Проціґазавая маска, газаахоўнік, адґазьнік[1] — сродак абароны орґанаў дыханьня, зроку і твару. Супрацьґазы падзяляюцца па наступных тыпах абароны:

  • фільтраваныя — ад розных тыпаў атручваючых сродкаў, фільтраваньне навакольнага паветра, звычага магчыма замена фільтруючага элемэнта.
  • ізаляваныя — ґенэрацыя дыхальнай сумясі якая ствараецца адмысловым патронам.
  • шлянґавыя — падача паветранай сумясі зь нейкай адлегаласьці (10-40 мэтраў), звычана выкарыстоўваецца пры працы ў ёмістасьцях.
Анґельскі супрацьґаз часоў І Сусьветнай вайны
Брытанскія кулямётчыкі ў супрацьґазавых шоламах PH-тыпу
Савецкі ізалючы супрацьґаз ИП-5

Гісторыя

рэдагаваць

Навукоўцы лічаць, што першыя ґазавыя маскі ўжываліся ў антычнай Ґрэцыі[2]. Ужо ў 1799 годзе супрацьґазавыя маскі ўвёў ва ўжытак на капальнях Аляксандар Гумбальдт, які тады працаваў у здабываючай прамысловасьці як горны інжынэр. У Расейскай імпэрыі ўпершыню шлянґавыя супрацьґазы выкарыстоўваліся пры залачэньні купалоў Ісакіеўскага храму ў Санкт-Пецярбургу, у 1838-1841 гадох. Гэта былі шкляныя каўпакі са шлянґам, празь якія паступала паветра, але гэта ня выратавала ад атручваньня, памёрла 60 майстроў. Не было абароны скуры, празь якую траплялі пары іртуці высокай канцэнтрацыі.

Пад час Першай сусьветнай вайны і ўжываньня немцамі хлёру, паўстала праблема абароны жаўнераў ад выкарыстаньня ґазу. Канадзкія вайскоўцы ратаваліся ад першых хімічных атакаў змочваючы анучы сваімі брулямі. Першы ў сьвеце фільтруючы вугальны супрацьґаз вынайшоў расейскі навуковец Мікалай Зялінскі ў 1915 годзе.

Улетку 1915 году Зялінскі правёў выпрабаваньні на сабе. У адзін з пакояў цэнтральнай лябараторыі Міністэрства фінансаў у Петраградзе былі закачаныя два газы – хлёр і фасгэн. Зялінскі, закруціў у насоўку каля 50 грамаў зьмельчанага актываванага бярозавага вугля, прыціснуў насоўку да рота і носа і заплюшчыўшы вочы, здолеў прабыць ў атручаным памяшканьні, дыхаючы праз насоўку некалькі хвілінаў.

У лістападзе 1915 году інжынэр Э. Кумант распрацаваў ґумавы шолам з акулярамі, які дазволіў абараніць орґаны дыханьня і большую частку галавы.

3 лютага 1916 году ў Стаўцы Вярхоўнага галоўнакамандуючага ў Магілёве на асабісты загад Імпэратара Мікалая II былі праведзены выпрабаваньні ўсіх ўзораў супрацьхімічнай абароны – як расейскіх так і замежных. Дзеля гэтага быў падрыхтаваны ваґон-лябараторыя. Супрацьгаз Зялінскага-Куманта выпрабоўваў на сабе лябарант Зялінскага – Сяргей Сьцяпанаў. Ён прабыў у зачыненым вагоне з хлёрам і фасґэнам больш за гадзіну. Мікалай II загадаў узнагародзіць Сьцяпанава Георгіеўскім крыжам[1].

 
Адзін зь першых узораў супрацьґаза для жывёл. На здымку сабака ў «супрацьдымнай масцы» (Першая сусьветная вайна)

У лютым 1916 году супрацьґаз быў прыняты на ўзбраеньне ў расейскім войску. Супрацьґаз Зялінскага-Куманта таксама выкарыстоўваўся ў краінах Антанты. У 1916-1917 гадах Расея вырабіла больш за 11 млн супрацьґазаў. Яна дасюль зьяўляецца самай ужыванай маскай у сьвеце.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць