Асасуна Памплёна

гішпанскі футбольны клюб з Памплёны

«Асасу́на» (па-гішпанску: Club Atlético Osasuna) — гішпанскі футбольны клюб з гораду Памплёна, што месьціцца ў аўтаномным краі Навара. У перакладзе з басконскай мовы назва клюбу азначае «здароўе»[1]. Заснаваны ў 1920 годзе. Найвышэйшыя дасягненьні — чацьвертае месца ў Ля Лізе (1991 і 2006). Хатнія гульні праводзіць на стадыёне «Эстадыё Рэйна дэ Навара», што здольны ўмясьціць 19 800 чалавек.

Асасуна
Osasuna.png
Поўная назва Club Atlético Osasuna
Заснаваны 24 кастрычніка 1920
Горад Памплёна, Гішпанія
Стадыён Эстадыё Рэйна дэ Навара
Умяшчальнасьць: 19 800
Прэзыдэнт Люіс Сабальса
Галоўны трэнэр Ягоба Арасатэ
Чэмпіянат Ля Ліга
 · 2020—2021 11 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Трэція колеры
https://www.osasuna.es/

ГісторыяРэдагаваць

Заснаваны ў 1920 годзе клюб «Асасуна» ўпершыню выйшаў у Сэгунду ў 1932 годзе, а праз тры гады быў клясыфікаваны ў Ля Лігу. Скончыўшы сэзон 1984—1985 гадоў на шостым месцы ў чэмпіянаце, клюб атрымаў права на ўдзел у кубку УЭФА, адкуль выбыў у другім крузе.

Наступны ўзьлёт каманды прыйшоўся на сэзон 1990—1991 гадоў, калі Асасуна заняла чацьвертае месца ў чэмпіянаце й заваявала права на ўдзел у кубку УЭФА, дзе дайшла да трэцяга кругу. Аднак па выніках сэзону 1993—1994 гадоў клюб пакінуў Ля Лігу й правёў шэсьць сэзонаў у Сэгундзе. У сэзоне 2004—2005 гадоў клюб дайшоў да фіналу Кубка Гішпаніі, дзе саступіў «Бэтысу».

У сэзоне 2005—2006 гадоў каманда фінішавала чацьвертай у чэмпіянаце, такім чынам, паўтарыўшы сваё найвышэйшае дасягненьне ў чэмпіянаце Гішпаніі, і атрымала права прыняць удзел у Лізе чэмпіёнаў, стартаваўшы з трэцяга клясыфікацыйнага раўнду. Аднак прабіцца ў групавы этап не атрымалася, і клюб быў вымушаны здавольвацца ўдзелам у Кубку УЭФА, пяты раз у сваёй гісторыі. Стартаваўшы з групавога этапу клюб, выйшаў у плэй-оф, дзе дайшоў да паўфіналу, у якім саступіў будучаму пераможцу — «Сэвільлі».

Пасьля гэтых посьпехаў клюб разьмяшчаецца ў ніжняй частцы табліцы й у асноўным вядзе барацьбу за выжываньне. У сэзоне 2008—2009 гадоў клюб здолеў пазьбегнуць вылету зь Лігі толькі ў апошнім туры, знаходзячыся на 18 месцы ў табліцы й прымаючы дома «Рэал Мадрыд». На працягу матчу памплёнцы саступалі зь лікам 0:1, але ўсё ж такі перамаглі з канчатковым лікам 2:1.

СкладРэдагаваць

Актуальны на 16 студзеня 2021 году[2]
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1   Бр Сэрхіё Эрэра 1993
2   Аб Ігнасьё Відаль 1995
3   Аб Хуан Крус 1988
4   Аб Унаі Гарсія 1992
5   Аб Давід Гарсія 1994
6   ПА Аер Санхурха (капітан) 1986
7   ПА Хоні Радрыгес 1991
8   ПА Дарка Брашанац 1992
9   Нап Эсэк’ель Авіля 1994
10   ПА Рабэрта Торэс 1989
11   Нап Кіке Барха 1997
12   Аб Факунда Ранкальля 1987
13   Бр Рубэн Мартынэс 1984
14   ПА Рубэн Гарсія 1993
16   Нап Джонатан Кальеры 1993
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
17   Нап Антэ Будзімір 1991
18   Нап Брэндан Ламас 1995
19   Нап Энрык Гальега 1986
20   Нап Адрыян Лёпэс 1988
21   ПА Іньіга Пэрэс 1988
22   Аб Рауль Навас 1988
23   Аб Арыданэ Эрнандэс 1989
24   ПА Лукас Тора 1994
25   Бр Хуан Пэрэс 1996
27   ПА Хон Манкаёля 1998
28   ПА Хаві Мартынэс 1999
29   ПА Аймар Ораз 2001
30   Аб Горка Забартэ 1999
31   Аб Хорхе Эранда 2001
32   ПА Асьер Кардоба 2000
37   Нап Кіке Савэрыя 1999
-   Аб Ману Санчэс 2000

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ The Kings of El Reyno de Navarra(анг.)
  2. ^ Squad Club Atlético Osasuna(анг.). CA Osasuna - Web Oficial. Праверана 16 студзеня 2021 г.

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць