Прыбытак
Прыбы́так — перавышэньне выручкі ад продажу тавараў і паслугаў над выдаткамі на іх вытворчасьць і збыт. Ёсьць паказьнікам фінансавага выніку гаспадарчай дзейнасьці прадпрыемства. Вылічаецца адыманьнем ад выручкі ад збыту вырабу гаспадарчай дзейнасьці сумы выдаткаў чыньнікаў вытворчасьці на гэтую дзейнасьць у грашовым выяўленьні (выручка — выдаткі = прыбытак).
Віды
рэдагаваць- Поўны (агульны, валавы, балянсавы).
- Чысты. Пасьля выплаты падаткаў і адлічэньняў. Паступае ў распараджэньне прадпрыемства з утварэньнем запасу грошай для накапленьня і спажываньня, выплаты дывідэндаў і перадачы ва ўласнасьць супрацоўнікаў.
- Бухгальтарскі. Без уліку незадакумэнтаваных выдаткаў, у тым ліку ўпушчанай выгады.
- Эканамічны. Улічвае часовыя і альтэрнатыўныя выдаткі. Меншы за бухгальтарскі на велічыню некампэнсаваных і не ўлічаных у сабекошт выдаткаў, якія ўлучаюць упушчаныя магчымасьці[1].
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Прыбытак // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 2001. — Т. 13. — С. 56. — 576 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0216-4
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Прыбытак // Slounik.org Праверана 24 чэрвеня 2014 г.
Гэта — накід артыкула па эканоміцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |