Буйнічы
Бу́йнічы[1] — вёска і паўднёвае прадмесьце Магілёва, на правым беразе Дняпра. Цэнтар Буйніцкага сельсавету Магілёўскага раёну. Насельніцтва на 2010 год — 1596 чалавек. Знаходзяцца за 3 км на поўдзень ад Магілёва, за 2 км ад чыгуначнай станцыі Буйнічы (лінія Магілёў — Жлобін), на аўтамагістралі Магілёў — Бабруйск.
Буйнічы лац. Bujničy | |
Буйніцкае поле | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Магілёўская |
Раён: | Магілёўскі |
Сельсавет: | Буйніцкі |
Вышыня: | 171 м н. у. м. |
Насельніцтва: | 1596 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 222 |
Паштовы індэкс: | 213134 |
СААТА: | 7244860011 |
Нумарны знак: | 6 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°51′15.77″ пн. ш. 30°15′59.00″ у. д. / 53.8543806° пн. ш. 30.2663889° у. д.Каардынаты: 53°51′15.77″ пн. ш. 30°15′59.00″ у. д. / 53.8543806° пн. ш. 30.2663889° у. д. |
Буйнічы на мапе Беларусі ± ![]() ![]() Буйнічы | |
![]() |
Буйнічы — даўняе мястэчка гістарычнай Аршаншчыны (частка Віцебшчыны), адзін з рэлігійных цэнтраў Вялікага Княства Літоўскага.
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьУпершыню Буйнічы ўпамінаюцца ў XV стагодзьдзі як цэнтар буйнога ўладаньня, што належала князям Фёдару і Льву Талочкавічам-Буйніцкім[2]. У пачатку XVI ст. маёнтак знаходзіўся ў валоданьні Кіева-Пячорскага манастыра. У 1567 годзе цэнтар маёнтку ў Аршанскім павеце, уласнасць князя Міхайлы Масальскага[3][4]. У сьнежні 1595 году Буйніцкае поле стала месцам пераможнае бітвы войска Вялікага Княства Літоўскага на чале з старостам рэчыцкім М. Буйвідам над казакамі на чале зь Севярынам Налівайкам[5].
У XVII—XVIII стагодзьдзях Буйнічы былі прыватнаўласьніцкім мястэчкам у Аршанскім павеце, якое належала Саламярэцкім, Статкевічам, князю і старосту жамойцкаму А. Г. Палубінскаму, князям Сапегам[2]. З 1633 году на поўдзень ад паселішча існаваў манастыр Святога Духа, які заснавалі Багдан Статкевіч і яго жонка Алена Саламярэцкая. За падтрымку вялікага князя Яна І Казімера Вазы ў абарончай вайне супраць Маскоўскай дзяржавы 1654—1667 гадоў буйніцкія манахі атрымалі прывілей на млын[5]. Пры манастыры дзеяла друкарня[6].
У час Вялікай Паўночнай вайны ў ліпені 1708 году каля Буйнічаў месьціўся лягер швэдзкага войска на чале з Карлам ХІІ (г. зв. Карлава даліна). Швэдзкія жаўнеры абрабавалі манастыр, аднак пазьней на загад швэдзкага караля іконы былі вернуты ў пусты манастыр, а два швэдзкія жаўнеры — павешаны[7]. Побач зь мястэчкам існаваў фальварак, які здаваўся ў арэнду. На 1758 год — 35 двароў, уваходзілі ў склад Быхаўскага графства.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьУ выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Буйнічы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Магілёўскім павеце Магілёўскай губэрні. Маскоўская гаспадыня Кацярына II канфіскавала маёнтак у Сапегаў і перадала яго беларускаму намесьніку генэрал-аншэфу П. Б. Пасеку. У 1878 годзе фальварак набыў зямянін М. Марачэўскі. Апошняй уладальніцай маёнтку ў пачатку XX ст. была Г. К. Радкевіч[2].
На 1880 год у Буйнічах было 64 двары, дзеялі 2 царквы, працавалі расейская жаночая вучэльня пры манастыры і юдэйская малітоўная школа. Таксама існаваў аднайменны фальварак. У 1896 годзе ў Буйнічах адкрылася царкоўнапрыходзкая школа. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у мястэчку быў 81 двор, у маёнтку — 5 двароў, працавалі завод сушкі садавіны і гародніны, у жаночым манастыры — 21 двор, дзеялі царква і капліца, працаваў сьвечачны завод. На 1909 год у мястэчку Буйнічах быў 81 двор, дзеяла царква, працавалі царкоўнапрыходзкая і юдэйская малітоўная школы, скарбовая вінная крама, у аднайменным маёнтку — 2 двары.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Буйнічы занялі войскі Нямецкай імпэрыі[8].
Найноўшы час
рэдагаваць25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Буйнічы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе Буйнічы вярнулі БССР. У 1933 годзе вёска атрымала электрычнае сьвятло. На 1940 год — 141 двор. У Другую сусьветную вайну Буйніцкае поле сталася месцам бітвы ў 1941 годзе.
На 1970 год у Буйнічах было 272 двары, на 1995 год — 309, на 2007 год — 468. 17 ліпеня 2006 году сельсавет, у які ўваходзіць вёска, перайменавалі зь Цішоўскага ў Буйніцкі, а цэнтар сельсавету перанесьлі зь вёскі Цішоўкі ў Буйнічы[9]. 28 сьнежня 2010 году ліквідавалі станцыю Буйнічы, яе тэрыторыя ўвайшла ў склад вёскі Буйнічаў[10].
- Мястэчка на старых здымках
-
Манастыр. Паштоўка, да 1918 г.
-
Бяленьне воску пад сонцам на эпархіяльным сьвечным заводзе, 1905 г.
-
Манастыр, 1918 г.
-
Царква Раства Багародзіцы за савецкім часам
Насельніцтва
рэдагавацьДэмаграфія
рэдагаваць- XIX стагодзьдзе: 1880 год — 356 чал., зь іх 115 юдэяў[11]; 1897 год — 450 чал. у мястэчку Буйнічах, 34 чал. у маёнтку Буйнічах і 117 чал. у манастыры Буйнічах
- XX стагодзьдзе: 1909 год — 427 чал. у мястэчку Буйнічах, 6 чал. у маёнтку Буйнічах[12]; 1940 год — 765 чал.; 1970 год — 881 чал.[13]; 1990 год — 910 чал.[14]; 1995 год — 910 чал.[15]; 1999 год — 1209 чал.
- XXI стагодзьдзе: 2007 год — 1538 чал.[16]; 2010 год — 1596 чал.
Інфраструктура
рэдагавацьУ Буйнічах працуюць Дом культуры і бібліятэка, сярэдняя і музычная школы, агралесатэхнічны каледж (1944—1998 гады — вучэльня) імя Кірылы Арлоўскага, пошта. Каледжу належыць 860 га зямлі, зь якіх 80 га адведзеныя пад заасад.
Турыстычная інфармацыя
рэдагавацьІнфраструктура
рэдагавацьУ 1995 годзе адкрыўся мэмарыяльны комплекс «Буйніцкае поле», архітэктарамі якога зьяўляюцца Ўладзімер Чапенка і Алег Бараноўскі. Былі пабудаваныя чырвоная капліца вышынёй у 27 мэтраў, а недалёка ад яе возера «Сьлёз». Праз кожныя паўгадзіны ў капліцы гучыць музычная кампазыцыя, прысьвечаная ўдзельнікам абароны Магілёва. Дэпартамэнт па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Міністэрства культуры ў 2002 годзе прысвоіў Мэмарыяльнаму комплексу статус гісторыка-культурнай каштоўнасьці трэцяй катэгорыі.
Паводле задумы кіраўніка Магілёва Віктара Шорыкава, 2 лістапада 2004 году ў капліцы адбылося адкрыцьцё маятніка Фуко (найвышэйшы ў Беларусі, у гонар францускага фізыка, які давёў факт вярчэньня Зямлі вакол сваёй восі). Яго распрацоўнікам выступіў дацэнт Беларуска-расейскага ўнівэрсытэту А. Ляпін, а вытворцам — інжынэр завода «Тэхнапрыбор» А. Нікалаеў. Маятнік уяўляе зь сябе шаснаццацікіляграмовы шар зь нержавеючай сталі ды алюміневы цыфэрблят на вышыні 14 мэтраў. Амплітуда яго ваганьняў 1 м, пэрыяд ваганьняў 7 сэкундаў. Маятнік вядзе адлік часу[17].
У 2006 годзе пры каледжы заснавалі заасад, на 75 гектарах якога разводзяць дзікоў, зуброў, плямістых і паўночных аленяў[18]. У вальерах трымаюць барсукоў, ваўкоў, касуляў, лісаў, ласёў, мядзьведзяў, пясцоў, тыграў і янотаў, а таксама шэраг відаў птушак. Заасаду таксама належаць 2 дзясяткі канкурных коней[19]. У 2011 годзе заасад прыняў звыш 200 тыс. наведнікаў з 15 краінаў і меў звыш 200 жывёлаў[20].
Славутасьці
рэдагавацьНа паўднёвай ускраіне Буйнічаў захавалася стаянка эпохі мэзаліту (8—5 тысячагодзьдзі да н. э.), ува ўрочышчы Благадаці — гарадзішча раньняга жалезнага веку.
Страчаная спадчына
рэдагаваць- Манастыр Сьвятога Духа (1633—1918)
- Царква Раства Багародзіцы (XIX ст.)
Галерэя
рэдагаваць-
Капліца на Буйніцкім полі
-
Этнаграфічны куток
-
Які ў заасадзе (чэрвень 2021 году)
-
Аляніха корміць сваё дзіцё ў заасадзе (чэрвень 2021 году)
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (djvu). С. 242
- ^ а б в Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Магілёўскага р-на / Уклад. У. Ф. Агурцоў, М. П. Хобатаў. — Мн.: Полымя, 1996.
- ^ Шаблён:Крыніцы/ГВБ
- ^ Литовская Метрика. Отдел первый. Часть третья: Книги публичных дел. Переписи войска Литовского/ Русская историческая библиотека, издаваемая императорскою Археографическою комиссиею. Т.33. - Петроград, 1915. - С.471
- ^ а б ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 354.
- ^ Jaroszewicz-Pieresławcew Z. Druki cyrylickie z oficyn Wielkiego Księstwa Litewskiego w XVI—XVIII wieku (пераклад Ігара Клімава) // Беларускі Гістарычны Агляд. Том 11 Сшытак 1—2 (20—21) сьнежань 2004 г.
- ^ Агеев А.Г., Климуть Я.И., Пушкин И.А. Перекрёстки Могилёвской истории. — Минск: Туринфо, 2004. — С. 48—49. — ISBN 985900124–3
- ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 4. — Мінск, 2018. С. 19.
- ^ «О переименовании сельсовета». Решение Могилевского областного Совета депутатов от 17 июля 2006 г. № 18-12 (рас.)
- ^ «Об упразднении сельского населенного пункта станция Буйничи и преобразовании деревень Могилевского района в агрогородки». Решение Могилевского районного Совета депутатов от 28.12.2010 г. № 7-18 (рас.)
- ^ Słownik geograficzny... T. XV, cz. 1. — Warszawa, 1900. S. 269.
- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 6. Кн. 2. — Менск, 2009. С. 467.
- ^ БЭ. — Мн.: 2000 Т. 11. С. 323.
- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 6. Кн. 2. — Менск, 2009. С. 468.
- ^ БЭ. — Мн.: 2000 Т. 11. С. 322.
- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 6. Кн. 2. — Менск, 2009. С. 466.
- ^ Мемарыяльныя комплексы, манументы, помнікі архітэктуры (Магілёўскага раёна)(недаступная спасылка) // Сайт Магілеўскай абласной бібліятэкі. Дата доступу: 22 траўня 2009
- ^ Іванова І. У Новы год з Магілёва — на паўночных аленях // Зьвязда : газэта. — 31 сьнежня 2008. — № 245 (26358). — С. 7. — ISSN 1990-763x.
- ^ Іванова І. Навыперадкі з мядзведзіцай // Зьвязда : газэта. — 21 ліпеня 2006. — № 161 (25750). — ISSN 1990-763x.
- ^ Іванова І. Ціхі прыстанак для турыстаў // Зьвязда : газэта. — 6 сакавіка 2012. — № 44 (27159). — С. 3. — ISSN 1990-763x.
Літаратура
рэдагаваць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 11: Мугір — Паліклініка. — 560 с. — ISBN 985-11-0188-5
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 6, кн. 2. Магілёўская вобласць / рэдкал.: Т.У. Бялова (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2009. — 592 с. ISBN 978-985-11-0440-2.
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XV, cz. 1: Abablewo — Januszowo. — Warszawa, 1900.