Іван Коўкель
Іван Іванавіч Коўкель (31 кастрычніка 1942, вёска Вялікае Сяло[1] Лідзкага раёну Гарадзенскай вобласьці — 10 ліпеня 2009) — гісторык. Кандыдат гістарычных навук (1979), прафэсар (2005).
Іван Коўкель | |
Дата нараджэньня | 31 кастрычніка 1942 |
---|---|
Месца нараджэньня | в. Вялікае Сяло Лідзкага раёну Гарадзенскай вобласьці |
Дата сьмерці | 10 ліпеня 2009 (66 гадоў) |
Месца вучобы | Гарадзенскі пэдагагічны інстытут |
Занятак | навуковец |
Навуковая сфэра | гісторыя |
Месца працы | |
Вядомы як | «адмысловец па выкрыцьці беларускіх нацыяналістаў» |
Навуковая ступень | кандыдат гістарычных навук[d] (1979) |
Біяграфія
рэдагавацьСкончыў гістарычна-філялягічны факультэт Гарадзенскага пэдагагічнага інстытуту (1964). Выкладаў у ім.
У 2000 годзе 28 маладых студэнтаў-гісторыкаў (у асноўным выдатнікі) напісалі заяву на імя дэкана Факультэту гісторыі ГрДУ з просьбай стварыць умовы для выкладаньня ўсіх навучальных дысцыплінаў па-беларуску. У сваю чаргу Коўкель адзначыўся тым, што на адной зь лекцыяў назваў ініцыятараў напісаньня заявы «махровымі нацыяналістамі» і замест выкладаньня прадмету пачаў даводзіць студэнтам, што «за ўсім гэтым стаяць людзі, якім патрэбна адмываць заходнія грошы».[2]
Таксама быў вядомы як «адмысловец па выкрыцьці беларускіх нацыяналістаў», такіх як Ларыса Геніюш, Янка Купала, Іван і Антон Луцкевічы.[3]
Прафэсійныя погляды
рэдагавацьСтаноўча ацэньваў Рыскую мірную дамову 1921 году па падзеле Беларусі паміж Польшчай і РСФСР.[4] Дзейнасьць кіраўнікоў Беларускай Народнай Рэспублікі разглядаў з пазыцыі ідэалёгіі бальшавікоў. Раман Скірмунт, Антон Луцкевіч і інш. дзеячы беларускага нацыянальнага руху паводле меркаваньня Коўкеля зьяўляліся прадстаўнікамі «буржуазна-памешчыцкага лягеру», «марыянэткамі нямецкіх акупантаў», «падманшчыкамі народу», якія імкнуліся «адарваць беларусаў ад братэрскай Савецкай Расеі».[5]
Асноўныя працы
рэдагаваць- Почему не состоялась БНР?: Из истории политического банкротства националистической контрреволюции в Белоруссии, 1918—1925 гг. — Минск : Библиотечка газеты «Голас Радзімы», 1980. — 125 с.
- Ковкель И. И., Ярмусик Э. С. История Беларуси с древнейших времён до нашего времени. 7-е издание, дополненное. — Минск: Аверсэв, 2008. — 622 с. ISBN 978-985-509-540-9.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ або Крупаўскі сельсавет
- ^ Зьміцер Кісель. Студэнты не хочуць служыць // Ніва № 10 (2286), 5 сакавіка 2000 г.
- ^ Зьміцер Кісель. Беларускім дзецям расійскія падручнікі // Ніва № 37 (2313), 10 верасьня 2000 г.
- ^ Алесь Смалянчук. Рэцэнзія на Davies, Norman. Orzeł biały, czerwona gwiazda. Wojna polsko-bolszewicka 1919—1920. Кракаў, 1998. 308. // Беларускі гістарычны агляд, Том 6 Сшыткі 1—2 (10—11) Сьнежань 1999
- ^ Алесь Смалянчук. «Сфінкс» беларускай гісторыі? на Kamunikat.org