Міжнародная амністыя

Міжнаро́дная амні́стыя (па-ангельску: Amnesty International, Amnesty, AI) — міжнародная няўрадавая арганізацыя, якая займаецца абаронай правоў чалавека. Штаб-кватэра знаходзіцца ў Лёндане, мае прадстаўніцтвы ў 58 краінах, у якія агулам уваходзяць больш за 2,2 мільёны чалавек. У штогадовых дакладах прыводзіць факты парушэньня правоў чалавека.

Міжнародная амністыя
Абрэвіятура AI
Дэвіз Лепей запаліць сьвячу, чым праклінаць цемру
Дата ўтварэньня 1961
Тып няўрадавая, некамэрцыйная
Мэта абарона правоў чалавека
Штаб-кватэра Лёндан, Вялікабрытанія
Дзейнічае ў рэгіёнах глябальна
Афіцыйныя мовы ангельская, арабская, гішпанская, француская
Генэральны сакратар Саліл Шэці
Колькасьць супрацоўнікаў 2,8 мільёны чальцоў і прыхільнікаў
Сайт www.amnesty.org

Арганізаваная ў Лёндане ў 1961 годзе брытанскім юрыстам Пітэрам Бэнэнсанам пасьля таго, як ён прачытаў артыкул пра двух партугальскіх студэнтаў, якіх асудзілі да сямі гадоў зьняволеньня за тое, што яны паднялі тост за свабоду.

У 1977 годзе атрымала Нобэлеўскую прэмію міру за сваю «кампанію супраць катаваньняў»[1], у 1978 — прэмію ААН у галіне правоў чалавека(en)[2].

Літаратура

рэдагаваць
  • Jürgen Wüst: «Imperialistisches Menschenrechtsgeschrei». Der Kampf des MfS gegen die Internationale Gesellschaft für Menschenrechte (IGFM) und Amnesty International (AI), in: Deutschland Archiv, Nr. 3/1998, S. 418—427

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць