Вэніямі́н Брух — эпіскап духоўнай асацыяцыі «Зносіны Калвары Беларусі»[1](недаступная спасылка)[1], заснавальнік і пастар (1991—2002) беларускай супольнасьці «Царква Ісуса Хрыста». Грамадзянін Украіны.

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Скончыў біблейскую школу «Хрыстос — сьвету» ў Елгаве (Латвія). У траўні 1991 разам з жонкай і сынам Давідам пераехаў на місіянэрскую працу ў Менск, дзе заснаваў першую ў Беларусі поўнаэвангельскую «Царкву Ісуса Хрыста»[2], першыя эвангелізацыйныя сабраньні якой адбываліся ў тэатры імя Янкі Купалы.

У лютым 1992 году царква была афіцыйна зарэгістраваная. Празь пяць год пасьля заснаваньня яна мела 739 чальцоў[3].

22 студзеня 2002 году Брух атрымаў прызваньне для апостальскага служэньня і склаў абавязкі пастара царквы.

Пасьля падвядзеньня вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў 2006 году прыняў удзел у мітынгу на Кастрычніцкай плошчы. Удзельнічаў у галадоўцы ў падтрымку царквы «Новае Жыцьцё»[4].

16 кастрычніка 2008 году быў затрыманы памежнай службай у аэрапорце «Менск-2»[5], а пасьля дэпартаваны зь Беларусі без тлумачэньня прычынаў[6]. Сам Вэніямін Брух прычынамі дэпартацыі назваў сваю рэлігійную дзейнасьць і актыўную грамадзянскую пазыцыю:

  Последние пасторы, кого я помню — это пастор Стюарт Виноград (возглавлял мессианскую общину в Минске), пастор Ярослав Лукасик (церковь Иоанн Предтеча) и вот, в конце концов, и моя очередь пришла, стать еще одним служителем иностранцем (я гражданин Украины), которого депортировали из Беларуси за религиозную деятельность и активную гражданскую позицию.  

—Вэніямін Брух, http://wwjd.ru/news/evangelical/episkop-veniamin-bruh-rasskazal-pochemu-ego-deportirovali-iz-belarusi/

Жонка Грэйс (Нэлі). Дзеці: Давід, Эсьфір, Рэвэка, Суламіта[7].

Крыніцы і заўвагі

рэдагаваць
  1. ^ Подведены итоги «Международной Молитвы за Пробуждение 2010» (эксклюзив) (рас.) Евангелические новости. Хрысьціянская пошукавая сыстэма «W.W.J.D.» (14 траўня 2010). Праверана 31 кастрычніка 2010 г.
  2. ^ Грешным делом подсчитаем (рас.). БДГ. Для служебного пользования (3 красавіка 2002). Праверана 31 кастрычніка 2010 г.
  3. ^ История Церкви (рас.). «Царква Ісуса Хрыста». Праверана 31 кастрычніка 2010 г.
  4. ^ Епископ Вениамин Брух рассказал, почему его депортировали из Беларуси (рас.) Евангелические новости. Хрысьціянская пошукавая сыстэма «W.W.J.D.». Праверана 31 кастрычніка 2010 г.
  5. ^ Вена замест Менску Грамадзтва. Радыё «Свабода» (17 кастрычніка 2008). Праверана 31 кастрычніка 2010 г.
  6. ^ Дэпартаванага з Беларусі епіскапа выклікалі на допыт па справе аб выбуху ў Менску. Праваабарончы цэнтар «Вясна» (19 лютага 2009). Праверана 31 кастрычніка 2010 г.
  7. ^ About Us (анг.). New reformation ministries. Праверана 31 кастрычніка 2010 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць