Джэлал ад-Дзін
Джэлал ад-Дзін (тат. Cäläletdin; 1380—1412) — хан Залатой Арды у 1411—1412 гадах, адзін з сыноў Тахтамыша.[1]
Джэлал ад-Дзін | |
Хан Залатой Арды | |
---|---|
1411 — 1412 | |
Папярэднік | Тымур-хан |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся | 1380 , |
Памёр | 1412 |
Бацька | Тахтамыш |
Пасьля захопу ўлады ў Залатой Ардзе Едыгеем сыны Тахтамыша перайшлі на бок вялікага князя маскоўскага Васіля Дзьмітрыевіча, які жадаў выкарыстаць іх для адпору войску Едыгея. Патрабаваньні Едыгея выдаць сыноў Тахтамыша вялікі князь ігнараваў. Хутка Джэлал ад-Дзін з братамі паехаў у Літву да Вітаўта, які аказаў братам вялікую падтрымку. Крымска-татарская коньніца на чале з Джэлал ад-Дзінам прыняла ўдзел у Грунвальдзкай бітве, якая адбылася ў 1410 годзе.[2][3]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Bosworth, Clifford Edmund, The New Islamic Dynasties: A Chronological and Genealogical Manual, p. 252. Edinburgh University Press, 2004. (анг.)
- ^ Победа Джелял-эд-Дина в Грюнвальской битве (рас.)
- ^ Stephen R. Turnbull, Richard Hook. «Tannenberg 1410: Disaster for the Teutonic Knights», p.26 (анг.)
Гэта — накід артыкула пра біяграфію асобы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |