Калямбур (тэлеперадача)
Часопіс відэакоміксаў «Калямбу́р» — забаўляльная гумарыстычная тэлевізыйная праграма. Першапачаткова выраблялася тэлекампаніяй «Приват-ТВ», прадусэрскім цэнтрам «Чиз», а ў 1997 годзе — камэдыйным тэлебачаньнем. Да 2006 году праграм налічвала болей за 150 сэрыяў[1]. Пік папулярнасьці прыйшоўся на канец 1990-х — пачатак 2000-х.
Калямбур | |
Каламбур | |
Застаўка перадачы (1996—1997) | |
Жанр | часопіс відэакоміксаў, камэдыя |
---|---|
Аўтар | Юры Стыцкоўскі |
Рэжысэр | Юры Стыцкоўскі |
Сцэнарыст |
Юры Стыцкоўскі, Аляксей Агап’ян, Вадзім Набокаў, Сяргей Гладкоў, Тацьцяна Іванава |
Вытворчасьць | Privat-TV, Чыз, Calambur Pictures, Volax Productions (1996-97), Лерыда |
Вядоўца | Юры Стыцкоўскі |
У галоўных ролях |
Юры Стыцкоўскі, Аляксей Агап’ян, Вадзім Набокаў, Сяргей Гладкоў, Тацьцяна Іванава |
Пачатковая тэма | Застаўкі перадачы |
Завяршальная тэма | Часопіс Калямбур |
Кампазытар | Эдуард Цысэльскі |
Краіна вытворчасьці |
Украіна Расея |
Мова | расейская |
Колькасьць сэзонаў | 5 |
Колькасьць выпускаў | 158 |
Вытворчасьць | |
Прадусар |
Эдуард Верхатураў Юры Валадарскі |
Выканаўчы прадусар | Ірына Козыр |
Месца здымак | Адэса |
Працягласьць | ~25 хв. |
Трансьляцыя | |
Канал |
АРТ (1996—2000), РТР (2000—2001), ДТВ (2003—2004, 2006—2008, 2009 — цяпер) |
Фармат кадра | 4:3 — каляровы — PAL/SECAM |
Фармат гуку | Стэрэа |
Пэрыяд трансьляцыі | з кастрычніка 1996 году (АРТ) да сьнежань 2001 году (РТР) |
Прэм’ерныя паказы | АРТ (1996—2000), РТР (2000—2001) |
Паўторныя паказы |
1997—1999 АРТ 2003-2004, 2006—2009 ДТВ |
Храналёгія | |
Папярэднічалі перадачы | Маскі-шоў |
Папярэднічала перадачам |
Камэдыйны квартэт, Камэдыйны кактэйль |
Спасылкі | |
Афіцыйны сайт |
Перадача была створаная тэлевядучым Юрыем Стыцкоўскім (Адэса). Утвораная ў 1995 годзе пасьля зьліцьця комік-трыё «Магазин Фу» (Тацьцяна Іванова, Сяргей Гладкоў, Вадзім Набокаў) і дуэту «Сладкая жизнь» (Юры Стыцкоўскі, Аляксей Агап’ян). З кастрычніка 1996 году па 7 верасьня 2000 году выходзіла на Першым канале, з 11 сьнежня 2000 па сьнежань 2001 году — на канале РТР, пасьля чаго комік-квінтэт распаўся.
Першы сэзон
рэдагавацьУ кастрычніку 1996 году зьявіліся «пілётныя» выпускі гумарыстычнае праграмы. Рэакцыя на іх была неадназначнаю, але адначасова гледачы былі ўражаныя тым, што ў «Калямбуры» гумар здабыў новую форму. У праграме было 5 рубрык:
- Наш апэрэтыўчык
- Пад гукам «ПІ»
- Бар «Каламбур»
- Крутое піке
- Вёска дурняў
Прадусэрам «Каламбура» з самага пачатку быў адэсіт Юры Валадарскі. Дзякуючы яму перадача здолела засвоіцца на расейскім тэлебачаньні.
Рубрыкі
рэдагавацьНаш апэрытыўчык
рэдагавацьКароткі пачатковы скэтч праграмы, прызваны разагрэць гумарыстычны апэтыт у гледачоў. Сюжэты гэтае рубрыкі распавядаюць сытуацыі і камэдыі. Выпускі:
- 1. Рыцары, дуэлянты ды індэйцы
- 2. Матарызна на рынге. Двое на рынге імкнуцца перамагчы адзін аднаго лаянкай.
- 3. Сэрэнада. Рыцар, падобны на Дон Кіхота, спрабуе прызнацца ў каханьні даме сэрца, а тая кідае ў яго кветкі разам з гаршкамі.
- 4. Паршывая нагавіца. Адзін мужык (Стыцкоўскі) прыйшоў паскардзіцца, на тое, што яму ня так пашылі касьцюм. А кіраўнік «Паршывай нагавіцы» (Агап’ян) лаючыся на закройшчыка (Набокаў) разрывае касьцюм.
- 5. Весткі зь мінных палёў. Сапёр распавядае пра міны, якія яшчэ ня выбухнулі і засталіся на палях і агародах краіны пасьля жорсткіх баёў за ўраджай. Пра граблі.
- 6. Коткі і сон. Адзін мужык ніяк ня мог заснуць, бо за вакном мяўкалі коткі. Ён абліў іх вадой і коткі на пэўны час прыціхлі. Пазьней, калі ён стаў іх адпужваць лаем, суседцы зьверху не спадабаліся паводзіны суседа, і яна яго апаласнула зь вядра.
- 7. «Чым дакажаце?» (злодзеі і старушка). Злодзеі вырашылі забрацца да старушкі і абрабаваць яе: «Не хвалюйцеся, не госьці. Слесары-вадаправоднікі». Старушка, спытаўшы: «Чым дакажаце?», прыціснула дзьвярмі руку аднаму зь іх, каб зьняць ланцужок. Потым злодзеі, праняўшыся-такі ў кватэру, паступілі гэтак жа й зь міліцыяй: «Хто там?» — «Не хвалюйцеся, ня злодзеі. Масгаз!» — «Чым дакажаце?».
- 8. Душ у інтэрнаце. Хлопцы — грузін, украінец, узбэк і габрэй — спрабуюць паглядзець, як дзяўчына прымае душ.
- 9. Пісьменьнік і муза. Да пісьменьніка ня можа прыйсьці натхненьне…
- 10. «Спартсмэн». Фізкультурнік імкнецца спадабацца прыгожай дзяўчыне.
- 11. Алькаголікі. Два п’яніцы імкнуцца адабраць адзін у аднаго бутэльку з гарэлкай.
Таксама ў рубрыцы разыгрываліся сцэнкі з Марачком і Мужыком. Звычайна яны разыгрывалі прымаўку, якая зьяўлялася напрыканцы сюжэта. У 1998 годзе рубрыка выходзіць пад назвай «Вы напісалі, мы сыгралі».
Пад гукам ПІ
рэдагавацьТок-шоў. Зьвязанае з папулярнай амэрыканскай праграмай «Бязь ценю сарамлівасьці». Пра ўсё пра ўсіх і любымі словамі. Тэма:
- Праблема сям’і, брака і заробка (Тацьцяна Іванава)
- Адносіны простых людзей, да той часткі насельніцтва, якіх мы называем Бізнэсмэнам (Вадзім Набокаў)
- Улюбёная прафэсія і шляхі прыхода да яе (Тацьцяна Іванава)
- Служба ў войску і характар (Сяргей Гладкоў)
- Жаночая прычоска і яе ўплыў на прывабнасьць жанчынаў (Аляксей Агап’ян)
- Экспэрымэнты ў сфэры сямейных адносінаў (Папугайчыкі) (Тацьцяна Іванава)
- Вобласьць атрыманьня асалоды ад абразоў
- Атлетызм як сродак аздараўленьня
- Йога як гедраміцыённы сродак аздараўленьня
- Чым дома можа заняцца жанчына пры адсутнасьці мужа? (Уборка)
- Начное жыцьцё начных шапікаў!
Бар «Калямбур»
рэдагавацьПадзеі адбываюцца ў шынку пад назвай «Калямбур». Сюжэты звычайна выкананыя накшталт комікса: усе фразы, якія вымаўляюцца пэрсанажамі «ўсплываюць» у відзе бурбалкі зь іх рта. Часам пэрсанажы бачаць фразы і перачытваюць іх. Асноўнае дзеяньне адбываецца ля стойкі бара, дзе сядзіць П’яніца і неперарыўна п’е напоі, якія яму налівае Бармэн. Усе жарты П’яніцы тычацца алкаголю. Часам замест П’яніцы зьяўляецца яго жаночае альтэр-эга, Мадам (выляжанка). Апрача цягі да выпіўкі, яна дамагаецца наведвальнікаў бара, аднак яе зьнешні выгляд і выкарыстаньне «спецыяальнай завабліваючай» касмэтыкі толькі адпужвае іх. У шынку таксама працуе Афіцыянтка, адзіным хібам якой зьяўляецца манія гутарыць па тэлефону. Бармэн кожны раз перарывае яе размову рознымі спосабамі і адпраўляе да кліента стандартнай фразай «Ідзі, працуй». Заўсёднікам бара таксама зьяўляецца Няўдачнік, які выступае ў амплюа рудога блазана. Яго зьяўленьне заўжды дэструктыўнае для бара: ён у абавязковым парадку зламвае вешалку ля дзьвярэй, дзьвярны вушак, квяточны вазон, а таксама сталы і крэслы. Звычайна ў Няўдачніка вельмі мала грошай, і ён замаўляе ваду. Часам у яго грошай бывае болей, і тады ён замаўляе якое-небудзь блюда з агідным смакам, пасьля чаго імкнецца скандаліць, на што зьяўляецца Кухар, які разьмінае ў руках у якасьці зброі мясарубку. У некалькі сюжэтах зьяўляецца і Сяброўка Няўдачніка, таксама няўдачніца. Яшчэ адзін наведвальнік бара — Байкер: тлусты і барадаты мужык зь вялізным трыбухом. Байкер п’е гарэлку вёдрамі і ўвесь час імкенцца крушыць шынок з дапамогай бэйзбольнае біты.
Пэрсанажы і выканаўцы:
- Бармэн, Сяброўка Няўдачніка — Аляксей Агап’ян
- Афіцыянтка — Тацьцяна Іванава
- П’яніца, Мадам — Вадзім Набокаў
- Няўдачнік, Гаспадар бара (зьяўляецца толькі ў 2 сэрыі) — Сяргей Гладкоў
- Повар, Рокер — Юры Стыцкоўскі
Сьпіс сэрыяў у якіх ёсьць Бар Калямбур
1—11 сэрыі
- Кактэйль 666
- Вышыбалы
- «Гэта рабаваньне!»
- Як разьмешваць гарбату
- Невялікія порцыі
- Кактэйль і няголеныя кліенты
14—29 сэрыі
- Таракан
- Бар зачынены
31—46 сэрыі
- Рыбны дзень
49—66 сэрыі 74, 78 сэрыі
Крутое піке
рэдагавацьУ гэтым сэрыяле абыгрывалася падзеньне амэрынскага самалёта Боінг 747. Пэрсанажы размаўляюць па-ангельску, з закадравым перакладам.
Пасажырскі самалёт «Бройлер 747» церпіць крушэньне над водамі Атлянтычнага акіяна цягам трохсот дваццаці пяці сэрыяў. Экіпаж лайнэра адважна змагаецца за выратаваньне жыцьця пасажыраў.
Дзейсныя асобы:
- Неўнываючы і мужны камандор — Юры Стыцкоўскі
- Вынаходлівы і дасьціпны «другі пілот» Дрынкінс — Аляксей Агап’ян
- Прывабная і невазмуцімая Сьцюардэса — Тацьцяна Іванава
- Халаднакроўны і абаяльны Радыст Морзэ — Вадзім Набокаў
- Непараўнальная міс Мурпул у ролі Міс Бурпул, Дыспэтчар — Сяргей Гладкоў
Дзеяньне адной сэрыі звычайна адбываецца наступным чынам. Камандор пастаянна спрабуе напужаць Дрынкінса сваімі жартамі накшталт «мы ўсе загінем». У перарывах паміж жартамі ў кабіну пілота прыходзяць іншыя чальцы экіпажа. Сьцюардэса, заходзячы ў кабіну, заўсёды кажа: «У нас праблемы ў пасажырскім салоне», пасьля чаго скрадзіцца на паводзіны міс Бурпул, і атрымлівае «параду» ад камандора ў выглядзе яго досьціпаў. Радыст Морзэ часта прыходзіць, каб перадаць чарговую радыяграму, ці таму, што ён ня можа разабрацца зь мізэрнымі праблемамі. У канцы камандор пытае, колькі засталося сэрыяў і жартуе ў сваім духу «У мяне ёсьць час, каб…». Гэтым сюжэт і заканчваецца.
Сьпіс сэрыяў у якіх ёсьць «Крутое піке»
- 1—30 сэрыі (акрамя 12 сэрыі)
- 55—65 сэрыі
- 77 сэрыі
- 99—110 сэрыі
- 113 сэрыя