Сунь Ятсэн

кітайскі рэвалюцыянэр і палітычны дзяяч

Сунь Ятсэ́н (па-кітайску: 孫逸仙, 12 лістапада 1866 — 12 сакавіка 1925) — кітайскі рэвалюцыянэр і палітычны дзяяч, адзін з найбольш шаноўных палітычных дзеячаў у Кітаі[11] і Тайвані[12]. Сунь згуляў важную ролю ў натхненьні зьвяржэньні дынастыі Цынь, апошняй імпэратарскай дынастыі Кітая. Сун быў першым прэзыдэнтам Кітайскай Рэспублікі, якая была заснавана ў 1912 годзе і пазьней стаў аднім з заснавальнікаў кітайскай нацыянальнай народнай партыі Гаміньдан, дзе служыў у якасьці першага кіраўніка[13]. Сун Ятсэн зьяўляецца аб’ядноўваючай фігурай у пост-імпэрскім Кітаі, і застаецца ўнікальным кітайскім палітыкам XX стагодзьдзя, які шырока шануецца ў народзе з абодвух бакоў Тайванскай пратокі.

Сунь Ятсэн
па-кітайску: 孫逸仙
7 красавіка 1921 — 21 лютага 1923
1 студзеня 1912 — 13 лютага 1912
Наступнік Юань Шыкай[d]
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся12 лістапада 1866(1866-11-12)[1][2][3][…]
Памёр12 сакавіка 1925(1925-03-12)[4][5][2][…] (58 гадоў)
  • , Кітайская рэспубліка[d][5][9]
Партыя
Адукацыя
Сужэнец Лу Мучжэнь[d], Чэнь Цуй-фэнь[d], Гару Асада[d], Каору Ацукі[d] і Сун Цынлін[d]
Дзеці Сунь Фо[d][10], Сунь Вань[d], Фуміко Міягава[d] і Sun Yan[d]
Бацька Sun Dacheng[d]
Маці Madame Yang[d]
Узнагароды
Ордэн «За заслугі ў стварэнні дзяржавы»
Подпіс Выява аўтографу

Хоць Сунь лічыцца адным з найвялікшых лідэраў сучаснага Кітая, ягонае палітычнае жыцьцё праходзіла ў сталай барацьбе, якая суправаджалася частымі высылкамі. Пасьля перамогі рэвалюцыі, ён хутка пазбавіўся ўлады, бо вайскоўцы кантралявалі большую частку краіны. Ятсэн не дажыў да таго моманту, калі ягоная партыя ўмацавала сваю ўладу над краінай падчас Паўночнай экспэдыцыі. Гаміньдан утварыла далікатны зьвяз з камуністамі, але пазьней ён быў парушаны пасьля ягонай сьмерці. Галоўная спадчына Суна Ятсэна палягае ў распрацаванай ім палітычнай філязофіі вядомай як Тры народныя прынцыпы: нацыяналізм, дэмакратыя і дабрабыт народа. У 1940 годзе Сунь Ятсэн пасьмяротна атрымаў тытул «айцец нацыі».

Біяграфія

рэдагаваць

Раньняе жыцьцё

рэдагаваць

Сунь Ятсэн нарадзіўся 12 лістапада 1866 году ў вёсцы Цуйхэн, Сяньшаньскага ўезду (зараз Чжуньшань, правінцыя Гуандун). Ён паходзіў з народаў хака і кантонцаў[14][15]. Ягоны бацька валодаў невялікім надзелам зямлі і працаваў краўцом у Макао, а таксама чаляднікам і грузчыкам[16].

Пры нараджэньні атрымаў імя Вэнь. У далейшым быў вядомы пад некалькімі мянушкамі, як то Сунь Вэнь і Сунь Чжуньшань «Сярэдняя Гара» — гэтая мянушка зьяўляецца аналягам яго японскага псэўданіма «Накаяма». Яго роднай мовай быў чжуньшанскі варыянт кантонскага дыялекта кітайскае мовы. Некалькі гадоў ён хадзіў у мясцовую школку, а затым зьехаў на Гаваі, куды яшчэ раней пераехаў ягоны брат. Там Сунь Ятсэн навучаўся ў мэдычным каледжы Ганалулу і меў сьціплы дабрабыту, які яму забясьпечыў старэйшы брат Сунь Мэй[17][18][19].

Вяртаньне ў Кітай

рэдагаваць

Ятсэн толькі ў 1883 годзе вярнуўся ў Кітай. На радзіме ён сустрэўся з сваім сябрам дзяцінства Лу Хаадунам у мясцовым храме, дзе вяскоўцы займаліся традыцыйным народным лекаваньнем і пакланяліся выяве Бога Паўночнай зоркі. Адчуваючы пагарду да гэтых практыкаў, Сунь і Лу выклікалі гнеў аднавяскоўцаў, разьбіўшы драўлянага ідала. У выніку бацькі Суня адчулі неабходнасьць выправіць яго ў Ганконг[20]. У лістападзе 1883 году Сунь пачаў наведваць эпархіяльны інтэрнат на Істэрн-стрыт[21][22], а з 15 красавіка 1884 году наведваў Цэнтральную ўрадавую школу, якую скончыў у 1886 годзе[23][24].

У 1886 годзе ён вывучаў мэдыцыну пры Гуанчжоўскім шпіталі пад кіраўніцтвам хрысьціянскага місіянэра Джона Глазга Кера. У 1887 годзе Сунь даведаўся пра адкрыцьцё Ганконскага мэдычнага інстытуту для кітайцаў (папярэднік Ганконскага ўнівэрсытэту). Ён адразу ж выказаў жаданьне паступіць туды, скончыўшы навучэньне ў гэтай установе ў 1892 годзе[25].

Пачатак рэвалюцыйнай дзейнасьці

рэдагаваць

Яшчэ падчас навучаньня ў інтытуце ў 1891 годзе Сунь пазнаёміўся з шэрагам рэвалюцыйна наландаваных сяброў у Ганконгу, у тым ліку зь Ян Цююнем, які быў натхняльнікам і заснавальнікам літаратурнага таварыства Фурэнь[26]. Гэтая група распаўсюджвала ідэю зрынаньня дынастыі Цын. У 1894 годзе Сунь склаў пэтыцыю на 8 тысячаў герогліфаў, скіраваную віцэ-каралю Лі Хунчжану, у якой выклаў свае ідэі мадэрнізацыі Кітаю[27][28][29]. Ён асабіста выправіўся ў Цяньцзінь, каб перадаць пэтыцыю беспасярэдне Лі, але яму не было адмоўлена ў аўдыенцыі[30]. Пасьля гэтага выпадку маладзён канчаткова схіліўся да рэвалюцыі. Ён пакінуў Кітай і зноў накіраваўся на Гаваі, дзе заснаваў Таварыства адраджэньня Кітаю, мэтай якога было паляпшэньне дабрабыту краіны рэвалюцыйным шляхам. Гэтая суполка стала першай кітайскай нацыяналістычнай рэвалюцыйнай арганізацыяй[31].

 
Ятсэн (другі зьлева) з сваімі паплечнікамі каля 1888 году.

Сябрамі таварыства сталі пераважна кітайскія эмігранты, асабліва зь ніжэйшых слаёў грамадзтва. У тым жа месяцы 1894 году Літаратурнае таварыства Фурэн аб’ядналася з Ганконскай філіяй таварыства[26]. Пасьля гэтага Сунь стаў сакратаром новааб’яднанага таварыства, якое як прэзыдэнт ачоліў Ян Цююнь[32]. У Ганконгу арганізацыя прыкрывала сваю дзейнасьць, выдаючы сябе за прадпрыемства[33].

У 1895 годзе Кітай зазнаў сур’ёзную паразу падчас Першай кітайска-японскай вайны. У краіне на гэты конт былі два тыпы рэакцыяў. Адная група інтэлектуалаў сьцьвярджала, што маньчжурская цынская ўлада можа аднавіць сваю легітымнасьць, пасьпяхова мадэрнізуючыся[34]. Падкрэсьліваючы, што зрынаньне імпэратара можа давесьці дзяржаву да хаосу, і што Кітай у гэтым выпадку можа быць падзелены імпэрыялістамі, такія інтэлектуалы, як то Кан Ювэй і Лян Цічао, падтрымлівалі ініцыятывы, як то Рэформа ста дзён[34]. Іншая фракцыя, улучна з Сунь Ятсэнам ды іншымі, мела на мэце толькі рэвалюцыю, якая мусіла зьмяніць архаічную дынастычную сыстэму на сучасную рэспубліканскую[34]. Рэформы былі няўдалымі[35].

Першае паўстаньне і эміграцыя

рэдагаваць
 
Сунь Ятсэн у 1896 годзе.

На другім годзе існаваньня Таварыства адраджэньня Кітаю, 26 кастрычніка 1895 году, група заплянавала і зьдзейсьніла першае паўстаньне супраць цынскага ўраду ў Гуанчжоў[28]. Ян Цююнь кіраваў паўстаньнем з Ганконгу[32]. Аднак пляны былі выкрытыя, і больш за 70 удзельнікаў, у тым ліку Лу Хаадун, былі схопленыя цынскім урадам. Паўстаньне правалілася, а Сунь і ягоныя сваякі мусілі бегчы з краіны, знайшоўшы прытулак на Гаваях[17][18][19][36].

Падчас выгнаньня ў Лёндане ў 1896 годзе Сунь зьбіраў грошы на сваю рэвалюцыйную партыю і падтрымку паўстаньняў у Кітаі. На сёньня не зусім вядома як склаліся абставіны, але Ятсэна затрымалі ў будынку Кітайскай місіі ў Лёндане. Кітайская таемная служба плянавала пераправіць яго назад у Кітай, каб выканаць сьмяротны прысуд за ягоную рэвалюцыйную дзейнасьць[37]. Аднак, праз 12 дзён рэвалюцыянэр дзякуючы намаганьням Джэймза Кантлі, газэтаў The Globe і The Times, а таксама міністэрства замежных справаў Вялікабрытаніі, быў выпушчаны. Джэймз Кантлі, які быў былым настаўнік Суня ў Ганконскім мэдычным каледжы, захаваў зь ім сяброўскія стасункі цягам усяго жыцьця і нават пазьней напісаў біяграфію рэвалюцыянэра[38].

 
Памятная дошка на будынку ў Лёндане, дзе калісьці жыў рэвалюцыянэр.

Пасьля гэтага Сунь праз Канаду выправіўся ў Японію. Трапіўшы ў Якагаму 16 жніўня 1897 году, ён сустрэўся зь японскім палітыкам Тотэнам Міядзакі. Большасьць японцаў, якія актыўна супрацоўнічалі з Сунем, былі прыхільнікамі паназіяцкай думкі, знаходзячыся ў апазыцыі да заходняга імпэрыялізму. У Японіі Сунь таксама сустрэўся з Марыяна Понсэ, дыпляматам Першай Філіпінскай рэспублікі[39]. За часам Філіпінскай рэвалюцыі і Філіпінска-амэрыканскай вайны Сунь дапамагаў філіпінцам праз Понсэ атрымаць зброю. Рэвалюцыянэр спадзяваўся, што калі філіпінцы захаваюць сваю незалежнасьць, ён мог бы знайсьці там прытулак дзеля арганізацыі новай кітайскай рэвалюцыі. Аднак, вайна скончылася перамогай ЗША. Застаючыся ў Токіё, Ятсэн атрымаў фінансавую падтрымкі і нават узяў шлюб зь мясцовай дзяўчынай, не зважаючы на тое, што ў Кітаі ўжо меў жонку.

Ад паўстаньняў да рэвалюцыі

рэдагаваць

22 кастрычніка 1900 году Сунь аддаў загад аб пачатку Хайчжоўскага паўстаньня з мэтай нападу на правінцыйныя ўлады[40]. Гэта адбылося празь пяць гадоў пасьля няўдалага паўстаньня ў Гуанчжоў. На гэты раз Сунь зьвярнуўся да трыядаў па дапамогу[41]. Паўстаньне зноў не атрымалася.

 
Сунь Ятсэн (апошні рад, чацьверты з правага боку) з сваёй сям’ёй у 1901 годзе.

У 1900 годзе Сунь Ятсэн часова зноў вярнуўся ў Японію. Падчас свайго знаходжаньня ў гэтай краіне ён выказаў свае думкі Інукаі Цуюсі, прамовіўшы, што Рэстаўрацыя Мэйдзі ёсьць першым крокам да Кітайскай рэвалюцыі, а Кітайская рэвалюцыя будзе другім крокам да Рэстаўрацыі Мэйдзі. Прыблізна ў гэты час Сунь ажаніўся з Сун Цынлінь, якая таксама была з народу хака, як і ён. Існуюць розныя тэорыі адносна году, калі яны ўзялі шлюб, але звычайна лічыцца, што ён доўжыўся з 1913 па 1916 гады, калі Сунь быў у выгнаньні ў Японіі. Арганізацыя вясельля адбылася дзякуючы падтрымцы японскаму прыхільніку рэвалюцыянэра Сёкіці Ўмэя, які надаў фінансавую дапамогу[42].

У 1903 годзе Сунь таемна наведаў Бангкок, дзе шукаў фінансаваньне для сваёй рэвалюцыйнай справы. Ягоныя адданыя прыхільнікі публікавалі газэты, што зрабіла неацэнную падтрымку ў распаўсюду рэвалюцыйных прынцыпаў і ідэалаў сярод сіямскіх кітайцаў. У Бангкоку Сунь наведаў кітайскі квартал, дзе зрабіў прамовіў, сьцьвярджаючы, што замежныя кітайцы ёсьць «маці рэвалюцыі».

Наступнай мэтай рэвалюцыянэра сталі ЗША, аднак на той час у гэтай краіне дзеяў Акт аб выключэньні кітайцаў, што магло прывесьці да імгненнай дэпартацыі па прыбыцьці ў ЗША[43]. У сакавіку 1904 году, знаходзячыся на Гаваях, Ятсэн атрымаў сэртыфікат аб гавайскім нараджэньні, які яму выдалі ўлады Гавайскай тэрыторыі. У дакумэнце было адзначана, што Ятсэн нарадзіўся на Гавайскіх астравах 24 лістапада 1870 году[44]. Ён адмовіўся ад гэтага сэртыфікату пасьля таго, як выканаў сваю місію ў ЗША[45]. 6 красавіка 1904 году, пры першай спробе ўезду ў ЗША кітайскі рэвалюцыйнэр прыбыў у Сан-Францыска, але яго затрымалі[43]. Сунь, зьвярнуўшыся да праўнікаў з юрыдычнай фірмы Ralston & Siddons, падаў апэляцыю да камісара па іміграцыі 26 красавіка 1904 году. Ужо 28 красавіка міністэрства гандлю і працы ў чатырохстаронкавай пастанове, уключанай у справу, адхіліла пастанову аб дэпартацыі і дала загад вызваліць Ятсэна. Сунь быў вызвалены і працягнуў сваё турнэ па зборы сродкаў у ЗША[43].

У 1904 годзе дзяяч паставіў за мэту выгнаньне маньчжураў, аднаўленьне Кітаю, усталяваньне рэспублікі і разьмеркаваньне зямлі сярод народу[46]. Ён сфармуляваў тры народныя прынцыпы, якія сталіся ягонай палітычнай філязофіяй. Гэтыя прынцыпы ўлучалі прынцыпы нацыяналізму, дэмакратыі і дабрабыту[46]. 20 жніўня 1905 году Сунь аб’яднаўся з рэвалюцыйнымі кітайскімі студэнтамі, якія навучаліся ў Токіё. У выніку была створаная арганізацыя Тутмэнхой, якая падтрымлівала паўстаньні ў Кітаі[46]. Да 1906 году колькасьць сябраў гэтай лігі дасягнула 963[46].

Рэвалюцыя 1911 году

рэдагаваць

Пасьля перамогі Ўханскага паўстаньня ў кастрычніку 1911 году Сунь Ятсэн вярнуўся ў Кітай, дзе быў абраны часовым прэзыдэнтам Кітайскай рэспублікі, але амаль адразу жа быў вымушаны пакінуць пост на карысьць камандуючага імпэрскай арміі Юань Шыкая. У 1912 годзе заснаваў партыю Гаміньдан, а на наступны год абвесьціў пачатак другой рэвалюцыі, але пацярпеў паразу і зьбег у Японію.

У 1923 Сунь Ятсэн аб’яўляе аб стварэньні Кантонскага ўраду, і каб адбіць японскую агрэсію і аб’яднаць Кітай, ідзе на супрацоўніцтва з камуністамі, у надзеі на ваенную фінансавую дапамогу Камінтэрну. Галоўнай мэтай Сунь Ятсэна было стварэньне моцнай дзяржавы, якая займе месца сярод зьверхдзяржаваў.

Палітычныя погляды

рэдагаваць

У гісторыю сусьветнай палітычнай думкі Сунь Ятсэн увайшоў са сваім вучэньнем аб трох народных прынцыпах і канстытуцыі пяці ўладаў. Ідэя аб трох народных прынцыпах заключалася ў нацыяналізьме, народаўладзьдзі і народным дабрабыце. Ідэя жа аб пяці галінах улады заключалася ў неабходнасьці ідэальнай дэмакратычнай дзяржавы, якая кіруецца наступнымі галінамі ўлады: заканадаўчай, судовай, выканаўчай, сэлектыўнай і кантрольнай.

Сунь Ятсэна часьцяком параўноўваюць з Канфуцыям і Мэн-дзы. Ёсьць меркаваньне, што яны просто верылі, што іхняе прызначэньне — выратаваць Кітай ад разьяднанасьці. Але пры гэтым ані Канфуцый, ані Мэн-дзы не змаглі зьдзейсьніць свае ідэі на практыцы. Сунь Ятсэн жа, насупраць, увайшоў у гісторыю Кітая не як мысьляр, а як выдатны палітычны дзеяч. Ён працаваў над тым, каб у Кітаі была праведзена эканамічная рэформа — пераразьмеркаваньне земляў пад лёзунгамі «зямля — сялянам». Яшчэ Сунь Ятсэн часьцяком казаў, што трэба прыйсьці да новай канцэпцыі, якая бы аспрэчвала старую народную прымаўку: «Пазнаць проста, зьдзейсьніць на практыцы складана». Ён ведаў, што толькі новыя адносіны да практыцы могуць рэвалюцыянізаваць Кітай, і ён заўсёды быў на шляху дасягненьня практычнага выніку.

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ а б в г Immanuel C.Y. Hsü The Rise of Modern China (анг.) — 6 — USA: OUP, 2000. — P. 454. — 1136 p. — ISBN 978-0-19-512504-7
  2. ^ а б в г IMDb (анг.) — 1990.
  3. ^ а б Sun Yat-sen // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
  4. ^ а б Immanuel C.Y. Hsü The Rise of Modern China (анг.) — 6 — USA: OUP, 2000. — P. 486. — 1136 p. — ISBN 978-0-19-512504-7
  5. ^ а б в г Spence J. The Search for Modern China (анг.) — 1 — USA: W. W. Norton & Company, 1991. — P. 339. — ISBN 978-0-393-30780-1
  6. ^ а б Immanuel C.Y. Hsü The Rise of Modern China (анг.) — 6 — USA: OUP, 2000. — P. 463. — 1136 p. — ISBN 978-0-19-512504-7
  7. ^ а б в г д е ё ж з і Immanuel C.Y. Hsü The Rise of Modern China (анг.) — 6 — USA: OUP, 2000. — P. 455. — 1136 p. — ISBN 978-0-19-512504-7
  8. ^ а б Yat-sen S. Kidnapped in London (анг.): Being the Story of my Capture by, Detention at, and Release from the Chinese Legation, London — 1 — London: J. W. Arrowsmith, 1897. — P. 10.
  9. ^ а б Short P. Mao: A Life (анг.)Great Britain: Hodder & Stoughton, 1999. — P. 639. — 782 p. — ISBN 978-0-340-60624-7
  10. ^ Immanuel C.Y. Hsü The Rise of Modern China (анг.) — 6 — USA: OUP, 2000. — P. 544. — 1136 p. — ISBN 978-0-19-512504-7
  11. ^ 孙中山尊称“国父”来历, History Study Division of Beijing, China Communist Party.
  12. ^ 中華民國國父孫中山先生. Government Information Office, Republic of China (Taiwan).
  13. ^ Heater, Derek Benjamin (1987). «Our world this century». Oxford University Press. — ISBN 0-19-913324-7.
  14. ^ 浓浓乡情系中原—访孙中山先生孙女孙穗芳博士. China News.
  15. ^ Bohr, P. Richard (2009). «Did the Hakka Save China? Ethnicity, Identity, and Minority Status in China's Modern Transformation». Headwaters. 26 (3): 16.
  16. ^ «Sun Yat-sen». Stanford University Press. 1998. — С. 24. — ISBN 978-0804740111.
  17. ^ а б Kubota, Gary (20.08.2017). «Students from China study Sun Yat-sen on Maui». Star-Advertiser.
  18. ^ а б «Chinese government officials attend Sun Mei statue unveiling on Maui». KHON2.
  19. ^ а б «Sun Yat-sen Memorial Park». Hawaii Guide.
  20. ^ 基督教與近代中國革命起源:以孫中山為例. China News.
  21. ^ «Central and Western Heritage Trail». Antiquities and Monuments Office.
  22. ^ «The Diocesan Home and Orphanage». Sun Yat-sen Historic Trail.
  23. ^ 中山史蹟徑一日遊. Leisure and Cultural Services Department.
  24. ^ «The Government Central School». Sun Yat-sen Historic Trail.
  25. ^ You Zixiang (游梓翔) (2006). «領袖的聲音: 兩岸領導人政治語藝批評». Wu-nan wenhua. — С. 82. — ISBN 978-9571142685.
  26. ^ а б Curthoys, Ann; Lake, Marilyn (2005). «Connected worlds: history in transnational perspective». ANU publishing. — С. 101. — ISBN 978-1920942441.
  27. ^ Wei, Julie Lee. Myers Ramon Hawley. Gillin, Donald G. (1994). «Prescriptions for saving China: selected writings of Sun Yat-sen». Hoover press. ISBN 978-0817992811.
  28. ^ а б 王恆偉 (2006). #5 清. 中國歷史講堂. 中華書局. — С. 146. — ISBN 9628885286.
  29. ^ Bergère 2000. С. 39—40.
  30. ^ Bergère 2000. С. 40—41.
  31. ^ Yang, Zhiyi (2023). «Poetry, History, Memory: Wang Jingwei and China in Dark Times». Ann Arbor, MI: University of Michigan Press. — С. 31. — doi:10.3998/mpub.12697845. ISBN 978-0-472-07650-5.
  32. ^ а б Yang, Bayun; Yang, Xing'an (2010). «Yeung Ku-wan — A Biography Written by a Family Member». Bookoola. — С. 17. — ISBN 978-9881804167.
  33. ^ Faure, David (1997). «Society». Hong Kong University Press. — С. 90. — ISBN 978-9622093935.
  34. ^ а б в Bevir, Mark (2010). «Encyclopedia of Political Theory». Sage publishing. — С. 168. — ISBN 978-1412958653.
  35. ^ Lin, Xiaoqing Diana. (2006). «Chinese Scholarship And Intellectuals, 1898–1937». SUNY Press. — С. 27. — ISBN 978-0791463222.
  36. ^ Wood, Paul (2011). «The Other Maui Sun». Wailuku, Hawaii: Maui Nō Ka ʻOi Magazine.
  37. ^ «Sun Yat-sen». Encyclopedia Britannica.
  38. ^ Cantlie, James (1913). «Sun Yat Sen and the Awakening of China». London: Jarrold & Sons.
  39. ^ Thornber, Karen Laura. (2009). «Empire of Texts in Motion: Chinese, Korean, and Taiwanese Transculturations of Japanese Literature». Harvard University Press. — С. 404.
  40. ^ Gao, James Zheng. (2009). «Historical dictionary of modern China (1800–1949)». Scarecrow Press. — ISBN 978-0810849303.
  41. ^ Bergère 2000. С. 86.
  42. ^ 読売新聞西部本社 (2002). 梅屋庄吉と孫文 盟約ニテ成セル. 海鳥社. — ISBN 4-87415-405-0.
  43. ^ а б в «孫中山思想 3學者演說精采». World Journal.
  44. ^ «Sun Yat-sen: Certification of Live Birth in Hawaii». San Francisco, CA, US: Scribd.
  45. ^ Smyser, A.A. (2000). «Sun Yat-sen’s strong links to Hawaii». Honolulu Star Bulletin.
  46. ^ а б в г 計秋楓, 朱慶葆. (2001). 中國近代史, Volume 1. Chinese University Press. — С. 468. — ISBN 978-9622019874.

Літаратура

рэдагаваць
  • Г. Матвеева «Айцец рэспублікі: Аповесьць аб Сунь Ятсэне». — М.: Политиздат. Пламенные революционеры, 1975. — 398 с, ил.  (рас.)
  • І. Ярмашоў «Сунь Ятсэн. Жыцьцё выдатных людзей», Молодая гвардия, 1964 г.  (рас.)
  • «Сунь Ятсэн. 1866—1966. Да стагодзьдзя з дня народзінаў. Зборнік артыкулаў, успамінаў і матэрыялаў». М. Гл. Редакция Восточной литературы, 1966 г.  (рас.)
  • «Сунь Ятсэн. Абраныя творы». М. Наука, 1985 г.  (рас.)
  • Bergère, Marie-Claire Sun Yat-sen. — Stanford University Press, 2000. — ISBN 0804740119

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць