Масакра (фільм)

беларускі мастацкі фільм 2010 року

«Маса́кра» — беларускі містычны трылер, зьняты ў 2010 годзе рэжысэрам Андрэем Кудзіненкам на Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм».

«Масакра»
Жанр містычны трылер
мэлядрама[1]
Рэжысэр Андрэй Кудзіненка
Сцэнарыст Аляксандар Качан
У ролях Дзьмітры Мілер
Андрэй Назімаў
Марыя Курдзяневіч
Аляксандар Кашпераў
Сьвятлана Зелянкоўская
Аляксандар Колбышаў
Кампазытар Алег Хадоска
Апэратар Павел Зубрыцкі
Мантаж Аляксандар Дзебалюк
Вытворчасьць Беларусьфільм
Дата выхаду 11 лістапада 2010 на кінафэстывалі «Лістапад»
Працягласьць 100 хв.
Краіна Беларусь
Мова расейская, беларуская, польская,
Бюджэт Br5 млрд[2]
Старонка на IMDb

Дзеяньне «Масакры» адбываецца на беларускіх землях у 60-я гады XIX стагодзьдзя, пасьля жорсткага задушэньня паўстаньня Кастуся Каліноўскага 1863—1864 гадоў. За сцэнарную аснову ўзята навэла «Локіс» Праспэра Мэрымэ пра мядзьведзя-пярэваратня і матывы старабеларускіх легендаў[2].

Большая частка фільму здымалася ў палацава-паркавым комплексе Сьвятаполкаў-Чацьвярцінскіх у мястэчку Жалудок (Шчучынскі раён, Гарадзенская вобласьць).

Назва рэдагаваць

Слова «Масакра» (анг. massacre; ням. Massaker; франц. massacre) зьяўляецца запазычаньнем з ангельскай мовы і мае сынанімічнае значэньне са словамі «кровапраліцьце», «забойства», «разьня», «вынішчэньне», «бойня»[3].

Паводле словаў галоўнага рэжысэра аднайменнага фільму Андрэя Кудзіненка:

Масакра — гэта азначае «крывавая бойка», што было заўсёды на тэрыторыі Беларусі, ва ўсе часы. Заўсёды партызаншчына, акупацыя… Тэрыторыя крыві тут была заўсёды. І вось такая мэтафара — барацьбы і за зямлю, і за каханьне. Заўсёды ўсе фільмы — пра любоў: любоў да жанчыны, любоў да зброі[4].

Сюжэт рэдагаваць

У 60-я гады XIX стагодзьдзя на Беларусі (у Паўночна-Заходнім краі Расейскай імпэрыі) жорстка задушана нацыянальнае паўстаньне. Усталёўваецца атмасфэра страха і смутку, радавыя маёнткі пераходзяць да новых уладальнікаў.

Мастак і авантурыст з Санкт-Пецярбургу Мікалай Казанцаў з мэтай зарабіць грошай на адукацыю ў Італіі прыяжджае пад выглядам навукоўца ў таемны маёнтак старажытнага графскага роду Пазуркевічаў каталягізаваць рэдкую бібліятэку. Граф Уладзімер рыхтуецца да шлюбу. У маёнтку зьбіраюцца госьці, прычым у кожнага ёсьць свае прэтэнзіі да гаспадара. Пры гэтым Ганна, нявеста графа Ўладзімера Пазуркевіча, апынаецца каханкай Казанцава.

Акторскі склад рэдагаваць

Гісторыя стварэньня рэдагаваць

Першапачаткова здымкі фільму мусілі адбывацца сумесна з польскімі і расейскімі кінавытворцамі ў Польшчы, але з-за эканамічнага крызісу рэжысэр фільму Андрэй Кудзіненка быў вымушаны адмовіцца ад гэтай ідэі[5]. Новай пляцоўкай для кіназдымкаў стала вёска Жалудок у Шчучынскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Як адзначае мастак-пастаноўшчык Артур Клінаў, маёнтак Чацьвярынскіх у Жалудку быў абраны пасьля наведваньня больш за дзясятак аб’ектаў па ўсёй краіне[6]. Стваральнікам фільму нават прыйшлося часткова ўмацоўваць будынак[4]. Дадатковым здымачным месцам таксама стала вёска Грушаўка Ляхавіцкага раёну[7]. Большая частка стужкі здымалася ў лістападзе — сьнежні 2009 году[8].

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Алексей Вайткун (8 лістапада 2010) Кинорежиссер Андрей Кудиненко: Не люблю мертвого кино! (рас.). TUT.BYПраверана 25 лютага 2011 г.
  2. ^ а б Первый белорусский фильм ужасов "Масакра" будет презентован 7 ноября на кинофестивале "Лістапад" (рас.). belta.by (20 кастрычніка 2010). Праверана 22 кастрычніка 2010 г.
  3. ^ МАСАКРА в словаре иностранных слов (рас.) Словарь иностранных слов Праверана 22 кастрычніка 2010 г.
  4. ^ а б Андрэй Кудзіненка: Тут заўсёды была тэрыторыя крыві Культура. Радыё «Свабода» (21 кастрычніка 2010). Праверана 22 лютага 2012 г.
  5. ^ Екатерина Морголь (15 верасьня 2010) Бульба-хоррор: медведь Степан и партизанский рай OPEN.BY Праверана 22 кастрычніка 2010 г.
  6. ^ Раман Тумашык (25 кастрычніка 2009) Дэкарацыі да беларускага фільма жахаў робяць з саломы Рэпартажы. Эўрапейскае радыё для БеларусіПраверана 22 лютага 2012 г.
  7. ^ Руслан Горбачев (5 лістапада 2009) Ужас, ужас, ужас (рас.) Салідарнасць Праверана 22 кастрычніка 2010 г.
  8. ^ Кінастудыя «Беларусьфільм» прадставіла «бульба-хорар» «Масакра» Беларускае Радыё Рацыя Праверана 22 кастрычніка 2010 г.