Эдрэд
Эдрэд (па-ангельску: Edred, Eadred; каля 923 — 23 лістапада 955) — кароль Ангельшчыны, які валадарыў у 946—955 гадох. Прадстаўнік Ўэсэкскай дынастыі. Малодшы сын караля Эдўарда Старэйшага й яго трэцяй жонкі Эдвігі, дачкі ўладара Кенту.
Эдрэд | |
Кароль Ангельшчыны | |
---|---|
Папярэднік | Эдмунд I |
Наступнік | Эдвіг |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся | 923, Ўэсэкс, Ангельшчына |
Памёр | 23 лістапада 955, Фрам, Самэрсэт, Ангельшчына |
Пахаваны | Сабой Олд-Мінстэр, перапахаваны ў Ўінчэстэрскім саборы |
Дынастыя | Ўэсэкская дынастыя |
Бацька | Эдўард Старэйшы |
Маці | Эдгіва |
Пасьля сьмерці старэйшага брата караля Эдмунда 26 траўня 946 году, ён быў прызначаны прызначаны яго наступнікам, бо дзеці Эдмунда былі яшчэ малымі. Але Эдрэд амаль увесь час свайго ўладарства цяжка хварэў. Галоўныя клопаты па кіраваньні дзяржавай ён перадаў сваёй маці — Эдвіге, у той час фінансамі краіны заведаваў галоўны парадчык абат Данстан.
На пачатку свайго княжаньня ў Нартумбрыю ўварваўся былы кароль Нарвэгіі Эрык Крывавая Сякіра. Эдрэду атрымалася выгнаць акупантаў толькі ў 954 годзе. Праз год, 23 лістапада 955 году, кароль сканаў, не пакінуўшы нашчадкаў, у графстве Самэрсэт, але быў пахаваны ў Ўінчэстэры. Эдрэду спадчынаваў яго пляменьнік — Эдвін, сын Эдмунда I.
Папярэднік Эдмунд I |
Кароль Ангельшчыны 946—955 |
Наступнік Эдвін |
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьЭдрэд — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Гэта — накід артыкула пра біяграфію асобы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
- ^ а б Eadred // Атэнэўм
- ^ а б http://royroyes.net/getperson.php?personID=I2713&tree=rr_tree
- ^ а б Eadred // SNAC (анг.) — 2010.
- ^ а б Eadred // Find a Grave (анг.) — 1996.
- ^ а б http://www.britroyals.com/kings.asp?id=edred