X (сацыяльная сетка)

сацсетка
(Перанакіравана з «Twitter»)

Twitter (чытаецца як тўітэр; па-ангельску: Twitter — «цвыркаць, цілікаць»; цяпер у працэсе рэбрэндзінгу ў «X»; па-беларуску: Ціўтар, Тўітар, Твітар) — сацыяльная сетка й плятформа мікраблёгінгу, якая прапаноўвае сваім карыстальнікам магчымасьць пасылкі й атрыманьня паведамленьняў, вядомых як тўіты (анг. tweets). Тўіты — тэкставыя паведамленьні да 280 сымбаляў (для падпісчыкаў Twitter Blue да 4000 сымбаляў), якія адлюстроўваюцца на старонцы аўтара тўіта й старонках падпісаўшыхся на абнаўленьні чытачоў (анг. followers, літ. пасьлядоўнікаў).[3] Кожны аўтар можа абмежаваць кола карыстальнікаў, якія могуць бачыць ягоныя паведамленьні, але па змоўчваньні абнаўленьні можа бачыць кожны. Таксама аўтары могуць стварыць Twitter Circl і дадаць да яго некаторых падпісчыкаў.

Twitter
Тып сэрвіс мікраблёгінгу
Даступныя мовы ангельская, нямецкая, француская, гішпанская, італьянская, японская, расейская
Уладальнік Ілан Маск
Аўтар Джэк Дорзі, Эван Ўільямс, Біз Стоўн
Пачатак працы 2006 год
Камэрцыйны? так
Рэгістрацыя абавязковая
Актуальны стан працуе
Рэйтынг Alexa 9[1]
Мова праграмаваньня JavaScript, Ruby[d], Scala (мова праграмавання)[d] і Java[2]
twitter.com

З канца 2009 году карыстальнікі могуць сачыць ня толькі за іншымі аўтарамі паасобку, але і падпісвацца на адмысловыя сьпісы карыстальнікаў.[4][5]

Створаны Джэкам Дорсі, Эванам Ўільямсам і Бізам Стоўнам[6] ў 2006 годзе, Тўітэр хутка заваяваў папулярнасьць ва ўсім сьвеце. Па стане на 1 студзеня 2011 году, сэрвіс налічвае больш за 200 млн. карыстальнікаў. На пачатку 2019 году налічвае каля 330 млн карыстальнікаў.

У 2022 годзе Тўітэр быў куплены Іланам Маскам за 44 міліярда даляраў.

Былы лягатып Twitter

У ліпені 2023 году пачаўся рэбрэндзінг сацсеткі ў «X»[7].

Трансьлітарацыя назвы на беларускую мову

рэдагаваць

Паводле клясычнага правапісу Twitter на беларускую мову трансьлітаруецца як Тўітэр, але ёсьць і іншыя варыянты: Твітар, Твітэр, Ціўтар, Тўітар, Цўіцар, Цьвітэр, Цьвітар і інш.

Статыстыка

рэдагаваць

Па стане на сакавік 2016 году наступныя акаўнты маюць найбольшую колькасьць пасьлядоўнікаў [8]

  1. Кэці Пэры (85 398 971 фолавераў)
  2. Justin Bieber (78 085 836)
  3. Тэйлар Сўіфт (анг. Taylor Swift; 73 838 674)
  4. Барак Абама (71 952 922)
  5. YouTube (60 940 798)
  6. Рыяна (57 962 015)
  7. Lady Gaga (57 705 480)
  8. Ellen DeGeneres (@TheEllenShow; 56 516 731)
  9. Twitter (53 949 143)
  10. Джастын Тымбэрлейк (анг. Justin Timberlake; 50 709 033)

Па стане на сакавік 2016 году наступныя акаўнты зь Беларусі маюць найбольшую колькасьць пасьлядоўнікаў [9]

  1. Вадзім Галыгін (800 131 фолавераў)
  2. Вікторыя Азаранка (738 790)
  3. Trubetskoy (411 891)
  4. NiCkJMiami (@NiCkJMiami; 384 835)
  5. Алена Кравец (@svirina74; 224 954)
  6. Onliner.by (183 123)
  7. TUT.BY (@tutby) (171 686)
  8. Павал Шарамет (169 064)
  9. РБ головного мозга (@belamova; 108 948)
  10. Барыс Маісееў (@borismoiseev; 71 054)
  11. Міністэрства па надзвычайных сытуацыях Рэспублікі Беларусь (48 800)
  12. Радыё Свабода (46 400)
  13. Андрэй Арлоўскі (@AndreiArlovski) (43 700)
  14. Комсомольская Правда у Беларусі (33 100)
  15. МТС Беларусь (21 400)
  16. А1 (16 200)
  17. CityDog.by (@CityDog_by; 11 200)
  18. БАТЭ Барысаў (10 900)
  19. Жэстачайшы юмор:{) (@anekdo_t, 10 400)
  20. Andrew Gusarov (@gusarov4; 10 200)
  21. life:) Belarus (7647)
  22. 34mag (@34magnet; 7215)
  23. Будзьма беларусамі! (6274)
  24. TUT.BY (@tut_by) (6681)
  25. Живущая в Сети (@bygirl; 5491)
  26. SPORT.TUT.BY (@sporttut; 5260)
  27. Андрей Лис (@andreylis; 5063)
  28. Лідзкае піва (3833)
  29. Тацяна Караткевіч (3629)
  30. Всё о финансах (@financetut; 3448)
  31. Аліварыя (@alivaria; 2994)
  1. ^ Alexa Top 500 Global Sites Праверана 26 сьнежня 2015 г.
  2. ^ Twitter Shifting More Code to JVM, Citing Performance and Encapsulation As Primary Drivers (анг.) — 2011.
  3. ^ About Tweets (Twitter Updates), Twitter Support  (анг.)
  4. ^ There’s a List for That, Twitter Blog  (анг.)
  5. ^ How To Use Twitter Lists, Twitter Support  (анг.)
  6. ^ Odeo Releases Twttr
  7. ^ Binder, Matt (July 24, 2023). «Twitter’s rebrand to X has its website looking like a mess». Mashable SEA (анг.)
  8. ^ Twitter Top 100 Most Followers
  9. ^ Статыстыка сацыяльных сетак на Socialbakers(недаступная спасылка)

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  X (сацыяльная сетка)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  • Twitter.com  (анг.) (італ.) (гішп.) (ням.) (фр.) (яп.)