіне — 54, Пецяргофе — 51, Паўлаўску — 16, Ламаносаве — 7 мастоў. Найдоўгі мост — Вялікі Абухоўскі (вантавы) мост церазь Няву (поўная даўжыня маставога пераходу — 2824 м), найшырокі мост — Сіні мост на рацэ Мойцы (99,5 м).
Гісторыя
рэдагаваць- Асноўны артыкул: Гісторыя Санкт-Пецярбургу
Раньняя гісторыя
рэдагавацьУ канцы XIII стагодзьдзя швэды замацавалі свой кантроль над Фінляндыяй і ў 1300 годзе на чале з маршалкам Тургільсам Кнутсанам заснавалі ў вусьці Нявы фартэцыю Ляндскруна, якая, аднак, ужо ў наступным годзе была разбураная наўгародцамі. У 1611 годзе прыкладна на тым самым месцы швэды заклалі фартэцыю Нюэнсканс, якая паступова стала горадам Нюэн, атрымаўшым гарадзкія прывілеі ў 1638 годзе і захопленым расейцамі 2 траўня 1702 году[3].
Вялікая Паўночная вайна і заснаваньне места
рэдагавацьНа месцы швэдзкага Нюэна Пётар вырашыў пабудаваць свой горад. Датай заснаваньня Санкт-Пецярбургу мяркуецца 27 траўня [ст. ст. 16 траўня] 1703 году. Гэтым днём датуецца заклад царом-рэфарматарам Петрапаўлаўскай крэпасьці — першага будынка гораду — у вусьці ракі Нявы на Заячай высьпе. Пётар I даў гораду імя, прысьвечанае яго заступніку на небе — Сьвятому апосталу Пятру. Паводле легенды, у той дзень пасьля літургіі цар явіўся з рыдлёўкай у руках для закладу гораду, і калі ён схапіўся за яго, з вышыні спусьціўся арол і пачаў круціцца над выспамі. Адышоўшы ў бок, Пётар I срубіў дзьве тонкія бярозкі і, зьяднаўшы і верхавіны, паставіў у выкапаныя працоўнымі ямы. Гэтыя дзьве бярозкі мусілі азначаць будучую браму крэпасьці. Арол, які круціўся ў небе, спусьціўся і сеў на «браму», пасьля чаго, перавязаўшы яму ногі, цар пасадзіў яго на плячо, усьцешаны шчасьлівай прыметай[4]. Новая крэпасьці сваёй зброяй мусіла перакрываць фарватэры па двух найбольш буйных рукавах дэльты ракі — Няве і Вялікай Неўцы. У наступным, 1704 годзе для абароны марскіх рубяжоў Расеі на высьпе Котлін была заснаваная крэпасьць Кранштат. Новаму гораду Пётар I надаваў вялікае стратэгічнае значэньне для забесьпячэньня марскога шляху з Расеі ў Заходнюю Эўропу. Тут, на стрэлцы Васільеўскай выспы, пад прыкрыцьцём Петрапаўлаўскай крэпасьці, быў заснаваны першы гандлёвы порт Санкт-Пецярбургу.
Першыя гады існаваньня места
рэдагавацьПасьля закладу і пачатку будаваньня Петрапаўлаўскай крэпасьці працягвалася ўзьвядзеньне і іншых абарончых аб’ектаў. У сьнежні 1706 году Пётар I выдаў загад на будаваньне Кронвэрка з мэтай адгарадзіць Петрапаўлаўскую крэпасьць ад артабстрэлу з супрацьлеглага берагу, а двума гадамі раней было закладзенае Адміралцейства.
У першыя дзесяць гадоў існаваньня галоўнай часткай места была Гарадзкая выспа (цяпер Петраградзкая выспа), тут знаходзіліся Гасьцінны двор, Траецкая царква, мноства службовых збудаваньняў, рамесныя слабоды і ваенныя часткі. Злучалася выспа зь Петрапаўлаўскай крэпасьцю праз пад’ёмны мост. Пазьней пачаў забудоўвацца Адміралцейскі бок (левы бераг Нявы), дзе знаходзіліся такія важныя збудовы, як Зімні палац і Летні палац Пятра I зь Летнім садам. З 1712 году горад быў абвешчаны сталіцай Расеі, а ў 1713 годзе ўсе асобы, прыналежныя да царскага двара, мусілі былі сяліцца ў Пецярбургу, сюды ж пераехаў і Сэнат. У 1712 годзе Пётар I выдаў указ аб стварэньні Генэральнага пляну Санкт-Пецярбургу, згодна якому цэнтрам гораду абіраецца Васільеўская выспа. Менавіта тут будуюцца партавыя збудаваньні, маякі, а таксама будынак Дванаццаці калегіяў, Кунсткамэра і іншыя будынкі (да таго моманту на высьпе быў толькі знакаміты Меншыкаўскі палац). У 1725 годзе заснаваная Пецярбурская Акадэмія навук, дзе 2 студзеня 1728 году была выдадзеная першая расейская газэта — «Санкт-Петербургские ведомости» (першы рэдактар — Герхард Фрыдрых Мілер).[5]
Пецярбург у сярэдзіне і другой палове XVIII стагодзьдзя
рэдагавацьУ выніку пажараў і разводзьдзяў многія будынкі пятроўскага Пецярбургу да сярэдзіны XVIII стагодзьдзя апынуліся ў лядашчым стане ці былі зьнішчаныя. Так, улетку 1736 і 1737 гадоў у Пецярбургу адбыліся два пажары (выгарэла ўся драўляная Марская слабада і значная частка Адміралцейскай выспы). У 1737 годзе ўказам імпэратрыцы Ганны Іванаўны ствараецца Камісія аб Санкт-Пецярбурскім будаваньні (якую ўзначальваў Пётар Ерапкін), якая працавала над генэральным плянам гораду.[6] Па гэтым пляне зацьвярджалася ідэя трохпромневага разьвіцьця Пецярбургу ад Адміралцейства, які мусіў стаць кампазыцыйным цэнтрам, а ролю галоўнай магістралі аддавалася Неўскаму праспэкту. У 1762 годзе на зьмену гэтай камісіі прыйшла Камісія аб каменным будаваньні Санкт-Пецярбургу і Масквы, якая рэгулявала забудову малых узьбярэжных малых рэк і каналаў, фармаваньне архітэктурных ансамбляў цэнтральных плошчаў. 29 ліпеня 1731 году адкрыўся Кадэцкі корпус, а ў 1759 — Паскі корпус. Ствараўся цэлы шэраг вучэльняў — Горная вучэльня і гэтак далей. Санкт-Пецярбург становіцца адным з найбуйнейшых навуковых цэнтраў у Расеі. Разьвіваецца і культурнае жыцьцё ў Паўночнай сталіцы Расеі. 30 жніўня 1756 году выдаецца ўказ аб стварэньні першага ў краіне дзяржаўнага тэатру, 4 лістапада 1764 году лічыцца датай заснаваньня Імпэратарскай Акадэміі мастацтваў. Напрыканцы XVIII стагодзьдзя насельніцтва гораду перавысіла 200 тысячаў чалавек, у горадзе дзейнічалі больш за 60 праваслаўных цэркваў і 15 цэркваў іншых канфэсіяў. На 1780 год налічвалася 1200 вуліцаў і завулкаў, 3,3 тысячы хатаў, уся цэнтральная частка гораду ўжо цалкам брукаваная і пакрытая папярочнымі дошкамі.[5]
Санкт-Пецярбург у XIX стагодзьдзі
рэдагавацьЛюблю цябе, Пятра тварэньне, Люблю твой строгі, стройны від, Нявы дзяржаўнае цячэньне, Берагавы яе граніт, Узор тваіх чыгунных кратаў, Начэй задумлівых тваіх Празрысты змрок, бліск цемнаваты. Калі ў пакоі сярод кніг Пішу, чытаю безь лямпады, Гляджу на сонныя грамады Пустынных вуліц, як блішчыць Адміралцейскі ў высях шпіц… |
||
Да гэтага часу ўжо адбываецца бурнае разьвіцьцё прамысловасьці — ужо да сярэдзіны 1830-х гадоў у Санкт-Пецярбургу дзейнічае каля 300 фабрык і заводаў. Адкрываюцца новыя водныя сыстэмы — Марыінская і Ціхвінская, у 1828 годзе — Паўночна-Дзьвінскі канал. Істотнай падзеяй становіцца адкрыцьцё першай чыгункі ў 1836 годзе паміж Пецярбургам і Царскім Сялом. Пецярбуржцы апрабавалі новы водны транспартны сродак: параход. Працягваецца разьвіцьцё Пецярбургу як палітычнага і навуковага цэнтру дзяржавы. У 1802 годзе заснаваныя міністэрствы і Дзяржаўны савет, узьведзены будынак Сэнату і Сынода, абноўленая Акадэмія навук (у 1803 годзе быў прыняты новы статут), створаны Пэдагагічны інстытут, утвораныя некалькі гімназіяў і дазволеныя вольныя тыпаграфіі.[4] Адкрываецца Пулкаўская абсэрваторыя, у 1845 годзе — Расейскае геаграфічнае таварыства. 18 жніўня 1851 году зь Пецярбургу ў Маскву адправіўся першы цягнік, хутка зносіны паміж двума гарадамі стане рэгулярным. Ужо ў 1850-х пабудаваныя Маскоўскі (Мікалаеўскі), Варшаўскі, Балтыйскі, а ў 1870 годзе — Фінляндзкі вакзалы. Разьвіваецца і судаходзтва. У 1885 годзе скончылася збудаваньне Марскога канала і Марскога порту.
Горад трох рэвалюцыяў. Грамадзянская вайна
рэдагавацьXX стагодзьдзе ўчыніла для Пецярбургу як шмат цяжкіх выпрабаваньняў, так і грандыёзныя зьдзяйсьненьні. Па выніках перапісу 1897 году насельніцтва гораду складала 1265 тыс. жыхароў, а на пачатак Першай сусьветнай вайны перавысіла 2 мільёны (3-е месца ў Эўропе пасьля Лёндану і Парыжу). 29 верасьня 1907 году пачаў курсаваць Санкт-Пецярбурскі трамвай.
Першым выпрабаваньнем стала расейская рэвалюцыя 1905—1907 гадоў, пачаткам якой лічыцца Крывавая нядзеля, а вынікамі якой стала стварэньне першага ў гісторыі Расеі парлямэнту. Пачаўшаяся Першая сусьветная вайна моцна паўплывала на лёс Санкт-Пецярбургу. Ужо ў жніўня 1914 году на хвалі антынямецкіх настрояў горад пераназваны ў Петраград, а да 1917 году пачаліся праблемы з аснадай — звычайнай зьявай становяцца чэргі. Хваляваньні 23—27 лютага 1917 году ў горадзе зробяцца адной з галоўных прычынаў Лютаўскай рэвалюцыі. У гонар загінуўшых працоўных на Марсавым полі ў 1956 годзе быў запалены Вечны агонь.[7] Пасьля кастрычніцкага перавароту, падчас Грамадзянскай вайны з-за блізкасьці антырэвалюцыйных арміяў урад Леніна зьяжджае ў Маскву. Петраград часова пазбаўлены статусу сталіцы (5 сакавіка 1918 году), які пераходзіць да Масквы. Увесну 1919 году, пры падтрымцы ангельскага флёту, пачаўся першы наступ арміі Мікалая Юдзеніча з Эстляндыі на Петраград, а пасьля паразы, ужо ў кастрычніку, другі, які таксама будзе спынены. 22 студзеня 1920 году Юдзенич абвясьціў пра роспуск Паўночна-Заходняй арміі. 26 студзеня 1924 году, пасьля сьмерці Ўладзімера Леніна Петраград рашэньнем ЦК УКП(б) пераназываецца ў Ленінград.
Савецкі Петраград-Ленінград
рэдагавацьПасьля катастрафічных падзеяў 1917—1919 гадоў насельніцтва гораду скарачаецца, да 1920 году яно складае толькі 722 000 чалавек[8], але дзякуючы НЭПу жыцьцё ў горадзе паступова паляпшаецца. Працягваецца актыўная жытловая забудова. Так у 1924 годзе ствараецца праект цэнтру Нарваўскага раёну, паводле якога мусілі быць створаныя дзьве плошчы — Стачак, дзе была ўзьведзеная трыюмфальная арка ў гонар перамогі над Напалеонам і плошчу, якую яшчэ мелася стварыць (цяпер Кіраўская плошча). Па ўсім горадзе ствараюцца Палацы культуры — да сярэдзіны 1930-х гадоў яны маюцца ўжо ва ўсіх прамысловых раёнах.[9]
Гераізм і стойкасьць ленінградцаў выявіліся ў часы Вялікай Айчыннай вайны. Амаль 900 дзён ва ўмовах поўнай блякады гораду жыхары ня толькі выжылі, але і дапамаглі фронту. Так у выніку сустрэчнага наступу Ленінградзкага і Волхаўскага франтоў 18 студзеня 1943 году блякаднае кальцо было прарванае, але толькі 27 студзеня 1944 году блякада гораду была цалкам зьнятая.
З 1947 году ў Ленінградзе разьвіваюцца як аднаўляльныя, гэтак і інтэнсіўныя будаўнічыя працы. 7 кастрычніка 1955 году ў мэтро быў запушчаны першы абкатачны электрапоезд, а ўжо 5 лістапада быў падпісаны акт аб здачы ў эксплюатацыю першай чаргі ленінградзкага мэтрапалітэну. У 1990 годзе гістарычны цэнтар гораду ўнесены ў Сьпіс сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО.
Постсавецкі пэрыяд
рэдагавацьУ 1991 годзе па выніках рэфэрэндуму 54% ленінградцаў выказаліся за вяртаньне спрадвечнай назвы гораду Санкт-Пецярбург. 6 верасьня 1991 году ўказам Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету РСФСР яна была адноўленая,[10] 21 красавіка 1992 году ўнесеная ў Канстытуцыю РФ.[11] 26 чэрвеня 1991 году быў абраны першы і апошні мэр Санкт-Пецярбургу, 13 сакавіка 1996 году выканаўчая ўлада была перададзеная Адміністрацыі Санкт-Пецярбургу, якая ствараецца губэрнатарам Санкт-Пецярбургу, пасада мэра была скасаваная. Істотнай падзеяй для Пецярбургу сталі Гульні добрай волі 1994 году, якія праходзілі ў складаны для гораду час. У 1991—2007 гадах было ўсталявана шмат помнікаў, сярод якіх — Фёдару Дастаеўскаму, маршалу Георгію Жукаву, Сяргею Ясеніну і іншыя. Адрэстаўраваныя і адноўленыя — Канстантынаўскі палац, храм Спасу-на-Крыві і шмат якія іншыя. Упершыню 25 траўня 1991 году, пасьля вялікага перапынку, царкоўная служба адбылася ў Казанскім саборы. У 2001 годзе пачынаецца будаўніцтва Кальцавой дарогі вакол Пецярбургу, 15 сьнежня 2004 году адкрываецца Вялікі Абухаўскі мост, вядомы як «Вантавы мост». Працягваецца разьвіцьцё мэтрапалітэну: у 1998 годзе ўведзены ў эксплюатацыю ўчастак Правабярэжнай лініі ад станцыі «Чкалаўская» да станцыі «Старае Сяло», у 2005-м адкрытая станцыя «Камэнданцыкі праспэкт» і іншыя. У 2000 годзе быў пабудаваны Лядовы палац, у якім прайшоў чэмпіянат сьвету па хакеі 2000 году. У 2008 годзе пецярбурскі футбольны клюб «Зэніт» выйграў прэстыжны Кубак УЭФА і Супэркубак УЭФА.
Узнагароды
рэдагаваць- Званьне Горад-герой (8 траўня 1965 году) з уручэньнем мэдалі «Залатая зорка» — «за выбітныя заслугі перад Айчынай, мужнасьць і гераізм, праяўленыя працоўнымі Ленінграду ў барацьбе зь нямецкімі захопнікамі ў цяжкіх умовах працяглай варожай блякады, і ў азнаменаваньне 20-годзьдзя перамогі савецкага народу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Ордэн Леніна (26 студзеня 1945 году) — «за мужнасьць і адвагу ва ўмовах блякады і барацьбы супраць фашысцкіх захопнікаў».
- Ордэн Леніна (21 чэрвеня 1957 году) — «у азнаменаваньне 250-годзьдзя Ленінграду».
- Ордэн Кастрычніцкай рэвалюцыі (21 лістапада 1967 году) — «у азнаменаваньне 50-годзьдзя Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі».
- Ордэн Чырвонага Сьцягу РСФСР (5 сьнежня 1919 году) — «за гераізм і самадданасьць петраградзкага пралетарыяту, за абарону Петраграду ў Грамадзянскую вайну».
Эканоміка
рэдагаваць- Асноўны артыкул: Эканоміка Санкт-Пецярбургу
Санкт-Пецярбург — адзін з найважнейшых эканамічных цэнтраў Расейскай Фэдэрацыі. Эканоміка гораду базуецца ў асноўным на прамысловасьці і турызьме. Па выніках 2004 году горад заняў чацьвертае месца ў Расеі (пасьля Масквы, Цюменскай і Маскоўскай вобласьці) па аб’ёме сукупнага рэгіянальнага прадукту (СРП). У 2007 годзе гэты паказчык склаў 1109,3 млрд руб. (38 млрд даляраў), ці 3,92% ад агульнарасейскага СУП.[12] У 2011 годзе, па прагнозах, СРП складзе 2 трыльёны 413 мільярдаў 6 мільёнаў рублёў.[13] У 2006 годзе ў Санкт-Пецярбургу адбыўся саміт «Вялікай васьмёркі». Саміт праходзіў у Канстантынаўскім палацы ў Стрэльне з 15 па 17 ліпеня 2006 году. З 1997 году ў Санкт-Пецярбургу праводзіцца штогадовы эканамічны саміт Расеі і краінаў СНД — Пецярбурскі міжнародны эканамічны форум — найважнейшае міжнароднае эканамічнае і палітычнае мерапрыемства ва Ўсходняй Эўропе, якое атрымала неафіцыйную назву «Расейскі Давос».
Культура
рэдагавацьТэатры
рэдагавацьМузэі
рэдагаваць- Эрмітаж
- Кунсткамэра
- Расейскі дзяржаўны музэй Арктыкі і Антарктыкі
- Дзяржаўны Расейскі музэй
- Дзяржаўны Літаратурна-мэмарыяльны музэй Ф. М. Дастаеўскага
Пляніроўка і архітэктура
рэдагавацьПётр I задумваў горад паводле эўрапейскага ўзору: з прамымі пэрпэндыкулярнымі вуліцамі, шырокімі «прашпэктамі». Такая пляніроўка бачна на прыкладзе Васільеўскага востраву і «трызубцы» Адміралтэйства — Неўскі праспэкт, Гарохавая вуліца, Вазьнясенскі праспэкт. Самы шырокі мост — Сіні.
Храмы і манастыры
рэдагаваць- Троіца-Ізмайлаўскі сабор
- Казанскі сабор
- Ісакіеўскі сабор
- Смольны манастыр
- Уладзімерскі сабор
- Царква Прападобнай Еўфрасіньні Полацкай
- Швэдзкая царква Сьвятой Катарыны
Вуліцы, праспэкты, пляцы
рэдагавацьТранспарт
рэдагаваць- Санкт-Пецярбургскі мэтрапалітэн
- Санкт-пецярбургскі трамвай
- Санкт-Пецярбургскі тралейбус
- Санкт-Пецярбургскі аўтобус
Чыгуначныя вакзалы
рэдагавацьАдукацыя
рэдагаваць- Санкт-Пецярбурская дзяржаўная мастацка-прамысловая акадэмія імя А. Л. Штыгліца
- Санкт-Пецярбурская дзяржаўная кансэрваторыя імя М. А. Рымскага-Корсакава
- Санкт-Пецярбурскі дзяржаўны політэхнічны ўнівэрсытэт
- Санкт-Пецярбурскі дзяржаўны ўнівэрсытэт
- Пецярбурскі дзяржаўны ўнівэрсытэт шляхоў зносін
- Санкт-Пецярбурскі дзяржаўны тэхналягічны інстытут
Беларусы ў Санкт-Пецярбургу. Гісторыя. Асобы
рэдагавацьПецярбург стаў важным цэнтрам беларускай культуры яшчэ ў XIX стагодзьдзі. У 1844-46 гг. Ян Баршчэўскі піша тут знакаміты твор Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданьнях. У 1893 годзе тут нарадзіўся Антон Неманцэвіч. Паводле расейскага перапісу 1897 г. у Пецярбургу пражывала 66,5 тысячаў беларусаў. У пачатку XX стагодзьдзя яны сталі другой паводле колькасьці іншаэтнічнай супольнасьцю ў горадзе. У 1906-12 гг. тут вучылася выбітная альголяг Вольга Акімава. У 1906-16 гг. працавала Загляне сонца і ў наша аконца, у 1914 г. — Акцыйная суполка друкарскай штукі, у 1914 годзе выйшаў нумар часопісу «Раніца». У 1918 дзейнічала Таварыства ахвотнікаў беларускага народнага штукарства. У 1930-37 вучыўся беларускі мастак Яўген Зайцаў. У 1926-36 гг. дзейнічала Беларускае студэнцкае зямляцтва. У 1938-39 гадох рэктарам Ленінградзкага ўнівэрсытэту быў беларускі вучоны Канстанцін Лукашоў. У 1938 г. у Ленінградзе нарадзіўся беларускі геахімік Валянцін Лукашоў. Зь першых дзён Вялікай Айчыннай вайны беларусы ўдзельнічалі ў абароне Ленінграду, сярод іх — Фядосій Смалячкоў. У 1973-75 гг. у горадзе над Нявой працуе беларускі мастак Аляксандар Ісачоў. Дзейнічае Беларускае грамадзка-культурнае таварыства (Санкт-Пецярбург).
- Андрэй Вількіцкі
- Эдвард Вайніловіч
- Ёсіф Гашкевіч
- Валянцін Грыцкевіч
- Пятро Драчоў (1937 — 2005) — беларускі графік
- Вацлаў Іваноўскі
- Барыс Кіт (1910 — 2018) — беларускі і амэрыканскі грамадзкі дзяяч, настаўнік, матэматык, фізык, хімік
- Марыя Косіч
- Янка Купала
- Сьцяпан Некрашэвіч
- Пётар Стэфаноўскі
- Аляксандар Шыманоўскі
- Браніслаў Эпімах-Шыпіла
- Пятро Шалахонаў
Асобы
рэдагаваць- Асноўны артыкул: Сьпіс асобаў, зьвязаных з Санкт-Пецярбургам
- Міхаіл Баярскі (1949) — савецкі і расейскі актор тэатра і кіно, сьпявак, тэлевядучы
- Мікалай Гарын-Міхайлоўскі (1852–1906) — расейскі пісьменьнік і інжынэр
- Георгі Грэчка (1931) — савецкі касманаўт, двойчы Герой Савецкага Саюзу
- Мікалай Гумілёў (1886–1921) — расейскі паэт, перакладчык і літаратурны крытык
- Аляксандар Кандратаў (1937–1993) — лінгвіст, біёляг, журналіст і паэт
- Леанід Кантаровіч (1912–1986) — савецкі матэматык і эканаміст, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па эканоміцы (1975)
- Кірыла (1946) — Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі
- Анатоль Кірпічнікаў (1929) — савецкі і расейскі археоляг, доктар гістарычных навук, прафэсар
- Міхаіл Кутузаў (1745–1813) — расейскі палкаводзец, генэрал-фэльдмаршал, сьвятлейшы князь. Герой вайны 1812 году
- Фёдар Літке (1797–1882) — расейскі мараплавец, географ, дасьледнік Арктыкі, адмірал
- Дзьмітры Ліхачоў (1906–1999) — савецкі і расейскі філёляг, мастацтвазнаўца, сцэнарыст
- Дзьмітры Меражкоўскі (1865–1941) — расейскі пісьменьнік, паэт, крытык, перакладчык, гісторык, рэлігійны філёзаф, грамадзкі дзяяч.
- Дзьмітры Мядзьведзеў (1965) — расейскі дзяржаўны і палітычны дзяяч, Прэзыдэнт Расейскай Фэдэрацыі ад 2008 да 2012 году
- Уладзімер Пуцін (1952) — расейскі дзяржаўны дзяяч, прэзыдэнт Расейскай Фэдэрацыі
- Пятро Шалахонаў (1929–1999) — актор тэатру і кіно, заслужаны артыст РСФСР
- Дзьмітры Шастаковіч (1906–1975) — расейскі савецкі кампазытар, піяніст, пэдагог і грамадзкі дзяяч
- Аляксандар Шыманоўскі (1850–1918) — беларускі этнограф і фальклярыст
- Аляксей Ягудзін (1980) — расейскі фігурыст
- Мікалай Яжоў (1895–1940) — савецкі дзяржаўны і палітычны дзяяч
- Патрушаў Дзмітрый Мікалаевіч (н. 1977), палітык, дзяржаўны служачы[14]
- Панскі Максім Генадзевіч (н. 1974), экс-кіраўнік " Сібантрацыт "[15][16][17]
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ а б https://lenta.ru/news/2018/10/03/poltavchenko/
- ^ Конституционный Суд Российской Федерации (рас.)
- ^ Янгфельт Б. Шведские пути в Санкт-Петербург. — Стокгольм—Санкт-Петербург: Шведский институт—Блиц, 2003. — С. 17—41.
- ^ а б Авсеенко В. Н. История города С.-Петербурга в лицах и картинках. 1703—1903 (рас.). — СПб: Сотис, 1993. — С. 20.
- ^ а б А. В. Даринский, В. И. Старцев, Д. Н. Мурин, Т. Г. Браже, А. Г. Бойко Санкт-Петербург 1703—1719 / Под ред. А. В. Даринского. — СПб.: Фирма «ГЛАГОЛ», 2000. — С. 68—69. — 464 с.
- ^ История Санкт-Петербурга (рас.)
- ^ Галина Дрегуляс Февральская революция. opeterburge.ru.
- ^ А. Ю. Чистяков Население (обзорная статья). Электронная энциклопедия Санкт-Петербурга.
- ^ Анна Тирле Архитектура и благоустройство: массовое строительство. Эра ДК и ЦПКиО. Часть II. opeterburge.ru.
- ^ Указ Президиума ВС РСФСР от 06.09.91 № 1643-I О возвращении городу Ленинграду его исторического названия Санкт-Петербург
- ^ Закон РФ от 21 апреля 1992 г. N 2708-I «Об изьменениях и дополнениях Конституции (Основного Закона) Российской Советской Федеративной Социалистической Республики»
- ^ Валовой региональный продукт по субъектам Российской Федерации в 1998—2007 годах в текущих ценах (данные Госкомстата РФ). gks.ru. Праверана 6 сакавіка 2011 г.
- ^ Маша Могилевская (1 ліпеня 2008) Гастарбайтеры поднимут Петербург. fontanka.ru. Праверана 6 сакавіка 2011 г.
- ^ https://stories-of-success.ru/armiya-gosudarstvo/dmitriya-patrusheva
- ^ https://www.globalmsk.ru/person/id/3173
- ^ https://24smi.org/celebrity/257140-maksim-barskii.html
- ^ https://biographe.ru/biznesmeni/maksim-barskij/
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьСанкт-Пецярбург — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў