Царква Ісуса Хрыста (Беларусь)
Супольнасьць хрысьціянаў поўнага Эвангельля «Царква Ісуса Хрыста» — першая поўнаэвангельская царква на Беларусі. Паўстала ў 1991 годзе. Старшым пастарам — Барыс Чарнаглаз.
Дзейнасьць
рэдагавацьЦарква знаходзіцца ў Бараўлянах па адрасе вул. Бярозавы гай, 100[1].
Уваходзіць у Аб’яднаньне супольнасьцяў хрысьціянаў поўнага Эвангельля ў Рэспубліцы Беларусь.
Мінуўшчына
рэдагавацьЗаснавальнікамі царквы зьяўляюцца супругі Вэніямін і Нэлі Брух, якія пачалі ладзіць эвангелізацыйныя сходы будучых прыхаджанаў у тэатры імя Янкі Купалы зь сярэдзіны ліпеня 1991 году. У лютым 1992 году царква была афіцыйна зарэгістраваная. Празь пяць год пасьля заснаваньня яна мела 739 чальцоў[2].
Да пачатку XXI стагодзьдзя царква ладзіла мноства вулічных служэньняў, былі праведзеныя першыя эвангелізацыйныя намётавыя служэньні. У 1997 годзе колькасьць чальцоў царквы дасягнула 1000 чалавек.
У 2000 годзе царква была пазбаўленая памяшканьня для правядзеньня набажэнстваў і вымушаная была праводзіць службы па хатніх групах, неаднаразова набажэнствы адбываліся на вольным паветры, на адной з плошчаў Менску. Кіраўнікі царквы падвяргаліся судоваму перасьледу[2].
У 2002 годзе заснавальнік царквы Вэніямін Брух атрымаў пакліканьне да апостальскага служэньня і перадаў пастарскае служэньне Барысу Чарнаглазу.
Крыніцы і заўвагі
рэдагаваць- ^ Наши Координаты (рас.). «Царква Ісуса Хрыста». Праверана 31 кастрычніка 2010 г.
- ^ а б История Церкви (рас.). «Царква Ісуса Хрыста». Праверана 31 кастрычніка 2010 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Афіцыйная бачына (рас.)