Тым Бэрнэрз-Лі

Сэр Ты́маці Джон «Тым» Бэ́рнэрз-Лі́ (анг. Timothy John «Tim» Berners-Lee; нарадзіўся 8 чэрвеня 1955 году, Лёндан, Вялікабрытанія)[11] — брытанскі інжэнэр, кампутарны спэцыяліст і прафэсар МТІ, якога зьвязваюць са стварэньнем інтэрнэту, першыя прапановы па якім зьявіліся ў сакавіку 1989 году.[12] 25 сьнежня 1990 году з дапамогай Робэрта Каё і маладых студэнтаў у CERN ён ажыцьцявіў першае злучэньне HTTP-кліента з сэрвэрам праз Інтэрнэт.

Тым Бэрнэрз-Лі
Timothy Berners-Lee
Tim Berners-Lee closeup.jpg
Дата нараджэньня 8 чэрвеня 1955(1955-06-08)[1][2][3][4][5] (65 гадоў)
Месца нараджэньня Лёндан, Лёнданскае графства, Вялікабрытанія[1]
Грамадзянства Вялікабрытанія[6]
Месца вучобы Каралеўскі каледж і Школа Эмануэль
Занятак спэцыяліст у галіне інфарматыкі, фізык, праграміст, прафэсар унівэрсытэту, web developer, інжынэр і вынаходнік
Навуковая сфэра інфармацыйныя тэхналёгіі і інфарматыка
Месца працы Кансорцыюм Сусьветнага павуціньня, School of Electronics and Computer Science, University of Southampton[d][7][8], Масачусэцкі тэхналягічны інстытут[9][8], Plessey[d], CERN, CERN і Інстытут адкрытых зьвестак[10]
Навуковая ступень бакаляўр мастацтваў і прафэсар
Бацька Conway Berners-Lee[d]
Маці Mary Lee Woods[d]
Узнагароды

Прэмія Ars Electronica (1995)

W. Wallace McDowell Award[d] (1996)

Eduard-Rhein Technology Award[d] (1998)

Стыпэндыя МакАртура (1998)

Японская прэмія (2001)

Millennium Technology Prize[d] (2004)

Квадрыга (2005)

прэмія Чарлза Старка Дрэйпэра (2007)

Queen Elizabeth Prize for Engineering[d] (2013)

рыцар-камандор ордэна Брытанскай імпэрыі

чалец Лёнданскага каралеўскага таварыства (2001)

UNESCO Niels Bohr Medal[d] (2010)

Каралеўскі мэдаль (2000)

Mountbatten Medal[d] (1996)

прэмія прынцэсы Астурыйскай ў галіне тэхнічных і навуковых дасьледваньняў (2002)

узнагарода піянэра EFF (2000)

Kilgerran Prize[d] (1998)

прэмія Марконі (2002)

сябра Каралеўскага таварыства мастацтваў

Заля славы Інтэрнэту (2012)

honorary doctorate of the University Polytechnic of Madrid[d]

honorary doctorate of Lancaster University[d]

прэмія Цьюрынга[d] (2016)

Obedience Award[d] (2017)

Fellow Awards[d] (2003)

ордэн Заслугаў

Lovelace Medal[d] (2006)

прэмія сыстэмнага праграмнага забесьпячэньня ACM (1995)

мэдаль Альбэрта (2002)

ордэн Крыжа зямлі Марыі 1 клясу

honorary doctor of the Open University of Catalonia[d] (2008)

Paul Evan Peters Award[d] (2000)

прэмія прынцэсы Астурыйскай

OII Lifetime Achievement Award[d] (2014)

член Каралеўскай інжынернай акадэміі навук Вялікабрытаніі[d]

Fellow of the British Computer Society[d]

Сябра Амэрыканскай акадэміі мастацтваў і навук

ганаровы доктар Гарвардзкага ўнівэрсытэту (2011)

Axel Springer Award[d] (2017)

Ордэн Крыжа зямлі Марыі

Freedom of the City[d] (2014)

ганаровы доктар Ельскага ўнівэрсытэту (19 траўня 2014)

Royal Designer for Industry[d] (2009)

ордэн Брытанскай імпэрыі
Сайт w3.org/People/Berners-Lee

Дырэктар Кансорцыюма Сусьветнага павуціньня (W3C; анг. World Wide Web Consortium), які працуе з мэтай далейшага разьвіцьця Сеціва. Заснавальнік Фундацыі Сусьветнага павуціньня(en), старэйшы дасьледчык кампаніі і ганаровы кіраўнік-заснавальнік лябараторыі інфарматыкі і штучнага інтэлекту ў Масачусэцкім тэхналягічным інстытуце (CSAIL). Дырэктар Ініцыятывы па навуковым дасьледваньні сеціва (анг. The Web Science Research Initiative (WSRI)) і сябра дарадчай рады Цэнтру калектыўнага інтэлекту МТІ.[13] У красавіку 2009 году быў абраны сябрам Нацыянальнай акадэміі навук ЗША.[14]

БіяграфіяРэдагаваць

Бэрнэрз-Лі нарадзіўся ў Лёндане і быў адным з чатырох дзяцей, народжаных у сям’і Мэры Лі Ўудс і Конўэя Бэрнэрза-Лі[15]. Ягоныя бацькі працавалі над першым камэрцыйным кампутарам Ferranti Mark 1. Тымаці наведваў пачатковую школу Шын Маўнт, а потым перайшоў у школу Эмануэл, што месьцілася на паўднёвым захадзе Лёндану, дзе навучаўся з 1969 па 1973 год. Потым навучаўся ў Кўінз-коледж у Оксфардзе, з 1973 па 1976 гады, дзе ён атрымаў першаклясную ступень бакаляўра мастацтваў у галіне фізыкі[15]. У гэты ж час Бэрнэрз-Лі вырабіў кампутар са старога тэлевізара, які ён выкупіў у рамонтнай майстэрні[16].

Пасьля заканчэньня школы Бэрнэрз-Лі працаваў інжынэрам у тэлекамунікацыйнай кампаніі Plessey у Дорсэце. У 1978 годзе ён далучыўся да Нэша ў Фэрндаўне, дзе дапамог стварыць праграмнае забесьпячэньне для прынтараў[15].

Выбраныя прафэсійныя адзнакі і ўзнагародыРэдагаваць

  • У 1994 годзе стаў адным з толькі шасьці сябраў Залі славы Сусьветнага сеціва.
  • У 1999 годзе часопіс «Тайм» назваў Бэрнэрза-Лі адным са 100 найбольш важных асобаў ХХ стагодзьдзя.[17]
  • У 2001 годзе абраны сябрам Амэрыканскай акадэміі мастацтваў і навукаў.
  • У красавіку 2004 году першым атрымаў фінскую ўзнагароду Millennium Technology Prize.[18]
  • У 2004 годзе атрымаў ад брытанскай каралевы рыцарскі тытул Рыцара-камандора Ордэна Брытанскай імпэрыі.[19]
  • У 2005 годзе названы найвялікшым брытанцам 2004 году — за свае дасягненьні і за выказваньне традыцыйных брытанскіх рысаў «няўпэўненасьці ў сабе, рашучасьці, вострага сэнсу гумару і здольнасьці прыстасоўвацца».[20]
  • У 2007 годзе названы брытанскай газэтай «Тэлеграф» першым (разам з Альбэртам Гофманам) у сьпісе 100 найвялікшых жывых геніяў.[21]
  • У 2011 годзе разам з Эвансам Вадонга і Тэдам Тэрнэрам атрымаў узнагароду Міхаіла Гарбачова «Чалавек, які зьмяніў сьвет».
  • Вынаходніцтва Бэрнэрза-Лі атрымала сваё прызнаньне праз удзел вучонага ў цырымоніі адкрыцьця Алімпійскіх гульняў у Лёндане 27 ліпеня 2012 году.

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ а б http://www.w3.org/People/Berners-Lee/Longer.html
  2. ^ Person Profile // IMDb — 1990.
  3. ^ SNAC — 2010.
  4. ^ Энцыкляпэдыя Бракгаўза
  5. ^ GeneaStar
  6. ^ http://www.bbc.co.uk/blogs/magazinemonitor/2009/10/11-week/
  7. ^ http://www.ecs.soton.ac.uk/people/timbl
  8. ^ а б DBLP — 1993.
  9. ^ https://www.csail.mit.edu/user/769
  10. ^ https://theodi.org/team/timbl
  11. ^ Біяграфія на сайце W3C(анг.)
  12. ^ «Tim Berners Lee — Time 100 People of the Century». Time: «He wove the World Wide Web and created a mass medium for the 21st century. The World Wide Web is Berners-Lee’s alone. He designed it. He loosed it on the world. And he more than anyone else has fought to keep it open, nonproprietary and free». (анг.)
  13. ^ «Draper Prize». Масачусэцкі тэхналягічны інстытут (анг.)
  14. ^ «Timothy Berners-Lee Elected to National Academy of Sciences». Dr. Dobb's Journal (анг.)
  15. ^ а б в «Berners-Lee Longer Biography». World Wide Web Consortium.
  16. ^ «He caught us all in the Web!». The Hindu. 2018-09-01. ISSN 0971-751X.
  17. ^ Time 100 People of the Century часопіс «Тайм» Праверана 28 ліпеня 2012 г.
  18. ^ Millennium Technology Prize 2004 awarded to inventor of World Wide Web Millennium Technology Prize Праверана 28 ліпеня 2012 г.
  19. ^ Web's inventor gets a knighthood Millennium Technology Prize Праверана 28 ліпеня 2012 г.
  20. ^ Three loud cheers for the father of the web The Daily Telegraph Праверана 28 ліпеня 2012 г.
  21. ^ Top 100 living geniuses The Daily Telegraph Праверана 28 ліпеня 2012 г.

ЛітаратураРэдагаваць

  • Berners-Lee, Tim with Fischetti, Mark. Weaving the Web. — Harper Collins Publishers,1999. — ISBN 0-06-251586-1
  • Cailliau, Robert and Gillies, James. How the Web was Born: The Story of the World Wide Web. — Oxford University Press, 2000. — ISBN 0-19-286207-3
  • Gaines, Ann. Tim Berners-Lee and the Development of the World Wide Web (Unlocking the Secrets of Science). — Mitchell Lane Publishers, 2001. — ISBN 1-58415-096-3
  • Stewart, Melissa. Tim Berners-Lee: Inventor of the World Wide Web (Ferguson’s Career Biographies). — Ferguson Publishing Company, 2001. — ISBN 0-89434-367-X

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць

  Тым Бэрнэрз-Лісховішча мультымэдыйных матэрыялаў