Вікіпэдыя:Праект:Ці ведаеце вы/Архіў/2011
2—8 студзеня
З новых артыкулаў (2—8 студзеня 2011 году)
- …якая стралковая зброя зьяўляецца самай распаўсюджанай у сьвеце?
- …што на канцэрце салідарнасьці зь Беларусьсю (на выяве) аднойчы выказвалася салідарнасьць Тыбэту?
- …што апазыцыя ў беларускай Палаце прадстаўнікоў існавала толькі ў 2002—2004 гадох?
- …хто зьбіраўся ўзарваць менскую «глушылку» заходніх радыёстанцыяў?
- …што другі па велічыні горад Швэцыі вядомы як рэзыдэнцыя «Вольва», «Ace of Base» і радзіма дэз-мэталу?
- …што падтрымку гэтага працэсара для інтэграваных сыстэмаў Microsoft увядзе ў сваёй наступнай вэрсіі апэрацыйнае сыстэмы?
- …які камандоўца лісоўчыкаў прапагандаваў у Рэчы Паспалітай Мальтанскі ордэн?
- …каго трымаюць у «амэрыканцы»?
9—15 студзеня
З новых артыкулаў (9—15 студзеня 2011 году)
- …што месца пахаваньня аўтара антысталінскае эпіграмы дагэтуль невядомае?
- …які дэвіз (на выяве) мела паўстаньне за адраджэньне дзяржаўнасьці Рэчы Паспалітай?
- …чаму вугорцам даводзілася вывучаць славацкую мову ў першай палове XX стагодзьдзя?
- …каму належыць аўтарства самага вядомага фотаздымка стваральніка беларускай «Ідылыі»?
- …які горад — другі па велічыні ў Славаччыне?
- …што палкоўнік Варшаўскага княства за бітву з расейцамі пад Смаленскам атрымаў ордэн Ганаровага легіёну Францыі?
- …што гэты рок-гурт у 2005 годзе быў прызнаны найпапулярнейшым польскім гуртом у Эўропе?
- …у якой беларускай вёсцы ўкраінскія баявікі замардавалі польскіх маракоў?
- …як загінуў першы польскі пілёт F-16?
- …як склаўся вайсковы хаўрус сацыялістычных краінаў Эўропы (на выяве)?
- …што ірацкі фотажурналіст і кіроўца Reuters загінулі за тое, што мелі ў руках фотаапарат?
16—22 студзеня
З новых артыкулаў (16—22 студзеня 2011 году)
- …што шляхціч зь вядомага сармацкага партрэта (на выяве) паходзіў з Рэчыцкага павету Менскага ваяводзтва?
- …які дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага ў часе навучаньня ў Сарбоне атрымаў «вянок мудрасьці», а потым на радзіме 18 разоў абіраўся паслом на соймы?
- …што старажытнае майстэрства дрыбінцаў мае шанец стацца нематэрыяльнай культурнай спадчынай чалавецтва?
- …хто лічыцца заснавальнікам беларускай арніталёгіі?
- …што гэтая гульня намаляваная з фотаздымкаў тэрыторыі вакол Чарнобылю?
- …што прадстаўнік княскага роду Радзівілаў збудаваў на Князьморы Вэнэцыю і меркаваў стварыць тамака флёт з артылерыяй?
- …якая папулярная песьня на верш заслужанага дзеяча культуры Беларускай ССР выконваецца ўжо не адным пакаленьнем музыкаў, хоць напачатку лічылася народнай?
- …хто заснаваў Сьвіслацкую гімназію — цэнтар асьветы і вальнадумства на Гарадзеншчыне пачатку XIX стагодзьдзя, і разам з тым практыкаваў пакараньні ў дачыненьні да ўласных аканомаў, калі тыя пераўзыходзілі раз і назаўсёды ўсталяваны гадавы прыбытак маёнтку?
- …якая пералётная птушка стала птушкай 2011 году ў Беларусі?
23—29 студзеня
З новых артыкулаў (23—29 студзеня 2011 году)
- …пасьля чаго загінула салігорская праваабаронца?
- …што ўжо першая сэрыя найлепшага драматычнага тэлесэрыялу 2005 году атрымала шматлікія адзнакі і ўзнагароды?
- …дзе Жыгімонт Стары адбываў набажэнства пасьля перамогі пад Воршай?
- …пры якім мітрапаліце праваслаўныя храмы і манастыры ВКЛ павялічылі свае ўладаньні, а духавенства атрымала самастойнасьць ў кіраваньні ад сьвецкай улады?
- …паводле якіх крытэраў ЮНЭСКО надае выбітным культурным і прыродным каштоўнасьцям статус здабытка ўсяго чалавецтва (на выяве)?
- …што горад гэты кардынал заснаваў у гонар сябе сам; а вось лінкоры ўжо былі названыя ў ягоны гонар пазьней?
- …у якім «гіт-парадзе» апошні астроскі ардынат пераўзышоў «Пане Каханку»?
- …што ва ўкраінскім месьце ёсьць восем Стэпавых, шэсьць Кастрычніцкіх вуліцаў, і яшчэ 234 найменьні сустракаюцца ня меней як двойчы?
- …дзе захаваўся апошні фэўдалізм Эўропы?
30 студзеня — 5 лютага
З новых артыкулаў (30 студзеня — 5 лютага 2011 году)
- …хто «скрыжаваў» жывапіс і паэзію?
- …што славацкая дзяржаўнасьць зьявілася ў IX—X стагодзьдзях, калі была распрацаваная глаголіца, а дзяржаўнай мовай стала стараславянская?
- …якім вынікам скончыўся апошні рэфэрэндум у Славаччыне?
- …з чаго пачыналася аб’яднаньне Эўропы?
- …як ушаноўваецца памяць ахвяраў масавых рэпрэсіяў у «віцебскіх Курапатах»?
- …які аб’ект (на выяве) Сусьветнай спадчыны чалавецтва разьмешчаны на тэрыторыі ажно дзесяці краінаў?
- …якія беларускія пабудовы могуць стаць сусьветным здабыткам?
- …ці выкарыстоўваюцца тайхі ў цяперашні час?
- …што гэтае невялікае мястэчка калісьці было другім у Вугоршчыне і славілася па ўсёй Эўропе сваімі залатымі дукатамі?
6—12 лютага
З новых артыкулаў (6—12 лютага 2011 году)
- …якую прадукцыю імпартуе й экспартуе «Татраўскі тыгр»?
- …якія манэты ў цяперашні час выпускае найстарэйшая мынца ў сьвеце?
- …як нельга расшыфроўваць SQL?
- …што найлепшы клюб Паўднёвай Амэрыкі быў заснаваны ангельскімі інжынэрамі-чыгуначнікамі?
- …што колькасьць ахвяраў масавых расстрэлаў за некалькі кілямэтраў ад Гомелю можа дасягаць 150 тысячаў чалавек?
- …як адзін з найстаражытнейшых помнікаў беларускае пісьмовасьці (на выяве) апынуўся ў віленскай бібліятэцы?
- …што варта паглядзець у Славаччыне?
- …чым запомнілася ў БССР кіраваньне Мікалая Гусарава?
- …колькі гадоў знаходзіўся ва ўладзе чацьверты прэзыдэнт Эгіпту?
- …колькі часу правёў Міхаіл Зімянін на пасадзе першага сакратара ЦК КПБ?
- …што 60% сусьветнай папуляцыі вяртлявай чаротаўкі гняздуе ля аднаго з балотаў Берасьцейшчыны?
13—19 лютага
З новых артыкулаў (13—19 лютага 2011 году)
- …што працягласьць жыцьця падобнай да вераб’я птушкі дагэтуль дакладна невядомая, хоць яна распаўсюджаная па ўсёй Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропе?
- …які беларускі банк зьяўляецца паручальнікам электронных грошай WebMoney?
- …хто ўвёў сучасную біялягічную класыфікацыю?
- …што ў гонар 600-годзьдзя нябеснага абаронцы супраць паклёпаў і навадненьняў выйшаў супольны выпуск марак трох краінаў?
- …што «нічыйныя равы» належалі Гаштольдам, Глябовічам, Агінскім і іншым шляхецкім родам?
- …як падмануць тэст Т’юрынга?
- …што вывучэньнем ракавінаў (на выяве) займаецца асобная навука?
- …чаму баўгары эмігравалі ў ВКЛ?
20—26 лютага
З новых артыкулаў (20—26 лютага 2011 году)
- …які прадстаўнік аднайменнага сямейства даў назву яшчэ й цэламу атраду?
- …які ўраджэнец Казахстану, што жыве ў падмаскоўі, мае званьні Народнага артыста Беларусі і заслужанага дзеяча Крыму?
- …як абыходзіцца бяз скокаў капітан Вірідыян у альтэрнатыўным вымярэньні?
- …калі аформілася навуковае дасьледваньне круглых чарвякоў?
- …што ў дадатку да турэцкай кампутарнай гульні можна пасадзіць на каня якога-небудзь Радзівіла, Сапегу ці Яна Казімера?
- …колькі словаў можа вывучыць жако (на выяве)?
- …якім тэрмінам замест атраду карысталіся францускія батанікі да пачатку XX стагодзьдзя?
- …у гонар чаго зьмяніў назву гурт Hocus Pocus?
27 лютага — 5 сакавіка
З новых артыкулаў (27 лютага — 5 сакавіка 2011 году)
- …чым выкліканая затрымка працягу амэрыканскага сэрыялу пра кіраўніка аднаго з найбуйнейшых паўстаньняў рабоў у Рымскай рэспубліцы?
- …што дзеля пабудовы гатэлю менскія ўлады зносяць гістарычна-культурную каштоўнасьць?
- …што аўтар найбольшай колькасьці выдадзеных кнігаў у гісторыі польскае літаратуры (на выяве) нарадзіўся ў сям’і харунжага Пружанскага павету Расейскае імпэрыі?
- …каму належыць выраз: «Няма Русі — ёсьць Масква і Польшча»?
- …хто выдаваў першую савецкую газэту на беларускай мове?
- …што дачка вялікай княгіні-рэфарматаркі выйшла замуж у 52 гады, толькі сама зрабіўшыся кіраўніцай дзяржавы?
- …што гэты швэдзкі сьпявак нігерыйскага паходжаньня сапраўды доктар-стаматоляг?
- …дзе знаходзіцца большая частка карцінаў, створаных акадэмікам Пецярбурскай акадэміі мастацтваў зь беларускай вёскі Цынцавічы?
- …якое дрэва дало назву летняму месяцу ў некалькіх славянскіх мовах (у т. л. і ў беларускай), а таксама шматлікім населеным пунктам Беларусі?
6—12 сакавіка
З новых артыкулаў (6—12 сакавіка 2011 году)
- …якія наступствы прынёс апошні землятрус у Японіі?
- …які фільм (на выяве) ачольвае сотню лепшых фільмаў ЗША XX стагодзьдзя паводле Амэрыканскага кінаінстытуту?
- …што прадстаўнікі другое па распаўсюджанасьці клясы жывёлаў могуць збудаваць сабе сховішча нават зь бялку?
- …што адзін з заснавальнікаў нацыянал-сацыялістычнага руху Заходняй Беларусі быў і эсэрам, і чальцом БСРГ?
- …што славутаму беларускаму навукоўцу, які дапамагаў у выправе амэрыканцаў на Месяц, неўзабаве споўніцца 101 год?
- …што гэты сьвіслацкі граф пасьпеў паваяваць з расейцамі на баку Рэчы Паспалітай, Касьцюшкі, французаў і лістападаўскіх паўстанцаў?
- …што урук, кайса і курага — гэта ўсё плады аднаго дрэва?
- …колькі на Беларусі ТВП?
- …як дамаўляліся рускія князі пра падзел Кіеўскай Русі?
20—26 сакавіка
З новых артыкулаў (20—26 сакавіка 2011 году)
- …які бамбавік ёсьць самым дарагім самалётам у сьвеце?
- …што «горад тэатраў» (на выяве) зьяўляецца таксама адным з найвялікшых портаў Канады?
- …што ссылка гэтага лістападаўскага паўстанца ў Сыбір зрабіла яго знакамітым дасьледнікам казаскага фальклёру?
- …што апошні прадстаўнік мужчынскай лініі Астроскіх навярнуўся ў каталіцтва?
- …што паводле вынікаў перапісу 1897 року ўкраінцы складалі большасьць у трох паветах Гарадзенскай губэрні: Кобрынскім, Берасьцейскім і Бельскім?
- …які прадстаўнік роду Сапегаў да ўдзелу ў паўстаньні Тадэвуша Касьцюшкі падтрымліваў прарасейскіх канфэдэратаў, а пасьля паразы паўстанцаў ізноў вярнуўся на службу расейскай імпэратарцы?
- …што фактычны гімн Расейскай імпэрыі стварыў настаўнік Міхала Клеафаса Агінскага?
- …што самае заходняе паселішча вікінгаў стала першым помнікам культурнай спадчыны чалавецтва ў Канадзе?
27 сакавіка — 2 красавіка
З новых артыкулаў (27 сакавіка — 2 красавіка 2011 году)
- …як зьмяніўся праект новага правапісу беларускай мовы за час ягонага абмеркаваньня?
- …што ўраджэнец Вільні (на выяве), які ў Рыме прадставіў праграму польскага рамантычнага мастацтва, хоць вывучаў права і архітэктуру, ды стаў вядомым праз свае карціны, на якіх выяўляў літвінаў?
- …што гэтая газэта, якая выходзіць з 1785 року, дала назву некалькім газэтам іншых краінаў?
- …якія асаблівасьці мела ўлада «мескага старосты» на Беларусі?
- …што вядомы амэрыканскі велагоншчык здолеў перамагчы ня толькі рак, але і стаць сяміразовым пераможцам роварнай гонкі «Тур дэ Франс»?
- …што Іван Федаровіч і Пётра Мсьціславец пасьля ад’езду з Масковіі атрымалі магчымасьць друкаваць кнігі ў ВКЛ дзякуючы вялікаму гетману літоўскаму?
- …што найвялікшы муніцыпалітэт Нідэрляндаў — места, заснаванае менш за паўстагодзьдзя таму?
- …што Новая Францыя некалі ўключала ня толькі Новы Брансьвік і Новаадкрытую зямлю, але й нават Новую Шатляндыю?
3—9 красавіка
З новых артыкулаў (3—9 красавіка 2011 году)
- …што прароцтва, апублікаванае ў XVI стагодзьдзі, называе цяперашняга папу перадапошнім (на выяве), а пры ягоным наступніку адбудзецца канец сьвету?
- …каму належыць найлепшае дасягненьне беларускіх раварыстаў на «Тур дэ Франс»?
- …што ў апэрацыях супраць Чырвонай арміі пад Алеўскам «бульбаўцам» дапамагалі вайсковыя фармаваньні Ўсевалада Родзькі і Міхала Вітушкі?
- …што дзеля ўмацаваньня сваёй улады гэты польскі кароль асьляпіў свайго брата, а перадсьмяротным тэстамэнтам замацаваў фэадальную раздробленасьць дзяржавы?
- …што ў 1990 року з-за працяжніка ў Чэхаславаччыне разгарэлася «вайна»?
- …што заснавальнік сучаснай польскай камэдыі зьбіраў беларускія прыказкі і прымаўкі?
- …што латыская сялянка Марта Скаўронская пасьля хрышчэньня стала жонкай першага расейскага імпэратара, а пасьля ягонай сьмерці пераняла ўладу?
- …як называліся сакратары канцлераў і падканцлераў у Вялікім Княстве Літоўскім?
- …колькі беларусаў пражывае ў Сахе (на выяве)?
- …што беларускія вайскоўцы прымалі ўдзел у міратворчай апэрацыі ААН у Лібане?
- …што нямецкая акупацыйная адміністрацыя Кубэ праводзіла палітыку беларусізацыі?
10—16 красавіка
З новых артыкулаў (10—16 красавіка 2011 году)
- …колькі чалавек затрыманыя ў сувязі зь нядаўнім выбухам у менскім мэтро?
- …за што нядаўна быў узяты пад варту ў Беларусі карэспандэнт польскай «Газэты выборчай»?
- …калі зьявілася першая «тарашкевіца»?
- …што трагічная гібель гэтага мітрапаліта зьняла перашкоды для дзейнасьці прыхільнікаў аб’яднаньня ўніятаў з Маскоўскім патрыярхатам?
- …што ў СССР у 1957-м годзе адбылася радыяцыйная аварыя, удвая мацнейшая за Чарнобыльскую?
- …якая дзяржаўная ўстанова займаецца ўніфікацыяй падаткаабкладаньня з расейскім заканадаўствам?
- …што дзякуючы Сапегу Напалеон Банапарт меў шпіёнаў на тэрыторыі былога Вялікага Княства Літоўскага?
- …што вынішчэньне габрэяў спрычынілася да заняпаду мястэчка і ператварэньня яго ў вёску?
- …у гонар якой бітвы (на выяве) створаны музэй ва Ўроцлаве?
17—23 красавіка
З новых артыкулаў (17—23 красавіка 2011 году)
- …што саркафагу над 4-м энэргаблёкам Чарнобыльскай АЭС (на выяве) засталося 2 рокі?
- …які лес знаходзіцца пад зямлёй?
- …як выкарыстоўваюцца збудаваньні Крымскай АЭС?
- …чаму людзі вяртаюцца на забруджаныя радыяцыяй тэрыторыі?
- …які запаведнік — найбуйнейшы на Беларусі?
- …што першая вялікалітоўская жанчына-драматург перажыла мужчынскіх прадстаўнікоў свайго роду?
- …чаму памяць ліквідатара катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, Героя Ўкраіны ўшанаваная ў двух беларускіх местах?
- …за што крытыкавалася аднаўленьне колішняга найбуйнейшага гатэлю Паўночна-Заходняга краю?
- …што ўдзельнік вызвольнага паўстаньня 1830—1831 рокаў ахвяраваў на ягоныя мэты ружанскі маёнтак, а пасьля паразы, адмовіўшыся прынесьці прысягу расейскім уладам, пазбавіўся музэйных збораў і архіваў?
24—30 красавіка
З новых артыкулаў (24—30 красавіка 2011 году)
- …якія прылады і матэрыялы чалавецтва выкарыстоўвала для пісьма?
- …што гэты прафэсар (на выяве) вёў лекцыі па праве Вялікага Княства Літоўскага ня толькі ў Віленскім, але і ў Харкаўскім, Кіеўскім і нават Маскоўскім унівэрсытэтах?
- …што бацька першага кіраўніка незалежнай Беларусі двойчы асуджаўся ворганамі НКУС да высылкі?
- …што аднойчы ў гісторыі Беларусі прэзыдэнцкія выбары праходзілі без удзелу А. Лукашэнкі?
- …чым займаецца самы пасьпяховы замежны бізнэсовец-беларус?
- …адказам чаму сталася сучасная сацыяльная філязофія?
- …які літоўскі баярын стаў празаснавальнікам двух славутых родаў?
- …хто кіраваў 1-м Беларускім фронтам у часы Другой сусьветнай?
- …якая ўстанова разьлічвае пражытковы мінімум сярэднестатыстычнага беларуса?
1—7 траўня
З новых артыкулаў (1—7 траўня 2011 году)
- …што падчас Галакосту на Беларусі (на выяве) загінула каля 80% габрэяў?
- …што пасьля ўсталяваньня дэмаркацыйнай лініі па тэрыторыі Польшчы між Трэцім Райхам і Савецкім Саюзам у Берасьці адбыўся супольны парад войскаў гэтых дзяржаваў?
- …якія калябаранцкія фармаваньні існавалі на Беларусі ў часе Другой сусьветнай вайны?
- …дзе адбудзецца сёлетні фінал галоўнага клюбнага спаборніцтва Эўропы па футболе?
- …што беларускі выведнік у сваіх данясеньнях панам-радзе пра ворага ўжываў гумар і прымаўкі?
- …што найвялікшы рукапісны помнік стараславянскай літаратуры быў знойдзены беларускім грэка-каталіцкім сьвятаром?
- …што ангельскі мэцэнат і змагар за правы працоўных адмовіўся ад пэрства, каб амаль 40 гадоў правесьці ў Палаце абшчынаў?
- …што першая фабрыка па вытворчасьці бавоўны і першая фабрыка па вытворчасьці шоўку — толькі малая частка прамысловага ляндшафту ангельскага графства, занесенага ў сьпіс Сусьветнае спадчыны?
- …які лёс напаткаў нарачоную Кастуся Каліноўскага?
8—14 траўня
З новых артыкулаў (8—14 траўня 2011 году)
- …колькі разоў каштарыс Беларусі быў ухвалены пазьней за ўсталяваны заканадаўствам тэрмін?
- …які Герой Савецкага Саюзу жыў і пахаваны ў Пружанах?
- …што да збору калекцыі лёнданскага музэю тагачасная ангельская каралева з мужам насамрэч ня маюць ніякага дачыненьня?
- …што ў Эўропе даўней вадзіліся бегемоты, насарогі і сланы?
- …якой бітвай (на выяве) пачалася Другая сусьветная вайна?
- …што выдатны беларускі сьпявак, саліст мілянскай і харбінскай опэраў, мог бы па вайне апынуцца на радзіме, а ня ў Чэхіі, калі б яго здолеў выратаваць з-пад нямецкай акупацыі стрыечны брат?
- …якім спосабам ацэньваюць ступень падабенства або адрознасьці моваў?
- …што нацысцкая апэрацыя па масавым зьнішчэньні польскай эліты згадвала даўнюю паразу Тэўтонскага ордэну ад аб’яднанага войска ВКЛ і Польскага каралеўства?
15—21 траўня
З новых артыкулаў (15—21 траўня 2011 году)
- …што заснавальнікам славянскага кірылічнага кнігадрукаваньня стаў немец?
- …што ў заходнебеларускім мястэчку нацысты мелі ўнікальны намер стварыць жыдоўскае места?
- …які сьпікер славацкага парлямэнту навучаўся ў кіеўскім унівэрсытэце імя Шаўчэнкі?
- …што расейскі й украінскі першадрукар стаў яшчэ й першым выдаўцом кірылічных вершаваных твораў, аўтар якіх — адзін з заснавальнікаў беларускай сылябічнай паэзіі?
- …хто займаўся адкрыцьцём тэатраў, кіназаляў, Дамоў культуры ў беларускіх местах падчас нямецкай акупацыі?
- …хто ўдастоіўся гонару насіць званьне «адзінага літаратурнага генія Паўднёвае Афрыкі», а хто — «самага рознабаковага яе паэта»?
- …якія калекцыі (на выяве) захоўваюцца ў зборах беларускага дзяржаўнага музэю прыроды й экалёгіі?
- …што «натхніла» першага каралеўскага астранома Брытаніі на стварэньне атласу зорнага неба, які пры ягоным жыцьці так і ня быў выдадзены?
29 траўня — 4 чэрвеня
З новых артыкулаў (29 траўня — 4 чэрвеня 2011 году)
- …што пісаў «бацька гісторыі» пра тагачасных насельнікаў Беларусі?
- …што ўпершыню каталіцтва і пратэстанцтва ў Нямеччыне пачалі выкладацца ў адным унівэрсытэце ў 1811 року?
- …чаму Рэч Паспалітая пасьля разгромнае перамогі над швэдамі ў вайне 1600—1611 гадоў страціла некалькі сваіх цьвердзяў?
- …што на «адваёву» Майдэборскага права для свайго места магіляўчанам спатрэбілася 7 рокаў?
- …што «Барсэлёна» аплаціла ня толькі пакупку 13-гадовага будучага гульца зборнай Аргентыны, але й ягонае лячэньне?
- …што на вадзе гэтую птушку атраду жураўлепадобных цяжка адрозьніць ад качкі?
- …чаму неўзабаве пасьля шматлікіх вуніяў Літвы і Польшчы разгарэлася грамадзянская вайна?
- …якая перамога адкрыла Вялікаму Літоўскаму Княству выйсьце да Чорнага мора?
- …які беларускі спартовец быў алімпійскім чэмпіёнам і ўладальнікам сусьветнага рэкорду ў кіданьні молата?
5—11 чэрвеня
З новых артыкулаў (5-11 чэрвеня 2011 году)
- …як разьлічыць беларускі валютны кошык?
- …якія вынікі прынесла чацьвертая акцыя аўтамабілістаў супраць павышэньня кошту аўтамабільнага паліва?
- …што апошняе аднамомантавае паніжэньне курсу беларускага рубля стала сусьветным рэкордам па дэвальвацыі нацыянальнай валюты?
- …што першы прадстаўнік Летувы ў Францыі, нарадзіўшыся на Беларусі, стаў дзядзькам польскага паэта-набэляра?
- …як даўно Беларусь супрацоўнічае з Эўразьвязам у энэргетычнай галіне без удзелу Расеі?
- …чым тлумачыцца прывязанасьць пры закаханьні?
- …чаму месьцічы Дэрбі пратэставалі супраць зруйнаваньня віктарыянскай царквы, хоць злыя языкі й назвалі яе «царквой сьвятога раздражненьня»?
- …што Расейская імпэрыя мела магчымасьць авалодаць архіпэлягам у Атлянтычным акіяне?
- …калі на Беларусі зьявіўся першы мастацкі твор, прысьвечаны жанчыне (на выяве)?
12—18 чэрвеня
З новых артыкулаў (12-18 чэрвеня 2011 году)
- …якія «першыя бліны» ўтрымоўвала першае навуковае дасьледаваньне скамянеласьцяў ангельскага палеантоляга?
- …што Мікола Гусоўскі ў сваіх творах крытыкаваў лютэранства?
- …колькі доўжылася змаганьне нарачанскіх рыбакоў за права лавіць рыбу ў Заходняй Беларусі?
- …што, каб зрабіцца славутым расейскім і польскім мастаком, 17-цігадоваму хлопцу давялося таемна зьехаць ад бацькоў і выдаваць сябе старэйшым?
- …што ў часы нэпу наркам земляробства БССР падтрымліваў ідэю «хутарызацыі» ў процівагу калектывізацыі да свайго арышту?
- …колькі каштуюць самыя танныя і найдаражэйшыя тэлефоны Vertu?
- …дзе ў Эўропе існавалі таемныя дзяржаўныя спэцпадразьдзяленьні па зьнішчэньні «непажаданых элемэнтаў»?
- …якім чынам зь Зямлі можна бачыць зацьменьне Месяца (на выяве)?
19—25 чэрвеня
З новых артыкулаў (19-25 чэрвеня 2011 году)
- …што гэты польскі паэт-сэнтымэнталіст адмовіўся ад сталічнага жыцьця, каб мець магчымасьць вывучаць быт беларускіх сялянаў?
- …дзе выкарыстоўваюцца стандартныя адхіленьні?
- …чым займаліся ў Панаме да Калюмба?
- …што ў шэрагу «каляровых рэвалюцый» стаяла й беларуская, якая, у адрозьненьне ад іншых, не прывяла да зьмены дзяржаўнага ладу?
- …што найбуйнейшае возера Аўстраліі большую частку году амаль цалкам перасыхае?
- …хто атрымаў тытул «тэрарыста №1» пасьля гібелі бэн Ладэна?
- …чыё імя (на выяве) носіць менскі касьцёл, разьмешчаны на Залатой Горцы?
- …што вось «Бэрлін — Рым — Токіё» ахоплівала значна больш дзяржаваў?
- …які прычарнаморскі народ карыстаўся дэмакратычнай формай дзяржаўнага ладу яшчэ ў старажытнасьці?
3—9 ліпеня
З новых артыкулаў (3-9 ліпеня 2011 году)
- …які беларускі паэт, драматург, перакладнік твораў расейскіх, украінскіх, летувіскіх, латыскіх, аварскіх, калмыцкіх паэтаў, атрымаў першую дзяржаўную ўзнагароду праз 63 гады пасьля пачатку сваёй літаратурнай дзейнасьці, ужо ў іншай краіне?
- …што цяперашняя кіраўнічка Міжнароднага валютнага фонду зьяўляецца першай жанчынай ня толькі на гэтай пасадзе, але й найпрыгажэйшай міністаркай фінансаў сярод краінаў Эўразоны?
- …якія асаблівасьці мае перадача літараў іншых пісьмовасьцяў у сучаснай беларускай мове?
- …дзякуючы чаму (на выяве) гарвардзкі студэнт здолеў стаць наймаладзейшым мільярдэрам у сьвеце?
- …што групоўка «Хамас» — усяго толькі падразьдзяленьне міжнароднай асацыяцыі, прызнаванай найстарэйшай у сьвеце тэрарыстычнай арганізацыяй?
- …колькі разоў руйнаваўся мост між славацкім і вугорскім местамі?
- …што зашкодзіла нападу Брытаніі на Савецкі Саюз у канцы Другой сусьветнай вайны?
- …хто напісаў музыку да фільмаў «Прыгоды Электроніка», «Госьця з будучыні», «Лілёвы шар»; мультфільмаў «Умка», трылёгіі «Трое з Прастаквашына» і яшчэ прыкладна да 140 фільмаў?
- …які тэнісіст зьяўляецца першай ракеткай сьвету з 4 ліпеня 2011?
10—16 ліпеня
З новых артыкулаў (10-16 ліпеня 2011 году)
- …што славуты савецкі камэдыйны кінаактор (на выяве) ня здолеў атрымаць акторскую адукацыю праз тое, што прыёмныя камісіі інстытутаў не знаходзілі ў яго акторскіх здольнасьцяў?
- …што асеўшы ў Пецярбургу, вучань славутых беларускіх і францускіх мастакоў стварыў нямала партрэтаў беларускіх дзеячоў?
- …што змусіла ангельскага мастака зракчыся ідэяў руху, які ён сам і заснаваў?
- …як разьмежаваныя паўнамоцтвы Вярхоўнага і Гаспадарчага судоў у Рэспубліцы Беларусь?
- …якім чынам аповесьць Васіля Быкава «дапамагла» Народнаму паэту Беларусі стаць сакратаром Саюзу пісьменьнікаў?
- …якая Жанна зьяўляецца «бабкай усіх французаў»?
- …дзе знаходзіцца адзіны адноўлены беларускі сядзібна-паркавы ансамбаль архітэктуры нэарэнэсансу?
- …які камічны эпізод свайго жыцьця беларускі драматург увасобіў у п’есе?
- …якім чынам сярод найвышэйшых вежаў сьвету апынуўся мост праз Дунай?
17—23 ліпеня
З новых артыкулаў (17-23 ліпеня 2011 году)
- …якая жудасная навіна прыцягнула ўвагу ўсяго сьвету да Нарвэгіі?
- …што прыйдзе наўзамен вайсковым летакам Расеі?
- …што першым кобрынскім князем стаў Альгердаў унук?
- …якім чынам Хаім Нясьвіскі, нарадзіўшыся ў Ружанах, апынуўся «італьянцам» Русотам?
- …што хата адзінага насельніка вёскі на Пружаншчыне зьяўляецца ўнікальным музэем народнага майстэрства?
- …адкуль зьяўляецца новая пустэльня побач з Каракумам і Кызылкумам?
- …калі ў паэзіі былі моднымі «паштэты»?
- …адкуль павялося сьвята паняволеных народаў?
- …што пачынальнік прафэсійнай летувіскай музыкі (на выяве) напісаў больш карцінаў, чым музычных твораў?
- …якая адзіная эўрапейская дзяржава зьяўляецца сябрам Руху недалучэньня?
17—23 верасьня
З новых артыкулаў (17—23 верасьня 2011 году)
- … што ў вёску Машчоны для будаўніцтва млына былі запрошаныя нямецкія архітэктары?
- … што Гэлі Бэры стала 2333 уладальніцай зоркі на Галівудзкай алеі славы?
- … што ў он-лайн гульні ERepublik удзельнікі могуць абірацца ў віртуальны парлямэнт?
- … што Грэта Гарбу (на выяве) лічыцца пятай найпапулярнейшай акторкай усіх часоў і народаў?
- … што дом Піндара застаўся некранутым Аляксандрам Македонскім у часе разбурэньня Тэбаў?
- … што беларускі майстар выцінанак Юры Малышэўскі нарадзіўся па-за межамі Беларусі?
- … што адбываецца ў часе крывячышчаньня ў арганізьме чалавека?
25 верасьня — 1 кастрычніка
З новых артыкулаў (25 верасьня — 1 кастрычніка 2011 году)
- …што Ян Чачот за аснову сваёй баляды «Сьвіцязь» узяў адразу два народныя паданьні?
- …што першую буйную тэатральную пастаноўку па п’есе «Разьвітаньне ў чэрвені» Аляксандра Вампілава зрабіў беларускі рэжысэр Вадзім Дапкюнас?
- …што адна з найстаражытнейшых кітайскіх кнігаў па вайсковай стратэгіі «Мастацтва вайны» ў цяперашні час выкарыстоўваецца як дапаможнік па бізнэсе й кіраўніцкай стратэгіі?
- …што славуты беларуска-польскі сьпявак Павал Пракапеня зьняўся ў фільме Яўгеніюша Цэнкальскага «Шатляндзкая мазурка»?
- …што Міжнародны фонд Янкі Купалы мае суполкі ў 14 гарадах сьвету і чальцоў зь сямі розных краінаў?
- …што знойдзеная ў Нямеччыне статуя Чалавекальва (на выяве) зьяўляецца найстаражытнейшай зааморфавай скульптурай?
- …што вёска Зарэчча ў Камянецкім раёне знаходзіцца за 4 км ад беларуска-польскай граніцы?