Януш Крупскі
Януш Крупскі (па-польску: Janusz Krupski; нар. 9 траўня 1951 году ў Любліне — пам. 10 красавіка 2010 году пад Смаленскам) — польскі гісторык, актывіст дэмакратычнай апазыцыі ў камуністычнай Польшчы (PRL), грамадзянскі службовец.
Януш Крупскі | ||||
па-польску: Janusz Krupski | ||||
Януш Крупскі ў 2008 годзе | ||||
Кіраўнік Упраўленьня па вэтэранах і рэпрэсаваных асобах | ||||
---|---|---|---|---|
19 траўня 2006 — 10 красавіка 2010 | ||||
Прэзыдэнт: | Лех Качынскі | |||
Асабістыя зьвесткі | ||||
Нарадзіўся: |
9 траўня 1951 Люблін, Польшча | |||
Памёр: |
10 красавіка 2010 пад Смаленскам, Расея | |||
Сужэнец: | Joanna Krupska[d] | |||
Дзеці: | Tomasz Krupski[d] | |||
Адукацыя: | ||||
Узнагароды: |
| |||
Біяграфія
рэдагавацьУ 1970—1975 ён быў студэнтам Люблінскага каталіцкага ўнівэрсытэту (KUL).
У 1976 годзе далучыўся да Клюбу каталіцкай інтэлігенцыі ў Варшаве.
У 1977—1988 рэдагаваў па-за цэнзураю незалежны часопіс «Spotkania».
У 1980 годзе пайшоў да ўлады ў Раду рэгіёну арганізацыі «Салідарнасьць» у Гданьску.
За свае працы неаднаразова перасьледаваўся дзяржаўнай «Службай бясьпекі» (PRL).
За часам Польскай Народнай Рэспублікі дзейнічаў у апазыцыі[1].
Падчас ваеннага становішча ў Польшчы (1981—1983) быў інтэрнаваны[1][2].
Быў выкрадзены ў пушчу Кампіноска (ва ўрочышчы Трускаў), яго трымалі тры супрацоўнікі незалежнай групы «D» Дэпартамэнту IV (MSW) пад камандаваньнем капітана Гжэгажа Піятроўскага. Затым яму зрабілі яму цяжкія апёкі зьедлівай вадкасьцю 21 студзеня 1983 году, у чым браў удзел у тым ліку капітан Гжэгаж Пятроўскі (пазьнейшы забойца ксяндза Ежы Папялушкі)[1][3]. У выніку гэтага атрымаў апёкі першай і другой ступені.
У 1990—1992 гадох ён быў дырэктарам выданьня «Editions Spotkania». Ён таксама прыняў удзел у рабоце парлямэнцкай камісіі па расьсьледаваньні наступстваў надзвычайнага ваеннага становішча і Канстытуцыйнай камісіі падсправаздачнасьці.
З 1993 году меў сваё выдавецтва «Krupski i S-ka».
З 2000 па 2006 год ён займаў пасаду намесьніка прэзыдэнта Інстытуту нацыянальнай памяці.
19 траўня 2006 прызначаны кіраўніком Упраўленьня па вэтэранах і рэпрэсаваных асобах.
Загінуў 10 красавіка 2010 году ў авіякатастрофе пад Смаленскам. Празь дзесяць дзён быў пахаваны ў квартале ваенных могілак «Павязкі» ў Варшаве.
16 красавіка 2010 году пасьмяротна ўзнагароджаны Вялікім крыжам ордэна Адраджэньня Польшчы[4].
Асабістае жыцьцё
рэдагавацьЯнуш Крупскі быў жанаты, меў сем дзяцей: Пятра, Паўла, Фаму, Луку, Яна, Марыю і Тэрэзу[5]. Жыў у Градзіску-Мазавецкім. Быў чальцом Таварыства свабоды слова.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Біяграфія Януша Крупскага
- ^ Скан інфармацыі для маці Крупскага з 1982 году (пол.)
- ^ Успаміны Януша Крупскага (пол.)
- ^ Komunikat Nr 163/VI kad. (пол.)
- ^ W katastrofie zginął Janusz Krupski, opozycjonista, redaktor katolicki, polityk. ekai.pl (12 красавіка 2010). Праверана 30 красавіка 2010 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьЯнуш Крупскі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў