Гэнік Лойка
Гэнік Лойка (нарадзіўся 9 сакавіка 1962 г., в. Мікелеўшчына, Мастоўскі раён) — беларускі скульптар, выкладчык скульптуры ў Менскай сярэдняй школе №185 з архітэктурна-мастацкім ухілам[2]. Зьяўляўся адным з ініцыятараў культурнай арганізацыі «Майстроўня» (1979—1984)[3].
Гэнік Лойка лац. Henik Łojka | |
Дата нараджэньня | 9 сакавіка 1962[1] (62 гады) |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | скульптар |
Месца працы | |
Сябра ў | Беларуская сьпеўна-драматычная майстроўня, Талака і Беларускі саюз мастакоў |
Узнагароды | |
Біяграфія
рэдагавацьГэнік Лойка скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Працаваў у Музэі народнага дойлідзтва і побыту, у Заслаўскім гісторыка-культурным запаведніку, у Мастацкім каледжы імя І. Ахрэмчыка, у Менскай мастацкай вучэльні імя А. Глебава[4].
21 лютага 2013 году судом Фрунзенскага раёну Менску быў арыштаваны на пяць сутак за акцыю ў падтрымку беларускамоўнай адукацыі, якую Гэнік правёў у Міжнародны дзень беларускай мовы, 21 лютага, каля сталічнай беларускамоўнай гімназіі № 4. Судзьдзя Людміла Лапо прызнала яго вінаватым у правядзеньні несанкцыянаванага пікета (арт. 23.34 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэньнях)[5] .
Творчасьць
рэдагавацьГэнік Лойка — стваральнік унікальных скульптурных пленэраў «Легенды зь пяску»[6], падчас якіх на пясчаных кар’ерах ці на берагах рэчак скульптары і проста ахвочыя лепяць гіганцкія скульптуры; таксама плянуе зрабіць вялікую скульптуру зь пяску ў гонар 1000-годзьдзя Летувы[7]. У 2000 годзе, з нагоды тысячагодзьдзя са дня сьмерці полацкай князёўны Рагнеды, разам са сваімі вучнямі зрабіў у Заслаўе пясчаную скульптуру Рагнеды 40 мэтраў даўжынёй[8].
Яго работа перамагла на конкурсе эскізаў памятнай дошкі ў гонар Ларысы Геніюш. Дошка была ўсталявана і ўрачыста адкрыта 9 жніўня 2010 г. ў Празе на доме, дзе жыла Ларыса Геніюш падчас свайго легальнага знаходжаньня ў Чэхаславацкай Рэспубліцы[9].
У 2012 годзе стварыў мармуровы помнік беларускай паэткі Таццяны Сапач (у вёсцы Маркава, недалёка ад Маладзечна)[10].
У 2014 годзе да 500-й гадавіны адзначэньня перамогі ў Аршанскай бітве распрацаваў юбілейны бронзавы мэдаль[11].
У студзені 2015 году ў двары дома, дзе жыве, стварыў сьнежную скульптуру галавы князя (караля) з бел-чырвона-белым сьцягам[12][13].
У ліпені 2017 году выйграў конкурс на ўсталяваньне помніка Францыску Скарыну ў Кішынёве (у сквэры насупраць будынка амбасады Беларусі ў Малдове). Ягоную заяўку прафэсійнае журы прызнала найлепшай з 9 прэтэндэнтаў. Конкурс праводзіўся Міністэрствам культуры Беларусі, ягоная мэта — увасабленьне найбольш выразнага вобразу беларускага першадрукара[14][15].
У траўні 2018 году ў Косаве (Івацэвіцкі раён) па праекце скульптара Гэніка Лойкі на тэрыторыі музэю-сядзібы Касьцюшкі «Марачоўшчына» ля Косаўскага палацу быў усталяваны першы ў Беларусі поўнафігурны помнік Тадэвушу Касьцюшку[16].
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Гэнік Лойка судзіцца з КДБ і Белінвэстбанкам. За мову
- А. Тамковіч (23 чэрвеня 2015) Гэнік Лойка: Я не хацеў, каб усё было ціха. газета «Новы час». Праверана 24 чэрвеня 2015 г.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Genadz' Stanislavavič Lojka // https://www.degruyter.com/view/AKL/_40504339
- ^ Скульптару Гэніку Лойку пагражае звальненьне з працы
- ^ Радыё Свабода: Гісторыя аднаго цуду: Гэнік Лойка
- ^ Анкета свабоды: Гэнік Лойка
- ^ А. Серада (21 лютага 2013) Мінскага скульптара Генадзя Лойку пасадзілі на пяць сутак Грамадства. БелаПАН. Праверана 21 лютага 2013 г.
- ^ Будзьма разам/КАЛЯНДАР КУЛЬТУРЫ
- ^ Літва пясчаная
- ^ Аляксандр Тамковіч (23 чэрвеня 2015) Гэнік Лойка: Я не хацеў, каб усё было ціха. Новы час. Праверана 6 сакавіка 2018 г.
- ^ Гэнік Лойка зробіць шыльду Геніюш у Празе
- ^ Аляксандра Дорская (28 жніўня 2013) Народзіны Таццяны Сапач: дзень, калі адлятаюць буслы. Будзьма беларусамі!. Праверана 6 сакавіка 2018 г.
- ^ Юбілейны бронзавы мэдаль да слаўнае Перамогі пад Воршай!. Імбрык. Праверана 6 сакавіка 2018 г. Архіўная копія ад 12 кастрычніка 2014 г.
- ^ Фотофакт: У адным зь менскіх двароў зьявілася сьнежная скульптура караля зь бел-чырвона-белым сьцяга. Радыё «Свабода» (24 студзеня 2015). Праверана 2019-03-07 г.
- ^ Арцём Лява (9 сакавіка 2015) Генік Лойка: Прымушайце людзей размаўляць з сабой па-беларуску. Новы час. Праверана 2019-03-07 г.
- ^ Помнік Францыску Скарыну ў Кішынёве будзе ўсталяваны ў лістападзе. Звязда (24 ліпеня 2017). Праверана 2 жніўня 2017 г. Архіўная копія ад 2 жніўня 2017 г.
- ^ Помнік Францыску Скарыну ў Кішынёве будзе ўсталяваны ў лістападзе. БЕЛТА (24 ліпеня 2017). Праверана 2 жніўня 2017 г. Архіўная копія ад 2 жніўня 2017 г.
- ^ Першы ў Беларусі помнік Тадэвушу Касцюшку ўрачыста адкрыты. Euroradio.fm (12 траўня 2018). Праверана 13 траўня 2018 г. Архіўная копія ад 13 траўня 2018 г.