Авёс шарсьціністы
Авёс шарсьціністы (па-лацінску: Avena strigosa) — род аднагадовых травяністых расьлінаў сямейства каласьнічных. Пустазельная расьліна.
Авёс шарсьціністы | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Расьліны |
Сямейства | Каласьнічныя |
Род | Аднагадовыя травяністыя |
Від | Авёс |
Падвід | Авёс шарсьціністы |
Бінамінальная намэнклятура | |
Avena strigosa | |
Распаўсюджваньне
рэдагавацьАвёс шарсьціністы распаўсюджаны ў Заходняй Эўропе, у гарах Гішпаніі, Партугаліі й Ангельшчыны культывуецца ў якасьці харчовай і кармавой (зялён корм і сена) расьліны. На Беларусі зрэдку сустракаецца па ўсёй тэрыторыі (нечарназёмная паласа) як пустазельле яравых культураў.[1]
Біялёгія
рэдагавацьРасьліна квіце ў чэрвені-ліпені.
Вонкавы выгляд
рэдагавацьВышыня расьліны 40—100 сантымэтраў. Сьцябло голае. Лісьце доўгае, тонказавостранае, шурпатае. Мяцёлкі раскідзістыя, альбо аднабокія. Калосьсе 2—3-кветнае, з доўгімі бурымі аўсьцюкамі, без сучляненьняў, аддзяляюцца адін ад аднаго толькі пры адломліваньні каласковай восі. Зярняўкі валасістыя, пры высьпяваньні не асыпаюцца. Расьліна ўстойлівая да грыбных хваробаў.[1]
Крыніцы
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагавацьАвёс шарсьціністы — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў