Валейбол

камандны від спорту зь мячом

Валейбол (па-ангельску: volleyball ад volley — «залп», «удар зь лёту», і ball — «мяч») — від спорту, камандная спартовая гульня, падчас якой дзьве каманды спаборнічаюць на адмысловай валейбольнай пляцоўцы, падзеленай сеткай, імкнучыся накіраваць мяч на бок суперніка такім чынам, каб ён прызямліўся на пляцоўцы суперніка (дабіць да падлогі), альбо гулец каманды-абаронцы дапусьціў памылку. Пры гэтым для арганізацыі нападу гульцам адной каманды дазваляецца ня больш трох дотыкаў да мяча запар (у дадатак да дотыку на блёку).

Напад дыяганальнага форварда супраць арганізаванага патройнага блёку

Цэнтральны орган валейболу як міжнароднага выгляду спорту, які вызначае збор правіл FIVB — Міжнародная валейбольная фэдэрацыя. Валейбол — алімпійскі від спорту з 1964 году[1].

Валейбол — некантактны, камбінацыйны від спорту, дзе кожны гулец мае строгую спэцыялізацыю на пляцоўцы. Найважнымі якасьцямі для гульцоў у валейбол зьяўляюцца скакучасьць для магчымасьці высока падняцца над сеткай, рэакцыя, каардынацыя, фізычная сіла для эфэктыўнага стварэньня атакуючых удараў.

Для аматараў валейболу — распаўсюджаная забаўка і спосаб адпачынку дзякуючы простасьці правілаў і даступнасьці інвэнтара.

Існуюць шматлікія варыянты валейболу, якія адгалінаваліся ад асноўнага віда — пляжны валейбол (алімпійскі від з 1996 году), міні-валейбол, піянэрбол[2].

Найбуйнейшыя спаборніцтвы

рэдагаваць
Спаборніцтвы праведзены ўпершыню наступны Дэталі
мужчыны жанчыны мужчыны жанчыны
Пад эгідай FIVB
Алімпійскія гульні 1964 Токіё   1964 Токіё   2024 Парыж   2024 Парыж   Праводзяцца раз на 4 гады
Чэмпіянат сьвету 1949 Прага   1952 Масква   2022 Польшча   / Славенія   2022 Нідэрлянды   / Польшча   Праводзіцца раз на 4 гады
Пад эгідай CEV
Чэмпіянат Эўропы 1948 Рым   1949 Прага   2023 Італія   / Баўгарыя   / Паўночная Македонія   / Ізраіль   2023 Бэльгія   / Італія   / Эстонія   / Нямеччына   Праводзіцца раз на 2 гады

Ад 1990 да 2017 раз на год праводзілася Валейбольная сусьветная ліга. У 1990 годзе яна была праведзена ў Осацы (Японія), У 2012 — у Сафіі (Баўгарыя). У 2006 годзе прызавы фонд складаў $20 млн. Ад 1993 да 2017 году раз на год праводзілася Гран-Пры, у 1993 годзе ў Ганконгу, у 2004 годзе прызавы фонд склаў $1,9 млн.

  1. ^ Афіцыйны сайт МАК
  2. ^ Источник: Энциклопедия Кругосвет. Волейбол (рас.)