Рышард Качароўскі
Ры́шард Качаро́ўскі (польск. Ryszard Kaczorowski; 26 лістапада 1919, Беласток — 10 красавіка 2010, Смаленская вобласьць) — польскі дзяржаўны дзеяч, апошні прэзыдэнт Польскай Рэспублікі ў выгнаньні (1989—1990).
Рышард Качароўскі | |
польск. Ryszard Kaczorowski | |
Рышард Качароўскі | |
Прэзыдэнт Польскай Рэспублікі ў выгнаньні | |
---|---|
19 ліпеня 1989 — 22 сьнежня 1990 | |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
26 лістапада 1919[1] |
Памёр: |
10 красавіка 2010[1] (90 гадоў) |
Партыя: | |
Сужэнец: | Караліна Качароўская[d] |
Узнагароды: | |
Біяграфія
рэдагавацьНапярэдадні Другой Сусьветнай вайны быў інструктарам гарцэраў (скаўтаў) у Беластоку.
Пасьля 17 верасьня 1939 году перайшоў у падпольле, дзе арганізаваў Шарыя шэрагі (па-польску: Szare Szeregi) — вайсковую структуру польскіх гарцэраў. У 1940 годзе арыштаваны НКВД, атрымаў сьмяротны прысуд, які быў заменены тэрмінам 10 гадоў у ГУЛагу.
Са зьняволеньня выйшаў на аснове дамовы паміж эміграцыйным польскім урадам і І. Сталінам пра ўтварэньне польскай арміі генэрала Андэрса ў СССР. Ваяваў пад Монтэ-Касына.[3]
Пасьля вайны застаўся ў Вялікабрытаніі, у 1955—1988 гадох кіраваў польскім гарцэрствам на эміграцыі. У 1986 годзе быў абраны міністрам замежных справаў ураду Польскай Рэспублікі ў выгнаньні, а 19 ліпеня 1989 году заняў пасаду прэзыдэнта Польскай Рэспублікі ў выгнаньні. 22 сьнежня 1990 году, пасьля першых свабодных прэзыдэнцкіх выбараў у Польшчы, перадаў сымбалі прэзыдэнцкай улады Польскай Рэспублікі новаабранаму прэзыдэнту Леху Валэнсу.
У 2004 годзе зрабіўся ганаровым кавалерам I клясы (Рыцарам Вялікага Крыжа) брытанскага Ордэна Сьв. Міхала і Сьв. Юрыя.
Загінуў 10 красавіка 2010 году ў авіякатастрофе пад Смаленскам.
Пахаваны ў Варшаве.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в г Ryszard Kaczorowski // Польскі біяграфічны інтэрнэт-слоўнік (пол.)
- ^ а б Deutsche Nationalbibliothek Record #122452194 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
- ^ Яны загінулі пад Катыньню // Радыё Свабода, 12 красавіка 2010