Беларуская Палічка
«Беларуская Палічка» — найстарэйшая й найбольшая (на 2005 год) беларуская электронная бібліятэка, закладзеная ў 1996 годзе[1] беларускім студэнтам з Аўстрыі Андрусём Жвірам[2] коштам уласнай стыпэндыі[3].
Беларуская Палічка лац. Biełaruskaja Palička | |
Тып | інтэрнэт-бібліятэка |
---|---|
Даступныя мовы | беларуская |
Аўтар | Андрусь Жвір |
Пачатак працы | 1996 год |
Камэрцыйны? | не |
Рэгістрацыя | няма |
Актуальны стан | дзейны |
Рэйтынг Alexa | 5149 (2015; у Беларусі) |
www.knihi.com |
Сталы склад супрацоўнікаў пры заснаваньні налічваў 5 чалавек, у тым ліку дызайнэр, сыстэмны адміністратар ды сканавальнік. На час заснаваньня ўсе супрацоўнікі, акрамя самога Андруся Жвіра, пражывалі ў Беларусі ды займаліся стварэньнем электроннага кнігазбору бясплатна. Першымі разьмешчанымі на сайце кнігамі сталі «100 пытаньняў і адказаў з гісторыі Беларусі», «Па сьлядах аднаго міфу» Міколы Ермаловіча ды «Невядомая вайна: 1654—1667» Генадзя Сагановіча. Першым выдавецтвам, што дазволіла свае кнігі пераводзіць у электронны фармат быў «Беларускі кнігазбор». Найбольшаю папулярнасьцю нязьменна карыстаюцца пяць кнігаў:
- «Біблія» (выданьне ў перакладзе Васіля Сёмухі)[4]
- «Беларускія летапісы і хронікі». Менск, МФ «Беларускі кнігазбор», 1997. ISBN 985-6318-15-7[5]
- «150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі» // Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. Менск, 1999[6]
- «Дзесяць вякоў беларускай гісторыі» Арлова й Сагановіча. Менск, 1997[7]
- ды ангельскамоўная «Belarusian cuisine» («Беларуская кухня»)[8]
Да лета 2005 году пры сайце дзейнічаў і форум («Гасьцёўня»)[1][9]. З 2001 году «Беларуская Палічка» зьмяніла адрас на knihi.com[10].
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ а б Віртуальная бібліятэка // Наша Ніва. №39, 2005 г.
- ^ Ігар Няхведаў. Вызвольны рок(недаступная спасылка) // Наша Ніва. №25, 2001 г.
- ^ Сяргей Кручкоў. Садаклад: «Беларуская мова ў інфармацыйнай прасторы» // Сайт Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны. Дата доступу: 19 траўня 2010
- ^ https://web.archive.org/web/20100301113311/http://knihi.com/biblija/
- ^ https://web.archive.org/web/20100527205709/http://bk.knihi.com/letapisy/
- ^ https://web.archive.org/web/20100420094421/http://knihi.com/pytanni/
- ^ https://web.archive.org/web/20100419065932/http://knihi.com/10viakou/
- ^ https://web.archive.org/web/20100523173029/http://knihi.com/kuchnia/bielaruskaja.html
- ^ Тацяна Мураўёва. Litaraтурны інтэрнэт, або dzie ja? // Дзеяслоў. №6(19), 2005.
- ^ Вольга Караткевіч. Беларускі Дыялёг на Інтэрнэце // Радыё «Свабода». 7 студзеня 2001