Падневічы
вёска ў Валожынскім раёне Менскай вобласьці Беларусі
Па́дневічы[1] — вёска ў Валожынскім раёне Менскай вобласьці, на рацэ Іслачы. Падневічы ўваходзяць у склад Івянецкага сельсавету.
Падневічы | |
трансьліт. Padnievičy | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Валожынскі |
Сельсавет: | Івянецкі |
Плошча: | 0,674 км² |
Насельніцтва (2010) | |
колькасьць: | 93 чал. |
шчыльнасьць: | 137,98 чал./км² |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1772 |
Паштовы індэкс: | 222372 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°58′12″ пн. ш. 26°50′7″ у. д. / 53.97° пн. ш. 26.83528° у. д.Каардынаты: 53°58′12″ пн. ш. 26°50′7″ у. д. / 53.97° пн. ш. 26.83528° у. д. |
± Падневічы | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Гісторыя
рэдагавацьНазва вёскі паходзіць ад ляндшафту мясцовасьці, дзе знаходзіцца. Яна акружана ўзгоркамі, стаіць нібыта ва ўпадзіне. Пасьля скасаваньня Падневіцкага сельсавету вёска ўвайшла ў склад Пральніцкага сельсавету. 28 траўня 2013 году вёска перададзеная зь ліквідаванага Пральніцкага ў Івянецкі сельсавет[2].
Насельніцтва
рэдагаваць- 2010 год — 93 чалавекі
- 1999 год — 130 чалавек
Інфармацыя для турыстаў
рэдагавацьКаля вёскі на беразе ракі Іслачы часта праходзяць зьлёты турыстаў, скаўтаў, БРСМ ды іншых арганізацыяў.
Славутасьці
рэдагаваць- Капліца-пахавальня Жаброўскіх (ХІХ ст.)
- Могілкі «Тупальшчына» — магіла клясыка беларускае літаратуры Вінцэнта Дунін-Марцінкевіча, 1884 год. Магіла мае 3-ю катэгорыю каштоўнасьці[3].
Аграсядзібы
рэдагаваць- Аграсядзіба Качанавай Тамары Ўладзімераўны[4]
Грыб-парасонік
рэдагавацьВаколіцы вёскі Падневічы — адзінае ў Беларусі месцазнаходжаньне грыба-парасоніка (буйналускаўніца) дзявочага (па-лацінску: Macrolepiota puellaris)[5]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 128
- ^ «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 (рас.)
- ^ Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 578 ад 14 мая 2007 г. «Аб статусе гісторыка-культурных каштоўнасцей»(недаступная спасылка)
- ^ Агроусадьбы Воложинского района
- ^ Грыб-парасонік (буйналускаўніца) дзявочы // Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 1993. ISBN 5-85700-095-5