Крыштап Станіслаў Завіша

(1660—1721) ваявода менскі, мэмуарыст

Кры́штап Станісла́ў Заві́ша (20 красавіка 1660, в. Горка Слонімскага павету — 15 жніўня 1721, Бярдычаў) — дзяржаўны дзяяч Рэчы Паспалітай, пісьменьнік-мэмуарыст. Ваявода менскі (з 1720).

Крыштап Станіслаў Завіша
Крыштап Станіслаў Завіша. Гравюра Ю. Барташэвіча, 1862
Крыштап Станіслаў Завіша. Гравюра Ю. Барташэвіча, 1862

Герб «Лебедзь»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 20 красавіка 1660
Памёр 15 жніўня 1721
Пахаваны
Род Завішы
Бацькі Андрэй Казімер Завіша
Аляксандра з Агінскіх
Жонка Тэрэза з Тышкевічаў
Дзеці Ігнаці, Барбара
Дзейнасьць палітык
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Завіша (неадназначнасьць).

Трымаў Менскае (з 1685) і Чачэрскае1684) староствы[1].

Біяграфія

рэдагаваць

Прадстаўнік шляхецкага роду Завішаў гербу «Лебедзь», сын Андрэя Казімера, пісара вялікага літоўскага, і Аляксандры з Агінскіх. Па сьмерці бацькі выхоўваўся дзядзькам канцлерам вялікім літоўскім Марцыянам Аляксандрам Агінскім.

Навучаўся ў Віленскай акадэміі, потым у Кракаве. Браў актыўны ўдзел у палітычным жыцьці: некалькі разоў абіраўся паслом на соймы, іхны маршалак у 1697, 1718 і 1720. Сьпярша падтрымліваў караля і вялікага князя Аўгуста Моцнага, аднак у Вялікую Паўночную вайну перайшоў на бок Станіслава Ляшчынскага[2].

Ажаніўся з Тэрэзай Тышкевіч, у выніку чаго атрымаў багаты пасаг. У шлюбе меў сына Ігнація і дачку Барбару.

Адзін з асноўных фундатараў капліцы Сьвятога Фэліцыяна ў касьцёле Імя Найсьвяцейшай Панны Марыі пры калегіюме езуітаў у Менску. Па сьмерці ў ёй жа быў пахаваны[3].

Творчасьць

рэдагаваць

Аўтар пераробкі італьянскага раману «Любасьць бязь зьменаў» (1688), шэрагу прамоваў на соймах, сабраных ягонай дачкой Б. Радзівіл у кнізе «Водгук прыемных мэлёдыяў» (1728) і інш.

Найбольш значнае зь літаратурнай спадчыны К. С. Завішы — ягоныя мэмуары, у якіх апісваюцца палітычныя падзеі і шляхецкі побыт Рэчы Паспалітай XVII—XVIII стагодзьдзяў.

  1. ^ Насевіч В. Завішы // ЭГБ. — Мн.: 1996 Т. 3. С. 394.
  2. ^ Мархель У. Завіша Крыштоф Станіслаў // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 638.
  3. ^ Габрусь Т. Наша «езуіцкае» барока // «Наша Вера» № 1 (15), 2001.

Літаратура

рэдагаваць