Эдвардас Гудавічус
Эдвардас Гудавічус (Эдвард Гудовіч; лет. Edvardas Gudavičius; 6 верасьня 1929, Коўна — 27 студзеня 2020, Вільня) — летувіскі гісторык. Доктар гістарычных навук (1989), прафэсар (1991). Ляўрэат Нацыянальнай навуковай прэміі Летувы (1995) і Летувіскай нацыянальнай прэміі культуры і мастацтваў (1998), узнагароджаны двума дзяржаўнымі летувіскімі ардэнамі (1999, 2003).
Эдвардас Гудавічус | |
Дата нараджэньня | 6 верасьня 1929 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 27 студзеня 2020[1][2] (90 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Месца вучобы | |
Занятак | гісторык |
Сябра ў | Акадэмія навук Летувы |
Навуковая ступень | доктар гістарычных навук[d] |
Узнагароды |
Біяграфія
рэдагавацьСкончыў Ковенскі політэхнічны інстытут (1953), гістарычны факультэт Віленскага ўнівэрсытэту (1968). З 1974 году працаваў у Інстытуце гісторыі Летувы. Аўтар трох манаграфіяў і шматлікіх артыкулаў.
Летувізацыя і расейскі этнацыд беларусаў
рэдагавацьПрытрымліваўся старой (XIX стагодзьдзя) вэрсіі пра летувіскае заваяваньне беларускіх земляў. Паводле згаданай канцэпцыі маскавіты вызвалілі беларусаў з-пад летувіскага прыгнёту[4].
У сваёй апошняй кнізе «Гісторыя Летувы» (больш за 700 старонак, наклад 5000 асобнікаў), выдадзенай у Маскве пры падтрымцы летувіскай амбасады і расейскіх фундатараў, не прызнаваў існаваньне беларусаў як народу хоць бы ў XVI стагодзьдзі, называючы іх адарванымі ад Масковіі русінамі[4].
Вядомае інтэрвію Гудавічуса датычна беларусаў і сучаснай беларускай гістарыяграфіі[5]:
Гэта людзі без нацыянальнай самасьвядомасьці, якія мысьляць найперш побытавымі катэгорыямі. Вядома, гэта вынік бясконцай беднасьці. <…> Бо ў нас [заўв. — летувісаў] была дзяржава, то трэба толькі сказаць, што там было вельмі цудоўна. А беларусам застаецца толькі адняць тую дзяржаву ў іншых. Так яны і прысабечваюць нашу гісторыю.
Арыгінальны тэкст (рас.)
Это люди без национального самосознания, мыслящие в первую очередь бытовыми категориями. Естественно, это результат бесконечной нищеты. <…> Так как у нас [литовцев] было государство, то остается лишь сказать, что там было очень замечательно. А белорусам остается лишь отнять это государство у других. Так они и присваивают нашу историю.
|
||
Крытыка
рэдагавацьБеларускі гісторык Аляксандар Краўцэвіч зьвяртае ўвагу на тое, што ў кнігах Гудавічуса ёсьць мноства падтасовак і маніпуляцыяў фактамі, а свае гістарычных падагульненьні летувіскі гісторык робіць на колішніх уласных асабістых меркаваньняў, якія з часу пачынае падаваць як ужо даведзеныя факты[4].
У сваіх кнігах Гудавічус імкнуўся ігнараваць беларускую гістарыяграфію, гэтак у летувіскай вэрсіі кнігі «Гісторыя Летувы» няма спасылак на працы беларускіх гісторыкаў. Яны зьявіліся толькі ў расейскім выданьні з патрабаваньня маскоўскіх выдаўцоў і навуковых рэдактараў[4]. Беларускі гісторык Вячаслаў Насевіч зьвяртае ўвагу на тое, што Гудавічус не прыгадаў нават канцэпцыі Міколы Ермаловіча, хоць у свой час сам прысьвяціў палеміцы зь ім падрабязную рэцэнзію, пазьней перавыдадзеную ў ангельскім перакладзе. Як падмусоўвае Вячаслаў Насевіч, «Такая хваравітая рэакцыя сьведчыць ня толькі пра тое, якую псыхалягічную траўму нанесла летувіскай інтэлігенцыі спроба беларускіх радыкалаў „адабраць“ у іх гісторыю ВКЛ, але і пра глыбокую ўнутраную няўпэўненасьць. Падсьвядома нашы летувіскія калегі апасаюцца, што далейшае абмеркаваньне гэтай тэмы прымусіць іх скарэктаваць сваю сёньняшнюю пазыцыю, што можа пагражаць іх нацыянальным інтарэсам»[6].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ http://www.bernardinai.lt/index.php/straipsnis/2020-01-27-mire-profesorius-istorikas-gedimino-ordino-kavalierius-edvardas-gudavicius-1929-2020/178861
- ^ https://www.tv3.lt/naujiena/lietuva/1027734/skaudi-netektis-mire-profesorius-edvardas-gudavicius
- ^ https://www.lrt.lt/naujienos/lietuvoje/2/1136980/mire-profesorius-edvardas-gudavicius
- ^ а б в г Алесь Краўцэвіч. Кніга Гудавічуса — праява летувіскай гістарычнай экспансіі ў Беларусь // Беларуская служба «Радыё Свабода», праграма «Вольная студыя» ад 8 кастрычніка 2006 г.
- ^ Tai yra elgetų politika". Svečiuose — istorikas Edvardas Gudavičius («Это — политика нищих». В гостях — историк Эдвардас Гудавичюс, перевод Т. Баранаускаса) // Dienovidis. Nr. 16, 21.04,1995. P. 2, 4.
- ^ Павал Хадзінскі, «Канцэпцыі Ермаловіча для Літвы больш не існуе, як у свой час у Савецкім Саюзе «не было сэксу». Да народзінаў славутага гісторыка, Новы час, 29 красавіка 2024 г.