Пасланьні Паўла
Кніга Новага Запавету |
Гістарычныя кнігі |
Дыдактычныя кнігі |
Прароцкія кнігі |
Пасланьні Паўла — трынаццаць кнігаў Новага Запавету, аўтарам якіх зьяўляецца апостал Павал. Некаторыя з гэтых лістоў зьяўляюцца аднымі з самых раньніх захавалых хрысьціянскіх дакумэнтаў. Яны даюць уяўленьне аб вераваньнях і супярэчнасьцях раньняга хрысьціянства і, як частка канону Новага Запавету, яны таксама былі й працягваюць заставацца асноўнай для хрысьціянскага багаслоўя й хрысьціянскай этыкі. Пасланьне да габрэяў традыцыйна адносяць да аўтарства Паўла, аднак у самім творы імя апостал не згадваецца, як гэтае маецца ў іншых пасланьнях.
Пасланьні апостала Паўла, як правіла, зьмяшчаюцца паміж Дзеяў Сьвятых Апосталаў і Пасланьнямі апосталаў, хоць у некаторых манускрыптах пасланьні апостала Паўла зьмяшчаюцца ў канцы Новага Запавету.
Пасланьні Паўла таксама каштоўныя згадкай асабістага жыцьця апостала. Павал называе шмат людзей па імю, часьцяком даючы падрабязную інфармацыю аб коштоўнасьці гэтых сяброўскіх адносінаў і заахвочваньні, якое яны яму далі.
Сьпіс пасланьняўРэдагаваць
Да аўтарства Паўла належыць 13 пасланьняў. Большасьць дасьледчыкаў уключаюць ананімнае Пасланьне да габрэяў да твораў апостала Паўла, але аўтарства гэтага твору некаторымі дасьледчыкамі аспрэчваецца. Раней у многіх кодэксах і рукапісах Новага Запавету Пасланьне да габрэяў было разтмешчаны паміж іншымі пасланьнямі Паўла, цяпер яно зьмяшчаецца ў канцы кнігаў Новага Запавету перад Адкрыцьцём Яна Багаслова.
Назва |
Па-грэцку |
Час стварэньня |
---|---|---|
Пасланьне да рымлянаў | Προς Ρωμαίους | каля 55—58 |
Першае пасланьне да карынцянаў | Προς Κορινθίους Α | каля 53—54 |
Другое пасланьне да карынцянаў | Προς Κορινθίους Β | каля 55—56 |
Пасланьне да галятаў | Προς Γαλάτας | каля 55 |
Пасланьне да эфэсянаў | Προς Εφεσίους | канец 50-х — пачатак 60-х |
Пасланьне да піліпянаў | Προς Φιλιππησίους | каля 52—54 |
Пасланьне да каласянаў | Προς Κολασσαείς | каля 60—63 |
Першае пасланьне да тэсалёнікійцаў | Προς Θεσσαλονικείς Α | каля 51 |
Другое пасланьне да тэсалёнікійцаў | Προς Θεσσαλονικείς Β | каля 51—52 |
Першае пасланьне да Цімафея | Προς Τιμόθεον Α | каля 67 |
Другое пасланьне да Цімафея | Προς Τιμόθεον Β | пасьля 67 |
Пасланьне да Тытуса | Προς Τίτον | каля 67 |
Пасланьне да Філімона | Προς Φιλήμονα | 52—54 |
Апокрыфічныя пасланьніРэдагаваць
ЛітаратураРэдагаваць
- Aland, Kurt. «The Problem of Anonymity and Pseudonymity in Christian Literature of the First Two Centuries». Journal of Theological Studies 12 (1961): 39-49.
- Stowers, Stanley K. «Letter Writing in Greco-Roman Antiquity». Library of Early Christianity. Vol. 8. Ed. Wayne A. Meeks. Philadelphia: Westminster, 1989.
- Wall, Robert W. «Introduction to Epistolary Literature». New Interpreter’s Bible. Vol. 10. Ed. Leander E. Keck. Nashville: Abingdon, 2002. 369-91.