Дэпартацыя

прымусовае выгнаньне людзей з аднае мясцовасьці ў іншую

Дэпарта́цыя — выгнаньне асобы або групы асобаў зь мясьціны або краіны. Можа таксама звацца высылкай, выгнаньнем або катаргай.

Вайсковая акупацыя

рэдагаваць

49-ы артыкул 4-й Жэнэўскай канвэнцыі забараняе дэпартацыю людзей на або з тэрыторыі, якая знаходзіцца пад акупацыяй:

  Individual or mass forcible transfers, as well as deportations of protected persons from occupied territory to the territory of the Occupying Power or to that of any other country, occupied or not, are prohibited, regardless of their motive. ... The Occupying Power shall not deport or transfer parts of its own civilian population into the territory it occupies.  

—Жэнэўская канвэнцыя па абароне ахвяраў вайны, http://www.icrc.org/ihl.nsf/COM/380-600056?OpenDocument

Зьнешняя дэпартацыя

рэдагаваць
 
Дэпартацыя немцаў з Судэтаў пасьля II сусьветнай вайны

Кожная краіна пакідае за сабой магчымасьць дэпартацыі іншаземцаў, нават доўгачасовых рэзыдэнтаў. Тыя замежнікі, што ўчынілі сур’ёзныя правапарушэньні, нелегальна трапілі на тэрыторыю краіны, пратэрмінавалі сваю візу ці іншым чынам страцілі свой легальны статус, могуць быць дэпартаваныя[1].

Ужо ў натуральным праве XVIII стагодзьдзя існавала пагадненьне, што высяленьне нацыі з тэрыторыі, якую тая насяляе, недапушчальнае[2].

Дэпартацыя часта павінная быць зацьверджаная судом або службовымі асобамі, што адрозьнівае яе ад адміністратыўнай высылкі, калі асобе адмаўляецца ва ўездьдзе ў краіну[3].

Унутраная дэпартацыя

рэдагаваць
 
Дэпартацыя шахцёраў і іншых страйкоўцаў з Лоўэлу 12 ліпеня 1917 году

Дэпартацыя ў межах дзяржавы ў дачыненьні да этнасаў таксама мае азначэньне перасяленьне народаў. Тлумачэньнем унутранай дэпартацыі народнасьці, напрыклад, можа быць пагроза іхняе дапамогі ворагу падчас вайны або паўстаньня.

Напрыклад, падчас II сусьветнай вайны паволскія немцы, чачэнцы і крымскія татары былі дэпартаваныя Сталіным ў Савецкім Саюзе (глядзіце Дэпартацыя народаў у СССР).

Дэпартацыі і галакост

рэдагаваць
 
Дэпартацыя падчас паўстаньня ў Варшаўскім гета[4]

Нацысцкая паліцыя дэпартавала жыдоў і цыганоў у лягеры сьмерці або канцэнтрацыйныя лягеры (глядзіце Endlösung). Таму эўфэмізм «дэпартацыя» ў дачыненьні да Галакосту азначае хутчэй «адасланьне на сьмерць».

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ Henckaerts, Mass Expulsion in Modern International Law and Practice, 1995, p. 5; Forsythe and Lawson, Encyclopedia of Human Rights, 1996, p. 53-54.
  2. ^ глядзіце, напрыклад, Emerich de Vattel § 90 // The Law of Nations — Principles of the Law of Nature, Applied to the Conduct and Affairs of Nations and Sovereigns. — Philadelphia: 1856. — (Кніга II).
  3. ^ Fragomen and Bell, Immigration Fundamentals: A Guide to Law and Practice. New York: Practising Law Institute, 1996
  4. ^ Восстание в Варшавском гетто — Яд ва-Шэм  (рас.)

Літаратура

рэдагаваць
  • Campana, Aurélie. (3 лютага 2009) «Case Study: The Massive Deportation of the Chechen People: How and why Chechens were Deported» Case Studies. Online Encyclopedia of Mass Violence. Праверана 2 лістапада 2010 г.
  • Conquest, Robert. The Nation Killers. — New York: Macmillan, 1970. — ISBN 0-333-10575-3
  • Fischer, Ruth and Leggett, John C. Stalin and German Communism: A Study in the Origins of the State Party. — Edison, N.J.: Transaction Publishers, 2006. — ISBN 0-87855-822-5
  • Forsythe, David P. and Lawson, Edward. Encyclopedia of Human Rights. — 2d ed. — Florence, Ky.: Taylor & Francis, 1996.
  • Fragomen, Austin T. and Bell, Steven C. Immigration Fundamentals: A Guide to Law and Practice. — New York: Practising Law Institute, 1996. — ISBN 0-87224-093-2
  • Jaimoukha, Amjad M. The Chechens: A Handbook. — Florence, Ky.: Routledge, 2005. — ISBN 0-415-32328-2
  • Mawdsley, Evan. The Stalin Years: The Soviet Union 1929—1953. — Manchester: Manchester University Press, 2003. — ISBN 0-7190-6377-9
  • Naimark, Norman M. Fires of Hatred: Ethnic Cleansing in Twentieth-Century Europe. — Cambridge, Mass.: Harvard University Press, 2001. — ISBN 0-674-00994-0