Беларусы

усходнеславянскі народ
(Перанакіравана з «Беларуска»)

Белару́сы — эўрапейская нацыя, асноўнае насельніцтва Беларусі (7 957 252 чалавек або каля 84% насельніцтва краіны на 2009 год). У значнай колькасьці жывуць таксама ў ЗША, Расеі, Украіне, Казахстане, Латвіі, Польшчы, Летуве, Чэхіі, Канадзе ды інш. Агульная колькасьць у сьвеце складае каля 10 млн чалавек[6]. Нацыянальная мова — беларуская, адным з наступстваў шматгадовай палітыкі гвалтоўнай русіфікацыі (расейскага этнацыду) ёсьць беларуска-расейскі білінгвізм. Нацыянальныя сымбалі — герб Пагоня і ўтвораны на яго аснове зь беларускіх нацыянальных колераў бел-чырвона-белы сьцяг. Большая частка вернікаў спавядае праваслаўе (гістарычна Літоўская мітраполія Канстантынопальскага патрыярхату, якая ў 1569 годзе аднавіла еднасьць зь Сьвятым Пасадам, аднак у 1839 годзе ўлады Расейскай імпэрыі далучылі большасьць вернікаў да Маскоўскай царквы), меншая — рыма-каталіцтва.

Беларусы
лац. Biełarusy
беларусы
Агульная колькасьць каля 9,4 мільёнаў
Рэгіёны пражываньня Беларусь, Расея, Украіна, Казахстан, Латвія, Канада, Бразылія, Польшча, Летува, Эстонія ды інш.
Мовы беларуская мова[1][2]
Рэлігія хрысьціяне (праваслаўе і каталіцтва, пратэстанцтва ), значная частка атэістаў.
Блізкія этнасы славяне (украінцы, палякі, расейцы[a]) і балты (летувісы[b][5])

Нацыянальныя сымбалі

рэдагаваць

Нацыянальныя колеры

рэдагаваць
 
Марка Беларускай пошты з народным строем і арнамэнтам

Нацыянальныя колеры беларусаў — белы і чырвоны — гістарычны здабытак беларускай матэрыяльнай і духоўнай культуры[7]. Гэтыя колеры могуць выступаць у розных формах і выразах на розных носьбітах і прадметах — на нацыянальным і звычайных адзеньні, у мастацтве, у геральдыцы і вэксілялёгіі. Чырвоныя элемэнты на белай аснове лічацца найбольш пашыраным спалучэньнем колераў у беларускім арнамэнце[8], а адметнасьцю беларускага гатычнага дойлідзтва ёсьць спалучэньне чырвонай цаглянай муроўкі зь белымі атынкаванымі нішамі[9]. Тым часам на вэксілялягічных матэрыялах, якія паходзяць зь Беларусі, спалучэньні белага і чырвонага колераў фіксуюцца з часоў Сярэднявечча. Напрыклад, сьцягам Вялікага Княства Літоўскага было чырвонае палотнішча з срэбным вершнікам. Адзін з найстарэйшых яго малюнкаў датуецца 1443 годам[10]. Прытым гербы ваяводзтваў Вялікага Княства Літоўскага, што займалі тэрыторыю сучаснай Беларусі, паводле свайго каляровага разьвязку найбольш адпавядалі чырвона-белай гаме[11].

 
Вежы Мірскага замка

На думку дасьледнікаў гісторыі духоўнай культуры, спалучэньне белага і чырвонага колераў сягае часоў індаэўрапейскага адзінства. Паводле індаэўрапеіста і славіста Вячаслава Іванова: «Індаэўрапейская герархічная сымболіка колераў вызначаецца суаднесенасьцю найвышэйшага (сьвятарскага) рангу зь белым колерам, наступнага значэньнем сацыяльнага рангу — ваярскага — з чырвоным колерам…»[12]. У працэсе этнагенэзу беларусаў, паводле гісторыка Міхася Ткачова, белы колер стаў «знакам дабра, знакам чысьціні, крынічнай вады, шляхетнага серабра», сваім парадкам чырвоны колер — «знакам жыватворнага агню, сымбалем адвагі і ваяўнічасьці, храбрасьці, доблесьці і праведнай крыві, пралітай за Айчыну»[13].

У хрысьціянскай традыцыі чырвоны колер на белым фоне — знак Хрыстовай пакуты, пралітай за чалавецтва крыві. Ад часоў Сярэднявечча многія мастакі выяўлялі Збаўцу, які трымае белы сьцяг з чырвоным крыжам або чырвонай паласой[14] (напрыклад, «Уваскрасеньне Хрыста» пэндзьля Альбрэхта Альтдорфэра[9]). Тым часам бела-чырвона-белая стужка з XII ст. уваходзіць у камплект адзеньня беларускіх царкоўных герархаў[15] і сымбалізуе сьвятло Старога і Новага Запаветаў, якое мусіць прапаведаваць архірэй[16].

У эстэтычным пляне злучэньне белага і чырвонага лічыцца клясычным і адпавядае правілам геральдыкі. Чырвоны колер у нацыянальным бела-чырвона-белым спалучэньні паходзіць з традыцыйнага беларускага гербу Пагоні, а перавагу белага колеру абумовіла саманазва нацыі — беларусаў[7].

Герб Пагоня

рэдагаваць
 
Герб Пагоня

Традыцыйны нацыянальны герб беларусаў — Пагоня — дзяржаўны герб Вялікага Княства Літоўскага[17], Беларускай Народнай Рэспублікі і Рэспублікі Беларусі, які ўвасабляе ідэю абароны Бацькаўшчыны[18]. Гэта выява ўзброенага вершніка на белым кані на чырвонай тарчы. Вершнік трымае ў паднятай правай руцэ меч, у левай — белую, чырвоную альбо сінюю тарчу з залатым шасьціканцовым крыжам. Зь левага боку ў вершніка ножны мяча, з-пад сядла зьвісае трохканцовая вупраж. З асноўных колераў Пагоні — нацыянальных колераў беларусаў — утвараецца беларускі нацыянальны бел-чырвона-белы сьцяг.

 
Пагоня зь Літоўскага Статуту выданьня 1614 г.[19]

Паводле Міхася Ткачова, паходжаньне гербу Пагоні сягае ўглыб стагодзьдзяў і мае сэмантычную повязь з старажытнай ваеннай традыцыяй народнай пагоні — найважнейшай функцыяй арганізацыі жыцьця і побыту ўсходнеславянскіх плямёнаў, калі кожны чалавек быў у адказе за жыцьцё супляменьніка. У выпадку раптоўнага нападу супраціўніка і захопу ў палон суродзічаў кожны мужчына, які меў права насіць зброю, мусіў пехатою або конна кідацца ў пагоню за ворагам, каб адбіць палон. Ва ўмовах ваеннай дэмакратыі традыцыя народнай пагоні выконвалася безумоўна і захоўвалася стагодзьдзямі і ў эпоху Русі, і ў часы Вялікага Княства Літоўскага[18]. Вялікі князь літоўскі Ягайла ў сваёй (лацінскай) грамаце ад 20 лютага 1387 году пісаў: «…паводле старажытнага звычаю, перасьлед ворага ёсьць абавязкам кожнага мужчыны ў нашым краі; гэткае паспалітае рушэньне дзеля выгнаньня ворага з нашае Літоўскае зямлі па-народнаму завецца „погоня“ (pogonia)»[20]. Як адзначае Аляксей Шаланда, беларуская гербавая назва Пагоня не пакідае ніякіх сумневаў у беларускай этнічнай прыналежнасьці грамадзтва, дзе зьявіўся і выкарыстоўваўся герб Вялікага Княства Літоўскага[21].

Першая вядомая выява Пагоні зьмяшчаецца на пячаці вялікага князя Гедзіміна і датуецца 1323 годам[22][23]. Дзяржаўны статус герб атрымаў за часамі княжаваньня Вітаўта Вялікага[24]. У XV—XVIII стагодзьдзях Пагоню зьмяшчалі на брамах беларускіх местаў і замкаў[13]. Гэта знайшло адлюстраваньне ў мескай геральдыцы — сярод іншага, на гербе Магілёва. Розныя вэрсіі Пагоні сталіся гербамі ваяводзтваў Вялікага Княства Літоўскага — Віленскага, Менскага, Берасьцейскага, Новагародзкага, Амсьціслаўскага, Полацкага ды іншых (апроч Жамойці). Прытым выявы Пагоні прыпадаюць толькі на этнічную тэрыторыю беларусаў, усе суседнія землі маюць іншыя гербы[25]. Зь мінімальнымі стылістычнымі зьменамі Пагоня была дзяржаўным гербам Вялікага Княства Літоўскага і часткай гербу Рэчы Паспалітай да 1795 году, калі ў выніку падзелаў Рэчы Паспалітай тэрыторыя Беларусі апынулася ў складзе Расейскае імпэрыі. Такім чынам, на працягу больш за 500 гадоў усе этнічна беларускія землі жылі «пад знакам Пагоні», а продкі сучасных беларусаў проста ня ведалі іншай дзяржаўнай эмблемы[26].

 
Беларускі нацыянальны штандар: Бел-чырвона-белы сьцяг і герб Пагоня. Паштоўка часоў БНР

За часамі расейскага панаваньня Пагоня ўваходзіла ў склад гербаў «беларускіх» (Полацкае намесьніцтва, Магілёўскае намесьніцтва, Віцебская губэрня) і «літоўскіх» (Гарадзенская губэрня і Віленская губэрня) адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак Расейскай імпэрыі. Гэты герб зьмяшчаўся на штандарах вайсковых частак, якія фармаваліся з ураджэнцаў беларускіх зямель (Палявы гусарскі беларускі полк, Полацкі Мушкетэрскі полк, Гарадзенскі гусарскі полк ды інш.). Апроч таго, колішні агульнадзяржаўны сымбаль увайшоў у склад афіцыйных гербаў усходніх беларускіх местаў (Віцебск, Вяліж, Гарадок, Дзьвінск, Дрыса, Лепель, Магілёў, Невель, Полацак, Себеж, Сураж, Чэрыкаў). У канцы 1850-х гадоў Пагоню зьмясьцілі на дзяржаўным гербе Расейскай імпэрыі як сымбаль колішніх зямель Вялікага Княства Літоўскага. Увогуле, адлюстраваньне старажытнай Пагоні на беларускіх губэрнскіх, павятовых, мескіх і вайсковых гербах Расейскай імпэрыі канстатавала асэнсаваньне суседнімі народамі тоеснасьці паняцьцяў: геаграфічна-этнічнага — Беларусь, і геральдычнага — Пагоня[27]. Зь іншага боку Пагоня актыўна выкарыстоўвалася ўдзельнікамі вызвольнага паўстаньня 1830—1831 гадоў і нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1863—1864 гадоў у якасьці сымбалю змаганьня за аднаўленьне страчанай дзяржаўнасьці. Такім чынам, герб Пагоня ў XIX стагодзьдзі з аднаго боку быў афіцыйным сымбалем, а зь іншага — неафіцыйным, рэвалюцыйна-дэмакратычным. Але ўва ўсіх выпадках ён атаясамліваўся з канкрэтнай тэрыторыяй — тэрыторыяй сучаснай Беларусі[28].

У пачатку XX стагодзьдзя Пагоня разам з утвораным на яе аснове нацыянальным бел-чырвона-белым сьцягам актыўна выкарыстоўвалася беларускім нацыянальным рухам, а ў 1918 годзе яны атрымалі статус дзяржаўных гербу і сьцяга Беларускай Народнай Рэспублікі. У 1920 годзе герб Пагоня разам зь бел-чырвона-белым сьцягам як беларускія і дзяржаўныя выкарыстоўваліся ўдзельнікамі Слуцкага збронага чыну, вайсковага змаганьня за незалежнасьць Беларускай дзяржавы. Па захопе тэрыторыі БНР Савецкай Расеяй гэтыя сымбалі трапілі пад негалосную забарону ў СССР, аднак працягвалі актыўна выкарыстоўвацца беларусам па-за яго межамі. Па аднаўленьні незалежнасьці ў 1991 годзе Пагоня зь бел-чырвона-белым сьцягам зноў сталі афіцыйнымі дзяржаўнымі сымбалямі Беларусі. Аднак у 1995 годзе іх пазбавілі афіцыйнага статусу ў выніку ініцыяванага Аляксандрам Лукашэнкам рэфэрэндуму, які адзначаўся неадпаведнасьцю Канстытуцыі і заканадаўству краіны, парушэньнем законаў і фальсыфікацыяй вынікаў галасаваньня[29]. У 2007 годзе афіцыйны ўрад Беларусі надаў гербу Пагоні статус нематэрыяльнай гістарычна-культурнай каштоўнасьці.

Бел-чырвона-белы сьцяг

рэдагаваць
 
Бел-чырвона-белы сьцяг

Гістарычны нацыянальны сьцяг беларусаў — бел-чырвона-белы сьцяг[18] — дзяржаўны сьцяг Беларусі з 1918 году. Гэта палотнішча памерамі 1:2, з трох роўных гарызантальных палосаў — дзьвюх белых і адной чырвонай між імі. Утвараецца паводле правілаў геральдыкі і вэксілялёгіі зь беларускіх нацыянальных колераў[30] на аснове традыцыйнага нацыянальнага гербу Пагоні[18]. Гістарычна-культурная каштоўнасьць беларускага народа[7], зьвязаная зь дзьвюма найважнейшымі падзеямі беларускай гісторыі — абвяшчэньнем незалежнасьці нацыянальнай дзяржавы 25 сакавіка 1918 году і яе аднаўленьнем 25 жніўня 1991 году[31][32].

 
Бел-чырвона-белыя сьцягі на карціне «Бітва пад Воршай», 1524 г.

Усталяваньне бел-чырвона-белага сьцяга ў якасьці сымбалю беларускага нацыянальна-вызвольнага руху, мэтай якога было дзяржаўнае самавызначэньне беларусаў, звычайна прымяркоўваюць да пачатку XX стагодзьдзя[33], хоць вэксілялягічныя матэрыялы з традыцыйным для беларусаў бела-чырвона-белым спалучэньнем колераў шырока ўжываліся яшчэ ў Вялікім Княстве Літоўскім, а першым дакумэнтальным сьведчаньнем выкарыстаньня бел-чырвона-белага сьцяга лічыцца карціна XVI стагодзьдзя, прысьвечаная бітве пад Воршай[15]. Тым часам першыя згадкі пра выкарыстаньне беларусамі нацыянальнага сьцяга ў культурна-асьветніцкай дзейнасьці паходзяць з канца XIX стагодзьдзя[15]. Аднак няма зьвестак пра дакладную дату распрацоўкі і зацьверджаньня эскізу бел-чырвона-белага сьцяга[34]. Называюць розныя даты яго зьяўленьня — 1905, 1909, 1912, 1917 год[33]. Паводле шматлікіх сьведчаньняў, аўтарам праекту сучаснай выявы бел-чырвона-белага сьцяга стаў беларускі грамадзка-палітычны і культурны дзяяч Клаўдзі Дуж-Душэўскі[35], які стварыў яго на просьбу беларускiх арганiзацыяў Пецярбургу. У сваіх успамінах Клаўдзі Дуж-Душэўскі засьведчыў повязь беларускага нацыянальнага сьцяга з гербам Пагоняй: «Беларусы [даўней] лічылі сваім дзяржаўным сьцягам белую Пагоню на чырвоным полі»[36].

Нацыянальны гімн

рэдагаваць
 
Паштоўка БНР з Пагоняй і нацыянальным дэвізам, 1918 г.

На статус беларускага нацыянальнага гімну прэтэндуюць некалькі твораў, сярод якіх вылучаецца дзяржаўны гімн Беларускай Народнай Рэспублікі — Мы выйдзем шчыльнымі радамі. Гэта песьня нацыянальна-вызвольнага змаганьня аўтарства Макара Касьцевіча (Краўцова) на музыку Ўладзімера Тэраўскага, марш 1-е Слуцкае стралковае брыгады войскаў БНР у час Слуцкага збройнага чыну. У 1991 годзе з публічным зваротам наконт вяртаньня гэтаму гімну дзяржаўнага статусу выступілі вядомыя літаратары Васіль Быкаў, Алесь Адамовіч і Рыгор Барадулін[37].

Іншыя найбольш вядомыя беларускія гімны:

Жыве Беларусь!

рэдагаваць

У якасьці нацыянальнага дэвізу разглядаецца патрыятычны заклік Жыве Беларусь![38][39] (у разгорнутым выглядзе — Няхай жыве вольная, незалежная Беларусь!), скіраваны на абуджэньне нацыянальна-грамадзянскіх пачуцьцяў, кансалідацыю народу Беларусі ў абарону свабоды, незалежнасьці сваёй краіны, роднай мовы, усёй нацыянальнай культуры[40]. Шырокае ўжываньне гэтага выразу-фразэалягізму ў розныя часы стала магчымым дзякуючы яго зьместу — зычаньню росквіту сваёй зямлі, сваёй дзяржаве[7]. У гэтым дэвізе ў максымальна ляпідарнай форме фармулюецца беларуская нацыянальная ідэя[41][42].

 
Грамата Жыгімонта I (1432 г.) «Віленскім месьцічам веры рымскае і рускім, што суць рускае веры» — сьведчаньне разуменьня пад «рускімі» ліцьвінаў рускай веры[43]

Этнонім беларусы ўтварыўся ад хароніму Белая Русь, які пачаткова меў рэгіянальнае значэньне і тычыўся паўночнай і ўсходняй часткі сучаснай Беларусі[44].

 
Бортнік ліцьвін (Lütwin[c]). Адна зь першых этнаграфічных выяваў беларусаў, 1730—1740-я гг.[45]

Першы пісьмова зафіксаваны выпадак ужываньня слова беларус (грэц.-лац. Leucorussus) як саманазвы выхадца з сучаснай тэрыторыі Беларусі датуецца 1586 годам[46], але гэтае вызначэньне не атрымала пашырэньня ў той час у якасьці этноніму. Да канца XVIII ст. у якасьці саманазваў ужываліся вызначэньні ліцьвіны[47][48] і русіны[49][d]. У першай палове XIX ст. вызначэньне беларусы выкарыстоўвалася пераважна ў Віцебскай і Магілёўскай губернях, а таксама ва ўсходняй частцы Менскай губэрні, і мела ня столькі этнічны, колькі тапанімічны характар[49].

 
Моўная мапа з этнаграфічнага атлясу (Лёндан, 1850 г.): літоўская мова (Lithuanian) займае ўсю этнічную тэрыторыю беларусаў (ад Горадні да Смаленску), жамойцкая мова (Samogitian) — этнічную тэрыторыю летувісаў

Саманазва беларусы ў якасьці этноніму пачала замацоўвацца за беларускім этнасам (амаль на ўсёй яго этнічнай тэрыторыі) толькі зь сярэдзіны 1860-х гадоў (па нацыянальна-вызвольным паўстаньні 1863—1864 гадоў, у працах расейскага этнографа Родэрыха Эркерта[51][52]). Аднак яшчэ ў 1903 годзе этнограф Яўхім Карскі адзначаў, што найбольш кансэрватыўны сялянскі пласт насельніцтва ня ведае гэтай новаўтворанай кніжнай назвы[53].

 
Мапа («Географический атлас Российской империи», 1851 г.)[54], дзе этнічная тэрыторыя беларусаў мае подпісы «літоўцы» (на поўдзень ад Горадні і Менску) і «беларусы»

Тым часам назва «ліцьвіны» працягвала шырока ўжывацца дзеля вызначэньня беларусаў — як з боку суседніх народаў[e], так і сярод саміх беларусаў[f]. Паводле беларускай народнай песьні, добра вядомай з парыскай лекцыі пра Беларусь Аляксандра Рыпінскага[72] (1840 год), апісаньня Барысаўскага павету Яўстаха Тышкевіча[73] (1847 год), слоўніка Насовіча і зборніка беларускіх песень Пятра Бяссонава — «Кузьма і Дзям’ян два ліцьвіны, прынесьлі гаршочак бацьвіньня»[g], а паводле варыяцыі гэтай жа песьні на Піншчыне — «два літвіны із Дывін прынесьлі гаршчык батвін»[75]. У аповесьці 1840 году беларускамоўны селянін называе сябе ліцьвінам («ja Lićwin»), адзначаючы, што ён прыехаў зь Нясьвіжу «ад нашага князя Радзівіла» і што ліцьвінаў пазнаюць паводле іх «сьпеўнай мовы»[76][77]. У 1846 годзе сураскі шляхціч Рыгор Есімонтаўскі адзначаў, што «усё насельніцтва Сураскага павету… носіць народную назву ліцьвінаў»[78]. Паводле сьведчаньня супрацоўніка Этнаграфічнага аддзелу Расейскага імпэратарскага музэю Данілы Сьвяцкага (1909 год), жыхары Трубчэўскага павету называлі сябе «літвой»[79]. Мовазнаўца Антон Палявы засьведчыў, што жыхары Навазыбкаўскага павету пры роспыце адказвалі: «мы літва, ліцьвіны»[80]. Народжаны ў Смаленску географ Сяргей Меч(ru) адзначаў (у тым ліку на падставе ўласнай вандроўкі ў 1894 годзе), што ў басэйне Нёману беларусы называюць сябе ліцьвінамі, тым часам летувісаў «больш за ўсё ў Ковенскай і Віленскай губэрнях, дзе яны вядомыя пад імём жмудзінаў»[81]. Паводле апублікаванай у 1902 годзе працы этнографа Паўла Шэйна, беларускамоўныя сяляне Гарадзенскай губэрні «…не называюць сябе ні рускімі, ні беларусамі. Некаторыя лічаць сябе ліцьвінамі»[82]. Шырокае бытаваньне саманазвы «ліцьвіны» ў Лідзкім павеце Віленскай губэрні і Слонімскім павеце Гарадзенскай губэрні засьведчыў фальклярыст і этнограф Міхал Федароўскі, які зьбіраў этнаграфічную беларушчыну ў 1877—1904 гадох: «у Слонімскім павеце называе люд [беларускі]: сябе — ліцьвінамі, жмудзінаў — гіргатунамі»[83]. А этнограф і фальклярыст Аляксандар Сержпутоўскі засьведчыў бытаваньне саманазвы «ліцьвіны» ў Слуцкім і Мазырскім паветах Менскай губэрні[84]. Апроч таго, ліцьвінамі вызначала сябе беларускамоўнае насельніцтва на поўдні гістарычнай Рэчыччыны (Харобічы і ваколіцы)[85][86]. Увогуле, шырокае бытаваньне сярод беларусаў саманазвы «ліцьвіны» ў пачатку XX ст. прызнавалі асобныя дзеячы летувіскага нацыянальнага руху. Ксёндз Ян Жылінскі(lt) ў летувіскай газэце Viltis(be) (1909 год)[87] сьведчыў: «Ёсьць шмат беларусаў, якія проста называюць сябе ліцьвінамі і хочуць імі быць, гэтак жа, як ліцьвіны, што гавораць па-польску. Добра было б, калі б і яны мелі сваё выданьне ў беларускай мове»[88]. Таксама летувіскі гісторык Мечыслаў Давойна-Сільвястровіч(pl) у польскамоўным выданьні «Litwa» (1911 год) зазначаў: «беларусы, назва якіх належыць на больш новых, маюць права на назву ліцьвінаў [літоўцаў]… іх суседзі і яны самі сябе называюць ліцьвінамі, пісаны ў іх мове статут называецца літоўскім, храністы і старыя дакумэнты называюць іх мову літоўскай»[89]. Апроч таго, ужываньне беларускай саманазвы «ліцьвіны» ў пачатку XX ст. засьведчылі клясык беларускай літаратуры Якуб Колас (Канстантын Міцкевіч) у сваёй аўтабіяграфічнай трылёгіі «На ростанях»[90], беларускі грамадзкі дзяяч, пэдагог і актывіст беларускай дыяспары ў ЗША Яўхім Кіпель[h][91], беларускі паэт, удзельнік Слуцкага збройнага чыну і кіраўнік эмігранцкай арганізацыі «Беларускі вызвольны рух» Аляксандар Яцэвіч (Алесь Змагар)[92], беларускі рэлігійны дзяяч Францішак Чарняўскі[93] ды іншыя. У 1918 годзе палкоўнік Кастусь Езавітаў так апісваў самасьвядомасць генэрала БНР Станіслава Булак-Балаховіча: «Хацеў бы быць бліжэй да Бацькаўшчыны (Вільня). Лічыў адзін раз сябе літвіном, але цяпер даведаўся аб беларусах і сам ня ведае хто ён»[94].

У 1870—1918 гадох этнонім беларусы выцясьняе іншыя «канкурэнтавыя» і лякальна-рэгіянальныя назвы для азначэньня беларускага этнасу, што зьвязваюць з папулярызацыяй гэтай назвы праз расейскую этнаграфічную і гістарычную навуку і з разьвіцьцём пачатковай адукацыі ў вёсцы, дзякуючы чаму стала мажлівым пашырэньне гістарычных ведаў і назвы беларусы сярод шырокіх колаў насельніцтва[95][96].

Тым часам назва ліцьвіны стала гістарычным этнонімам беларусаў[97]. Як адзначае беларускі гісторык Уладзімер Арлоў у кнізе Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае, «Мы — беларусы, але мы і ліцьвіны, спадкаемцы гісторыі і культуры магутнай эўрапейскай дзяржавы — Вялікага Княства Літоўскага»[98].

Этнічная тэрыторыя

рэдагаваць
 
Межы беларускай этнічнай тэрыторыі

     Паводле Я. Карскага (1903)

     Паводле М. Доўнар-Запольскага (1919)

     Сучасныя дзяржаўныя граніцы

 
Рэч Паспалітая ў XVII стагодзьдзі

     Каралеўства Польскае

     Вялікае Княства Літоўскае

Залежныя тэрыторыі:

     Прусія

     Курляндыя

     Інфлянты

На пачатак ХХ стагодзьдзя, паводле навуковых дасьледаваньняў, якія ў асноўным пацьвярджаліся зьвесткамі афіцыйных перапісаў насельніцтва, беларусы складалі большасьць жыхароў гістарычных Смаленшчыны і Старадубшчыны (цяпер частка Смаленскай і Бранскай вобласьцяў Расеі), а таксама Віленшчыны і паўднёва-ўсходняй Троччыны (частка Віленскага павету Летувы), усходняга Падляшша (частка Падляскага ваяводзтва Польшчы) і паўднёва-ўсходніх Інфлянтаў (частка Дагдзкага, Дзьвінскага Зілупскага, Краслаўскага і Люцынскага краёў Латвіі). Згодна з Трэцяй Устаўной граматай на падставе колькаснай перавагі беларусаў гэтыя тэрыторыі ў 1918 годзе абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі, у 1919 годзе большая іх частка ўвайшла ў склад утворанай у Смаленску Беларускай ССР. Аднак неўзабаве маскоўскія бальшавікі адабралі ў склад РСФСР ня толькі Смаленшчыну і Старадубшчыну, але таксама гістарычныя Амсьціслаўшчыну разам з Амсьціславам, Аршаншчыну з Воршай, Віцебшчыну зь Віцебскам, Панізоўе з Рэчыцай і Полаччыну з Полацкам (пазьней у 1924 і 1926 гадох частку гэтых тэрыторыяў вярнулі ў склад БССР, але Расея пакінула сабе месты і мястэчкі Вяліж, Жукава, Любавічы, Манастыршчыну, Мікулін, Невель, Пятровічы, Пячэрск, Рудню, Себеж, Шумячы, Усьвяты і Хаславічы), тым часам заходнюю палову Беларусі перадалі ў склад міжваеннай Польскай Рэспублікі, усе Інфлянты і частку Полаччыны з прадмесьцем Друі Прыдруйскам — у склад Латвіі. У верасьні 1939 году, па далучэньні да СССР Заходняй Беларусі, Сталін перадаў Летуве большую частку Віленшчыны зь Вільняй, а таксама паўднёва-ўсходнюю Троччыну з Трокамі і частку Браслаўшчыны, у кастрычніку 1940 году да іх дадаліся раней афіцыйна далучаныя да БССР часткі Гарадзеншчыны з Друскенікамі і Ашмяншчыны з Гадуцішкамі, Дзевянішкамі, Салечнікамі і Сьвянцянамі[99], таксама ў 1939 годзе да Ўкраінскай ССР далучылі частку Піншчыны з Высоцкам, Дольскам, Дубровіцай, Любяшовам, Нобелем і Пагостам Зарэчным, а ў склад Трэцяга Райху перадалі заходнюю Берасьцейшчыну і паўночна-заходнюю частку Гарадзеншчыны. Па заканчэньні Другой Сусьветнай вайны ў 1945 годзе Масква перадала Польшчы ўсё Падляшша, заходнюю Гарадзеншчыну (Васількаў, Гарадок, Дуброву Гарадзенскую, Заблудаў, Карыцін, Крынкі, Кузьніцу, Ліпск, Саколку, Сідру, Супрасьлю, Сухаволю, Штабін, Янаў) і частку Ваўкавышчыны зь Ялоўкай.

Далучэньне этнічна беларускіх зямель да іншых дзяржаваў, а таксама брак магчымасьці атрыманьня адукацыі на роднай мове (у 1930-я гады ўсякая беларуская дзейнасьць на Смаленшчыне трапіла пад забарону[100], у гэты ж час латвійскія ўлады канчаткова ліквідавалі беларускія адукацыйныя ўстановы на беларускай частцы Інфлянтаў[101], у 1945 годзе летувіскі ўрад у асобе міністра асьветы Жугжды не дазволіў адчыніць у Вільні ніводнай беларускай школы, адначасна ліквідаваўшы Віленскую беларускую гімназію і Беларускі музэй імя Івана Луцкевіча[102]) прывялі практычна да поўнай асыміляцыі тамтэйшага беларускага насельніцтва.

Антрапалёгія

рэдагаваць

Беларусы паўночных, цэнтральных і заходніх рэгіёнаў Беларусі належаць пераважна да ўсходнеэўрапейскага тыпу сярэднеэўрапейскай расы (у межах вялікай эўрапэоіднай расы).

Беларускі антраполяг Аляксей Мікуліч прыйшоў да высновы, што сучасная карціна генафонду беларусаў сфармавалася як шляхам доўгатэрміновага прыстасаваньня ў выніку натуральнага адбору, так і ў выніку этнічнай кансалідацыі[103]. Паводле вынікаў яго дасьледаваньняў, агульная характарыстыка генафонду сучасных беларусаў найбліжэйшая да сучасных украінцаў і мае трывалую генэтычную непарыўнасьць пакаленьняў у часе, бо геаграфічная структура сучаснага беларускага генафонду шмат у чым супадае з арэаламі старажытных археалягічных культураў Беларусі яшчэ даславянскай эпохі[104].

Этнагенэз

рэдагаваць

Працэс фармаваньня беларускай нацыі заняў дастаткова працяглы пэрыяд і адбываўся пад уплывам геаграфічна-кліматычных, сацыяльна-эканамічных, палітычных, царкоўна-рэлігійных фактараў, а таксама агульнаэўрапейскіх этнічных тэндэнцыяў. Паводле падлікаў, зробленых на аснове вялікай колькасьці антрапагенэтычных і генадэмаграфічных матэрыялаў, беларусы (папуляцыі карэнных жыхароў) вядуць свой радавод цягам ня меней за 130—140 каленаў, што адпавядае пэрыяду амаль 1500 год да н. э.[105]

У асноўным этнагенэз беларусаў праходзіў на тэрыторыі Верхняга Падняпроўя, Сярэдняга Падзьвіньня, Панямоньня, Пабужжа і Прыпяцкага Палесься. Прытым трэба ўлічваць, што працэс складаньня беларускай народнасьці ахопліваў землі, што пераўзыходзілі межы сучаснай Беларусі. Гэтак, дадаткова ён праходзіў на тэрыторыях сучаснай Летувы (Вільня і ваколіцы), Латвіі (Дзьвінск), Польшчы (Беласток і Белая) і Расеі (Смаленск, Невель, Бранск)[106].

У навуцы няма адназначнасьці што да храналягічных рамак фармаваньня беларускага народу. Адныя дасьледнікі сьцьвярджаюць, што беларусы як этнас ужо існавалі ў ХІІІ ст., а працэс фармаваньня беларускай народнасьці пачаўся яшчэ ў ХVII—ХVIII стагодзьдзях (Георгі Штыхаў, Мікола Ермаловіч, Міхась Ткачоў ды інш.). Паводле Валянціна Сядова, беларуская этнічная супольнасьць склалася ў ХІІІ—ХІV стагодзьдзях. Майсей Грынблат лічыў, што фармаваньне беларусаў адбывалася ў ХІV—ХVІ стагодзьдзях.

Няма адзінага погляду і датычна продкаў беларусаў. Сярод асноўных канцэпцыяў вылучаюцца «фінская», «балтыйская», «крывіцка-дрыгавіцка-радзіміцкая» і «старажытнаруская»[107].

Назва канцэпцыі, яе прыхільнікі і існасьць Аргумэнтацыя Крытыка
1. «Фінская» (аўтар Іван Ласкоў): продкамі беларусаў былі славяне і фіны Асноўным довадам выступаюць некаторыя беларускія гідронімы, якія маюць фінскае паходжаньне. Фінамоўнае насельніцтва на тэрыторыі Беларусі жыло ў глыбокай старажытнасьці (канец каменнага веку) і яшчэ ў бронзавым веку яго асымілявалі, як мяркуеццца, старажытныя балты, якія ўспрынялі фінскія назвы рэк і азёраў. Такім парадкам, фіны на тэрыторыі Беларусі маглі быць субстратам не беларусаў, а старажытных балтаў.
2. «Балтыйская» (Валянцін Сядоў, Георгі Штыхаў ды іншыя): продкамі беларускага народу былі балтыйскія і славянскія плямёны, дзе балты адыгралі ролю субстрату (падасновы). Вялізная колькасьць беларускіх гідронімаў маюць гіпатэтычнае балтыйскае паходжаньне, на карысьць гэтай тэорыі таксама сьведчаць некаторыя меркавана балтыйскія элемэнты беларускай культуры і мовы (культ вужа, жаночы галаўны ўбор — намітка, у словах цьвёрды гук «р» ды іншае). Памянёныя элемэнты маюць індаэўрапейскае паходжаньне, таму ўласьцівыя як балтам, так і славянам. Балты маглі быць субстратам не беспасярэдне беларусаў, а плямёнаў крывічоў, радзімічаў і дрыгавічоў.
3. «Крывіцка-дрыгавіцка-радзіміцкая» (Яўхім Карскі, Мітрафан Доўнар-Запольскі, Уладзімер Пічэта ды іншыя): асноўнымі продкамі беларускага этнасу выступаюць крывічы, дрыгавічы і радзімічы. Пераемнасьць матэрыяльнай культуры і моўныя запазычаньні беларусаў ў славянскіх супольнасьцяў (саха зь перакладной паліцай у земляробстве і «аканьне» ў беларускай мове ад пачатку былі ўласьцівасьцю крывічоў, палеская саха ў земляробстве і дыфтонгі -ўо, -іе ў мове ад пачатку належалі дрыгавічам ды іншае) Нельга казаць пра чыста славянскія карані беларусаў, бо этнакультурныя працэсы, якія адбываліся на беларускай этнічнай тэрыторыі датычыліся ня толькі славянаў, але і балтаў (плямёны літва, яцьвягі)[106].
4. «Старажытнаруская» (Барыс Рыбакоў, Сяргей Токараў, Лаўрэнці Абэцэдарскі ды іншыя): узьнікла ў савецкай гістарыяграфіі за часамі кіраваньня Сталіна і мусіла апраўдваць маскалізацыю беларусаў і ўкраінцаў[108][109]. Яе прыхільнікі сьцьвярджалі, што продкам беларусаў была адна з частак г. зв. «старажытнарускай народнасьці». У якасьці бяздоваднага пастуляту прыймаецца існаваньне адзінай старажытнарускай дзяржавы — Кіеўскай Русі з адзінай старажытнарускай мовай і культурай. У пісьмовых крыніцах і нават у гістарычных мітах (апроч савецкіх) не існуе якіх-кольвек зьвестак пра старажытнарускую народнасьць. Апроч таго, прыхільнікі гэтай канцэпцыі часьцяком блытаюць старажытную літаратурную мову (блізкую да царкоўнаславянскай) з гутарковай, дыялектнай, якая мела свае адрозьненьні на тэрыторыі Кіеўскай Русі[110].

Стымулам да паскарэньня кансалідацыі беларускага этнасу было ўтварэньне Вялікага Княства Літоўскага. Падпарадкаваньне ў ХІІІ—ХІV стагодзьдзяў больш як двух дзясяткаў ўсходнеславянскіх княстваў адзінай цэнтральнай уладзе спрыяла стварэньню агульнай этнічнай тэрыторыі беларусаў, актывізавала культурныя повязі паміж рознымі яе часткамі. Лёгкасьць аб’яднаньня гэтых шматлікіх дзяржаўных утварэньняў у складзе ВКЛ, апроч вонкавай пагрозы і эканамічных фактараў, шмат у чым тлумачылася якраз наяўнасьцю адзінай этнагенэтычнай спадчыны, а таксама агульнасьцямі гістарычнага лёсу, культуры, мовы і рэлігіі. Вельмі спрыяльным было і этнакультурнае становішча беларускага насельніцтва ў ВКЛ, дзе яны складалі асноўны этнічны масіў і пераважалі ў большасьці буйных населеных пунктаў (Вільня, Полацак, Віцебск, Менск, Берасьце, Горадня, Коўна, Трокі)[106].

 
Беларуская мова як асноўная размоўная, перапіс 2009 г.

Нацыянальная мова беларусаў — беларуская (усходняя падгрупа славянскай групы індаэўрапейскай моўнай сям’і). Паводле вынікаў перапісу насельніцтва Беларусі 1999 году, 85,6% беларусаў краіны назвалі яе роднай, 41,3% — мовай, на якой яны пераважна размаўляюць дома. Адным з наступстваў шматгадовай палітыкі гвалтоўнай русіфікацыі ёсьць пашырэньне сярод беларусаў білінгвізму (з выкарыстаньнем расейскай мовы). Паводле перапісу насельніцтва Беларусі 2009 году, толькі 26% беларусаў краіны выкарыстоўвалі беларускую мову ў якасьці размоўнай[111].

Мае два альфабэты: побач з больш пашыранай і афіцыйна прынятай кірыліцай гістарычна таксама ўжываецца традыцыйны беларускі лацінскі альфабэт[112]. У 1990—2000-х гадох фактычна аформілася існаваньне двух беларускіх правапісаў (шырэй — моўных нормаў): клясычнага (тарашкевіцы) і афіцыйнага (наркамаўкі).

 
Полацкі Сафійскі сабор, XI ст. (па адбудове ў стылі віленскага барока)

Большая частка вернікаў-беларусаў спавядае праваслаўе, меншая — рыма-каталіцтва. Праз савецкае змаганьне з рэлігіяй у краіне пашырыўся атэізм.

У старажытнасьці насельніцтва этнічнай тэрыторыі беларусаў было паганскім. У Х—ХІ стагодзьдзях тут пачало пашырацца хрысьціянства. Адным зь першых місіянэраў быў ісляндзкі вандроўнік Торвальд[113]. Першая хрысьціянская Полацкая япархія зьявілася ў 992 годзе. Гэта была адміністрацыйная адзінка Кіеўскай мітраполіі Канстантынопальскага патрыярхату. Увогуле, існуюць падставы меркаваць, што пашырэньне хрысьціянства ўсходняга, або бізантыйскага, і заходняга, або рымскага абрадаў (падзел на праваслаўе і каталіцтва адбыўся толькі ў 1054 годзе, а аформіўся ў 1204 годзе) сярод беларусаў праходзіла адначасна і паралельна[114]. У XIII—XIV стагодзьдзях у Вялікім Княстве Літоўскім асноўны арэал фармаваньня беларускага этнасу вызначаўся перавагай славянамоўнага насельніцтва, якое ў асноўнай масе было хрысьціянскім. Адначасна адбываліся кантакты з суседнім балтыйскім паганскім насельніцтвам, якое паступова славянізавалася. Наяўнасьць хрысьціянаў у Вільні і Кернаве, якая адзначаецца зь сярэдзіны XIII стагодзьдзя[115], сьведчыць пра працяглае суіснаваньне ў Вялікім Княстве Літоўскім хрысьціянскага і паганскага насельніцтва[116].

 
Касьцёл у Ішкальдзі, XV ст.

У сярэдзіне XIII стагодзьдзя за часамі Міндоўга ўтварылася першае каталіцкае біскупства (хоць пад 1105 годзе ў Кіеўска-Пячорскім патэрыку ўпамінаецца Тураўскае біскупства, а ў першай палове XIII ст. на полацкіх землях дзеяла Русінскае біскупства, улучанае ў 1255 годзе ў новаствораную Рыскую мітраполію[114]), якое ахоплівала землі Вялікага Княства Літоўскага[117]. Пазьней тут зноў не было тэрытарыяльнай арганізацыі рымска-каталіцкага касьцёла, хоць у 1320-я гады ў Вільні і Наваградку існавала па адным кляштары нямецкіх дамініканаў і францішканаў, якія не спынялі спробаў місіянэрскай дзейнасьці[118]. У 1387 годзе на загад вялікага князя Ягайлы балтыйскае паганскае насельніцтва пачалі масава пераводзіць у каталіцтва, што лічыцца другой хваляй хрысьціянізацыі балтаў у Вялікім Княстве Літоўскім. Ягайла заснаваў Віленскае біскупства, якая падзялялася на сем парафіяў (у тым ліку ў Абольцах, Гайне і Крэве)[118]. Пазьней вялікія князі (напрыклад, Вітаўт Вялікі) праводзілі палітыку рэлігійнай талерантнасьці[119], а фэўдальны стан (шляхта) складалася як з каталікоў, так і з праваслаўных[120]. У 2-й палове XVI ст. хвалі рэлігійнай Рэфармацыі, а потым Контррэфармацыі закранулі, галоўным чынам, шляхту. Найбольш папулярнай канфэсіяй сярод шляхты-пратэстантаў стаў кальвінізм[121]. Аднак у 1590—1600-я гады пратэстанцкая і праваслаўная шляхта ў сваёй большасці перайшла ў рыма-каталіцтва, і толькі меншая частка прытрымлівалася праваслаўя або пратэстанцтва. У 1596 годзе ў выніку Берасьцейскай уніі праваслаўныя япіскапы перападпарадкавалі Літоўскую (Кіеўскую) мітраполію Сьвятому Пасаду ў выглядзе Рускай уніяцкай царквы. У 1632 годзе кароль і вялікі князь Уладзіслаў Ваза дзеля захаваньня рэлігійнага спакою і ўмацаваньня традыцыйнай талерантнасьці ў Рэчы Паспалітай, афіцыйна аднавіў Кіеўскую мітраполію Канстантынопальскага патрыярхату, якую па вайне Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў у 1685 годзе маскоўскі гаспадар Аляксей Міхайлавіч дэ-факта падпарадкаваў Маскоўскай царкве.

На канец XVIII ст. каля 70% беларусаў належалі да ўніяцкай (грэцка-каталіцкай) царквы, 15% былі рыма-каталікамі, 7% — юдэямі і толькі 6% — праваслаўнымі Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы). У 1839 годзе расейскія ўлады забаранілі ўніяцкую царкву і гвалтоўна далучылі яе вернікаў да Ўрадавага сыноду.

Культура

рэдагаваць
 
Беларускія фарбаваныя велікодныя яйкі

Гістарычна беларусы адзначаюць наступныя традыцыйныя народныя сьвяты:

 
100-годзьдзе БНР у Менск, 2018 г.

Нацыянальныя сьвяты беларусаў[122]Беларусі часоў прарасейскага рэжыму Лукашэнкі сьвяткуюцца на неафіцыйным узроўні, таксама адзначаюцца беларускай дыяспарай):

Фальклёр

рэдагаваць

Беларуская традыцыйная культура вылучаецца незвычайнай глыбінёй фальклёрнай памяці. Беларускія зьвесткі лічацца вельмі старажытнымі (нават у параўнаньні зь іншымі архаічнымі матэрыяламі — напрыклад, паўночна-расейскім і сэрбскахарвацкім) і таму маюць асаблівую важнасьць для рэканструкцыі[123].

Архітэктура

рэдагаваць
 
Пакроўская царква XVIII ст. зь вёскі Логнавічаў

У Беларускім дзяржаўным музэі народнай архітэктуры і побыту (Строчыцы) пад адкрытым небам захоўваюцца помнікі беларускай традыцыйнай драўлянай архітэктуры з розных гістарычна-этнаграфічных рэгіёнаў Беларусі. Экспазыцыю музэю складаюць помнікі дойлідзтва з трох рэгіёнаў — Цэнтральнай Беларусі (асноўная частка Менскай і заходняя частка Магілёўскай вобласьцяў), Падняпроўе (Магілёўская вобласьць, Аршанскі і Дубровенскі раёны Віцебскай вобласьці, а таксама раёны Гомельскай вобласьці ўздоўж рэк Дняпра і Сажа) і Паазер’е (цэнтральная і заходня тэрыторыі Віцебскай вобласьці, а таксама часткова паўночныя раёны Менскай вобласьці).

 
Беразьвецкая царква — шэдэўр віленскага барока, зьнішчаны савецкімі ўладамі

Разам з традыцыйнай драўлянай архітэктурай адзначаецца самабытная мураваная гатычная архітэктура Вялікага Княства Літоўскага (беларуская готыка), адметнасьцю якой ёсьць спалучэньне чырвонай цаглянай муроўкі зь белымі атынкаванымі нішамі[9]. Зьяўленьне ў Нясьвіжы другога ў Эўропе твору архітэктуры стылю барокаФарнага касьцёла — спрыяла выяўленьню ў гэтым стылі найбольшага ўнёску беларусаў у агульнаэўрапейскае мастацтва праз унікальную мураваную архітэктуру віленскага[124] і магілёўскага барока[125].

Традыцыйны народны строй беларусаў мае доўгую гісторыю разьвіцьця. Спэцыфічныя беларускія рысы ён набыў у XIV—XVI стагодзьдзях, у пэрыяд фармаваньня беларускай народнасьці. Строй склаўся ва ўзаемаўплывах зь летувіскай, польскай, расейскай і ўкраінскай традыцыямі. Апроч гэтага, ён узбагачаўся ўплывамі інтэрнацыянальнага мескага строю і такім чынам упісваўся ў агульнаэўрапейскі кантэкст.

Традыцыйнае адзеньне ў большай, чым іншыя формы побыту, ступені адлюстроўвае нацыянальную спэцыфіку беларусаў. Асаблівая роля ў калярыстыцы адзеньня адводзілася срэбрыста-беламу колеру натуральнага лёну або воўны, які ўвасабляў сьвята і радасьць. Апроч белага, важнае месца займаў чырвоны колер, які сымбалізаваў жыцьцё, а, аб’яднаны ў складаную сыстэму знакаў — арнамэнтаў, нанесеных на адзеньне ў часе вышыўкі або тканьня, — служыў засьцерагальным знакам[126].

 
Дранікі

Беларуская кухня фармавалася на аснове страваў і прыёмах гатаваньня агульных для ўсіх славянскіх ды іншых індаэўрапейскіх народаў, у тым ліку балтыйскіх і германскіх. Як і ўсе старажытныя людзі, продкі беларусаў пачаткова здабывалі ежу пры дапамозе зьбіральніцтва, рыбалоўства і паляваньня, пазьней зьявіліся земляробства і жывёлагадоўля. Да нядаўняга часу ў рацыёне большасьці насельніцтва Беларусі абсалютна пераважалі вэгэтарыянскія стравы — з збожжа, бабовых культураў, агародніны, малака і малочных прадуктаў, насеньня лёну і канапель, прадуктаў зьбіральніцтва — грыбоў, ягад, садавіны, мёду.

Традыцыйная беларуская кухня вельмі блізкая да летувіскай. У XIII—XIX стагодзьдзях на яе фармаваньне (асабліва ў прывілеяваных станаў) значна ўплывалі польская і нямецкая кухні, а таксама кухні нацыянальных меншасьцяў — габрэйская і татарская, у меншай ступені француская, італьянская, вугорская і ангельская. З XIX ст. найбольшы ўплыў адзначаецца з боку расейскай кухні[127].

Рамёствы

рэдагаваць
 
Слуцкі пояс у Менскім музэі Максіма Багдановіча

Беларусы маюць багатую гісторыю традыцыйных мастацтваў і рамёстваў, многія зь якіх існуюць дагэтуль. Сярод асноўных рамёстваў:

Расьсяленьне

рэдагаваць

Паводле перапісу насельніцтва 2009 году, у Беларусі жыве 7 957 252 беларусы (або 83,7% ад усяго насельніцтва)[128].

Зьвесткі пра колькасьць беларусаў у іншых краінах:

Беларусы замежжа гістарычна падзяляюцца на дзьве групы — тыя, хто спрадвеку жыве на беларускай этнічнай тэрыторыі, якая апынулася на памежжы суседніх зь Беларусьсю дзяржаваў, і тыя, хто мусіў пакінуць радзіму з розных прычынаў, найперш эканамічных і палітычных. Найбольш масавая эміграцыя пачалася ў канцы ХІХ ст., яе абумовіў пошук лепшага заробку і вольнай зямлі. Сотні тысячаў беларусаў выехалі ў Сыбір, у буйныя прамысловыя месты Расеі (толькі у 1896—1912 гадох у Сыбір зь Беларусі перасяліліся 717 тысячаў чалавек)[130]. У пачатку ХХ ст. некаторая частка беларусаў імігравала ў ЗША, Канаду, Аргентыну і Бразылію.

Гвалтоўная эвакуацыя ў Першую сусьветную вайну і Кастрычніцкі пераварот прычыніліся ад міграцыі беларусаў у Цэнтральную Расею. Бальшавіцкія рэпрэсіі змусілі стваральнікаў і актыўных прыхільнікаў Беларускай Народнай Рэспублікі выехаць у Летуву, Латвію, Польшчу, Чэхаславаччыну і Нямеччыну. У міжваенны пэрыяд дзясяткі тысячаў выхадцаў з Заходняй Беларусі ў пошуках лепшай долі накіраваліся ў Канаду, Аргентыну, Уругвай, Парагвай і Бразылію. У час Другой сусьветнай вайны больш за 300 тысячаў беларусаў апынулася ў Нямеччыне, Аўстрыі ды іншых заходнеэўрапейскіх краінах. Многія зь іх потым перасяліліся ў ЗША, Канаду і Аўстралію, дзе ўтварылі новыя цэнтры беларускай эміграцыі[130].

За часамі СССР адбывалася ўнутраная міграцыя беларусаў у іншыя савецкія рэспублікі, менавіта такім чынам утварыліся значныя беларускія супольнасьці ў Эстоніі, Казахстане, Цэнтральнай Расеі. Па распадзе СССР некалькі тысячаў беларусаў выехала ў краіны Эўрапейскага Зьвязу, ЗША, Канаду і Расею.

Вядомыя беларусы

рэдагаваць

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ Апроч прынятага сучаснай лінгвістычнай навукай падабенства моваў (усходнеславянскія мовы), у расейцы запісалі вялікую частку жыхароў беларускай этнічнай тэрыторыі (найперш Смаленшчыны і Старадубшчыны), а таксама этнічна блізкае да беларусаў насельніцтва былых крывіцкіх земляў. Таксама вялікую колькасьць этнічных беларусаў гвалтоўна вывезьлі ў час вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў[3] (паводле сучасных ацэнак, палонныя зь Вялікага Княства Літоўскага склалі да 20% жыхароў Масквы[4]), значную колькасьць беларусаў улады Расейскай імпэрыі выслалі ў Сыбір па здушэньні вызвольных паўстаньняў XIX ст. або гвалтоўна эвакуавалі ў цэнтральную Расею ў Першую сусьветную вайну, значную колькасьць беларусаў улады СССР вывезьлі на поўнач Расеі ў выніку савецкіх рэпрэсіяў. Многія зь пералічаных гвалтоўна вывезеных этнічных беларусаў засталіся ў Расеі і асыміляваліся. Таксама ня варта адкідаць міграцыю насельніцтва ў межах Расейскай імпэрыі і СССР (дзеля атрыманьня вышэйшай адукацыі па ліквідацыі расейскімі ўладамі Віленскага ўнівэрсытэту або надзелаў вольнай зямлі ў час Сталыпінскай рэформы, праз службу ў расейскім або савецкім войску, працоўныя дачыненьні ды іншае).
  2. ^ Пра даўнія этнакультурныя повязі сьведчыць падабенства пэўных элемэнтаў матэрыяльнай культуры, пласт беларусізмаў у летувіскай мове, а таксама пласт летувізмаў у беларускай
  3. ^ Відаць, зь ліцьвінаў Севершчыны. Арыгінальны подпіс: ням. «Eine in der Ukraine befindedt Nation Lütwin genannt, wie solhe abgebildet gehen»
  4. ^ «Рускімі» звычайна называлі праваслаўных ліцьвінаў[50]
  5. ^ На называньне беларусаў ліцьвінамі ўвагу зьвярталі расейска-нямецкі навуковец Пётар Кёпэн(be) у 1851 годзе[55], украінскі фальклярыст Анатоль Сьвідніцкі(uk) ў 1861 годзе[56], вайсковы гісторык Міхайла Дамантовіч(uk) у 1865 годзе[57], украінскі лексыкограф і этнограф Міхайла Леўчанка(uk) ў 1873 годзе[58], расейскі навукоўца і пісьменьнік Уладзімер Даль у 1881 годзе[59], францускі географ і гісторык Элізэ Рэклю(en) ў 1881 годзе[60], Энцыкляпэдыя Брытаніка(en) ў 1882 годзе[61], беларускі этнограф і фальклярыст Мікалай Янчук у 1889 годзе[62], славяназнаўца Восіп Пэрвольф(uk) у 1893 годзе[63], заснавальнік сучаснай францускай школы геаграфіі і геапалітыкі Поль Відаль дэ ля Бляш(en) у 1894 годзе[64], гісторык і краязнаўца Ўладзімер Міхневіч(ru) ў 1899 годзе[65], віленскі доктар Людвік Чаркоўскі ў 1907 годзе[66], украінскі мовазнаўца і этнограф Канстантын Міхальчук(uk) у 1909 годзе[67] ды іншыя[68][69][70]
  6. ^ анг. «Before 1863, the most common self-appellation of the largest group in Russia’s Northwest Territory — Belarusian-speaking peasants — was apparently “Lithuanian”»[71]
  7. ^ Як зазначаюць сучасныя дасьледнікі, сьвятых Кузьму і Дзям’яна беларусы здаўна лічылі сваімі апекунамі і дарадцамі: у беларускім фальклёры адлюстроўваецца вера ў тое, што Кузьма і Дзям’ян дапамагалі сялянам у іх галоўных клопатах — сенакосе, падрыхтоўцы да жніва, малацьбе. Сярод іншага, менавіта Кузьма і Дзям’ян дапамагаюць ліцьвіну паводле сюжэту ўкраінскай інтэрмэдыі XVIII стагодзьдьзя[74]
  8. ^ «У Бабруйшчыне, і там, дзе я рос, тады яшчэ быў папулярны назоў „Літва“, а мы былі „ліцьвіны“. Было й німала тых, хто памятаў, што й край называўся „Літвой“. Было яшчэ таксама шмат сьветкаў паўстаньня 1863—1864 гадоў. Мой дзед па бацьку быў у паўстаньні, ды ў Машнічах, Слаўкавічах, Байлюкох ды іншых суседніх вёсках і сёлах яшчэ былі жывымі сьветкі ды ўдзельнікі паўстаньня. „Мы — Літва“, — казаў мне заўсёды мой дзед. Ды й іншыя дзяды нам, дзецям, заўсёды казалі, што тут заўсёды была Літва. <…> Памяць пра Літву перахоўвалі ня толькі нашыя дзяды ды паны, як Быкоўскі, але й маладзейшыя людзі, і гэтыя ўспаміны перадавалі нам»
  1. ^ Беларусь: энцыкл. даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш. — Мінск: БелЭн, 1995. С. 107.
  2. ^ Церашковіч П., Чаквін І. Беларусы // ЭГБ. — Мн.: 1993 Т. 1. С. 464.
  3. ^ Арлоў У. Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае. — KALLIGRAM, 2012. С. 250.
  4. ^ Арлоў У. Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае. — KALLIGRAM, 2012. С. 258.
  5. ^ Беларусь: энцыкл. даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш. — Мінск: БелЭн, 1995. С. 432.
  6. ^ Гісторыя. Афіцыйны сайт ЗБС БацькаўшчынаПраверана 16 кастрычніка 2010 г.
  7. ^ а б в г Ученые из НАН Беларуси объяснили, почему «Жыве Беларусь» и БЧБ — не «циничные и оскорбительные», TUT.BY, 11.11.2020 г.
  8. ^ Фадзеева В. Арнамент // Этнаграфія Беларусі: Энцыклапедыя / Рэдкалегія: І. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Менск: БелСЭ, 1989. С. 36.
  9. ^ а б в Вячорка В. «Кроў лягла чырвонай паласой» // З гісторыяй на «Вы»: Публіцыстычныя артыкулы. — Менск: Беларусь, 1991. С. 355—369.
  10. ^ Шаланда А. Кароткі нарыс гісторыі беларускай нацыянальнай і дзяржаўнай сімволікі // Герольд Litherland. № 21, 2019. С. 6.
  11. ^ Басаў А., Куркоў І. Флагі Беларусі ўчора і сёння / Пер. А. Найдовіч. — Менск: Полымя, 1994. С. 17.
  12. ^ Иванов В. В. Цветовая символика в географических названиях в свете данных типологии (К названию Белоруссии) // Балто-славянские исследования. 1980. — М., 1981. С. 166.
  13. ^ а б Ткачоў М. Беларускія нацыянальныя сімвалы // ЭГБ. — Мн.: 1993 Т. 1. С. 392.
  14. ^ Пазьняк З. Беларускі сьцяг // Беларускія ведамасьці. № 3 (33), 2001. С. 5.
  15. ^ а б в Ткачоў М. Беларускія нацыянальныя сімвалы // ЭГБ. — Мн.: 1993 Т. 1. С. 393.
  16. ^ Лісейчыкаў Д. Чаму ў патрыярха і епіскапаў бел-чырвона-белыя стужкі на мантыях і гербах? // Наша гісторыя. № 9 (26), 2020. С. 32.
  17. ^ Шаланда А. Пагоня // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 382.
  18. ^ а б в г Ткачоў М. Беларускія нацыянальныя сімвалы // ЭГБ. — Мн.: 1993 Т. 1. С. 391.
  19. ^ Цітоў А. Геральдыка Беларусі. — Менск: МФЦП, 2010. С. 106.
  20. ^ Гісторыя Беларусі ў дакументах і матэрыялах (IX—XVIII ст.) / Склад.: В. Шчарбакоў, К. Кернажыцкі, Д. Даўгяла. Т. 1. — Менск: Выдавецтва АН БССР, 1936.
  21. ^ Шаланда А. Кароткі нарыс гісторыі беларускай нацыянальнай і дзяржаўнай сімволікі // Герольд Litherland. № 21, 2019. С. 5.
  22. ^ Юргенсон У. Эвалюцыя дзяржаўнага герба Вялікага княства Літоўскага па дадзеных сфрагістыкі і нумізматыкі // Беларускі гістарычны часопіс. № 8, 2003.
  23. ^ Шаланда А. Генезіс «Пагоні» — дзяржаўнага герба Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага // Беларускі Гістарычны Зборнік — Białoruskie Zeszyty Historyczne. № 16.
  24. ^ Насевіч В. Сімвал Вялікага княства // Чырвоная Змена. № 33 (13891), 28 сакавіка 1995 г.
  25. ^ Цітоў А. Наш сімвал — Пагоня: Шлях праз стагоддзі. — Менск: Полымя, 1993. С. 25—26.
  26. ^ Лялькоў І. Пытаньне дзяржаўнай сымболікі ў Беларусі: гісторыя і сучасны стан // ARCHE Пачатак. № 1 (21), 2002. С. 98—112.
  27. ^ Цітоў А. Наш сімвал — Пагоня: Шлях праз стагоддзі. — Менск: Полымя, 1993. С. 38.
  28. ^ Цітоў А. Наш сімвал — Пагоня: Шлях праз стагоддзі. — Менск: Полымя, 1993. С. 36.
  29. ^ Навумчык С. Рэфэрэндум-95 пра сымболіку і мову ня быў легітымным, Радыё Свабода, 12 траўня 2019 г.
  30. ^ Пастанова Вучонага савета Інстытута гісторыі АН Беларусі ад 12 верасня 1991 года // Народная газета. 7 лютага 1995. С. 1.
  31. ^ Навумчык С. Ці патаптаўся б амапавец па фатаздымку сваёй маці, Радыё Свабода, 10 лістапада 2020 г.
  32. ^ Кузьняцоў П. «Невялікая праблема» з забаронай БЧБ, Наша Ніва, 31 студзеня 2021 г.
  33. ^ а б Шаланда А. Кароткі нарыс гісторыі беларускай нацыянальнай і дзяржаўнай сімволікі // Герольд Litherland. № 21, 2019. С. 7.
  34. ^ Харэўскі С. Клаўдзі Дуж-Душэўскі. Сьцяг // Наша Ніва. № 6, 1998. С. 15.
  35. ^ 50 фактаў за бел-чырвона-белы сьцяг. Радыё свабодаПраверана 16 студзеня 2021 г.
  36. ^ Слуцкі збройны чын 1920 г. у дакумэнтах і ўспамінах / Укл. А. Гесь, У. Ляхоўскі, У. Міхнюк. — Менск: Энцыклапедыкс, 2001. С. 272.
  37. ^ Навумчык С. Дзевяноста першы. 2-е выд.Радыё Свабода, 2016. С. 421.
  38. ^ Беларускае слова 2020 году — «Жыве!», Радыё Свабода, 11 сьнежня 2020 г.
  39. ^ Дацэнт канстытуцыйнага права: Варта дадаць у Канстытуцыю яшчэ адзін дзяржаўны сімвал — дэвіз «Жыве Беларусь!», Наша Ніва, 13 студзеня 2021 г.
  40. ^ Каўка А. Жыве Беларусь! // ЭГБ. — Мн.: 1996 Т. 3. С. 377.
  41. ^ Уладзімер Арлоў: Адбылося дафармаваньне беларускай нацыі і народны рэфэрэндум аб вяртаньні нацыянальнай сымболікі, Радыё Свабода, 26 жніўня 2020 г.
  42. ^ Калінкіна С. Жыве Беларусь! // Народная Воля. № 40, 27.05.2014. С. 1.
  43. ^ Чаропка В. Гісторыя нашага імя: Гіст. даслед. — Менск, 1995. С. 57.
  44. ^ Белы А. Хроніка «Белай Русі»: нарыс гісторыі адной геаграфічнай назвы. — Менск: Энцыклапедыкс, 2000. — С. 158—159.
  45. ^ Возможно, это первое изображение белоруса в истории (но далеко не все в этом уверены). Так или иначе: посмотрите, какой красавчик!, CityDog.by, 13.09.2021 г.
  46. ^ Латышонак А. Навуковыя крыніцы самаакрэслення Саламона Рысінскага як беларуса // Рэфармацыя і грамадства : XVI стагоддзе : Матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі. — Менск: Беларускі кнігазбор, 2005. — С. 126—131.
  47. ^ Чарняўскі М. Якія старажытныя плямёны былі нашымі продкамі? // 100 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі. — Менск, 1993. С. 2.
  48. ^ Cordasco F. Dictionary of American immigration history. — Metuchen, 1990. P. 96—97.
  49. ^ а б Этнаграфія беларусаў : гістарыяграфія, этнагенэз, этнічная гісторыя / В. Бандарчык, І. Чаквін, І. Углік [і інш.]. — Менск: Навука і тэхніка, 1985. — С. 150.
  50. ^ Арлоў У. Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае. — KALLIGRAM, 2012. С. 104.
  51. ^ Эркерт, Р. Ф. Этнографический атлас западнорусских губерний и соседних областей. ― Берлин, 1863.
  52. ^ Эркерт, Р. Ф. Взгляд на историю и этнографию западных губерний России : (с атласом) / [соч.] Полк. Р. Ф. Эркерта. — Санкт-Петербург : тип. Дома призрения малолет. бедных, 1864. — 72 с.
  53. ^ Карский Е. Ф. Белоруссы. Т. I. С. 116.
  54. ^ Географический атлас Российской империи [Карты] / Сост. на основании Высочайше утвержденного наставления 24 декабря 1848 года Александром Вощининым. — Санкт-Петербург: 1851. — 17 с.
  55. ^ Mélanges russes tirés du Bulletin historico-philologique de l’Académie impériale des sciences de St.-Pétersbourg. T. II, 1855. P. 2.
  56. ^ Свидницкий А. Великдень у подолян // Основа. № 10. — СПб., 1861. С. 44.
  57. ^ Домонтовыч М. Материалы географии и статистики России, собранные офицерами Генерального штаба. Черниговская губерния. — СПб., 1865. С. 532.
  58. ^ Левченко М. Опыт русско-украинского словаря. — Киев, 1874. С. 187.
  59. ^ Даль В. И. Толковый словарь живого великорусского языка. Т. 2. — СПб.; М., 1881. С. 381.
  60. ^ Reclus E. The universal geography: earth and its inhabitants. Vol. 5. — London, 1881. P. 256.
  61. ^ The Encyclopædia Britannica. Vol. XIV. — Philadelphia, 1882. P. 708.
  62. ^ Янчук Н. По Минской губернии (заметки из поездки в 1886 году). — Москва, 1889. С. 26.
  63. ^ Славяне, их взаимные отношения и связи. Т. 3, ч. 2. — Варшава, 1893. С. 167.
  64. ^ Paul Vidal de La Blache. Cours de géographie à l’usage de l’enseignement secondaire. — Paris, 1894. P. 469.
  65. ^ Михневич В. О. Кто и когда выдумал Россию? // Исторический Вестник. Том. 75, 1899. С. 507.
  66. ^ Czarkowski L. Powiat Bielski w gub. Grodzieńskiej // Rocznik Towarzystwa Przyjaciół Nauk w Wilnie. T. 1, 1907. S. 97—98.
  67. ^ Михальчук К. П. Открытое письмо к А. Н. Пыпину, по поводу его статей в «Вестн. Евр.» о споре между южанами и северянам. — Киев, 1909. С. 43.
  68. ^ Святной Ф. Что значит в Несторовой летописи выражение «поидоша из немец», или Несколько слов о Варяжской Руси. — Reval, 1842. С. 12.
  69. ^ Журнал Министерства народного просвещения. Том 218 (1881). С. 299.
  70. ^ Этнографическое обозрение. Кн. 1. — Москва, 1889. С. 224
  71. ^ Snyder T. The Reconstruction of Nations. — Yale Univ. Press, 2003. P. 49.
  72. ^ Rypiński A. Białoruś. Kilka słów o poezji prostego ludu tej naszej polskiej prowincji i o jego śpiewie, tańcach, etc. — Paryż, 1840. S. 42.
  73. ^ Tyszkiewicz E. Opisanie powiatu borysowskiego pod względem statystycznym, geognostycznym, historycznym, gospodarczym, przemysłowo-handlowym i lekarskim, z dodaniem wiadomości: o obyczajach, spiewach, przysłowiach i ubiorach ludu, gusłach, zabobonach itd. — Wilno, 1847. S. 384.
  74. ^ Кабржыцкая Т., Рагойша У. Феномен часу: драматургія Кіева-Магілянцаў як выява ўкраінска-беларускай культурнай супольнасці // Беларусь і беларусы ў прасторы і часе: зборнік да 75-годдзя прафесара Адама Мальдзіса / Грамадскае аб’яднанне «Міжнародная асацыяцыя беларусістаў», Польскі інстытут у Мінску. — Менск, 2007. С. 140―151
  75. ^ Zienkiewicz R. Piosenki gminne ludu pińskiego. — Kowno, 1851. S. 8.
  76. ^ Tygodnik Literacki. Nr. 51, 1840. S. 403.
  77. ^ Tygodnik Literacki. Nr. 52, 1840. S. 416.
  78. ^ Есимонтовский Г. Н. Описание Суражского уезда, Черниговской губернии, составленное Есимонтовским. — СПб., 1846. С. 55.
  79. ^ Святский Д. О. Крестьянские костюмы в области соприкосновения Орловской, Курской и Черниговской губерний (Севский уезд Орловской губернии) // Живая Старина. Кн. 73—74. — СПб., 1910. С. 14.
  80. ^ Станкевіч Я. Нарысы зь гісторыі Вялікалітвы-Беларусі. — New Jersey, 1978. С. 36.
  81. ^ Меч С. Россия. Географический сборник для чтения в семье и школе. Изд. 11. — Москва, 1910. С. 97.
  82. ^ Шейн П. В. Материалы для изучения быта и языка русского населения Северо-Западного края. Т. 2. — СПб., 1902. С. 21.
  83. ^ Federowski M. Lud białoruski na Rusi Litewskiej. T. 4. — Warszawa, 1935. S. 453.
  84. ^ Сержпутовский А. Земледельческие орудия белорусского Полесья // Материалы по этнографии России. Т. 1. — СПб., 1910. С. 45.
  85. ^ Курило, О. Фонетичні та деяки морфологічні особливости говірки села Хоробричів, давніше Городнянського повіту, тепер Сновськоі округи на Чернігівщині. — К., 1924. С. 4.
  86. ^ Чаропка В. Гісторыя нашага імя: Гіст. даслед. — Менск, 1995. С. 78.
  87. ^ Litwa. Nr. 8 (14), 1909. S. 117.
  88. ^ LITWA: hłos monarchisty. № I (XXII), 2008. С. 2.
  89. ^ N. Downar [Dowojna-Sylwestrowicz M.]. Białorusini — litwini — polacy // Litwa. Nr. 11/12, 1911. S. 174.
  90. ^ Якуб Колас. На ростанях. Т. 1. Кн. 1—2. — Менск, 1955. С. 40—41.
  91. ^ Дыдзік У. Успаміны Яўхіма Кіпеля // Спадчына. № 3, 1995. С. 72—99.
  92. ^ Алесь Змагар. Мой жыцьцяпіс // Беларуская мэмуарыстыка на эміграцыі. — Нью-Ёрк, 1999. С. 201—213.
  93. ^ Трацяк І. Беларускае каталіцкае духавенства ля вытокаў сацыякультурнай ідэнтыфікацыі : манагр. — Горадня: ГрДУ, 2013. С. 202.
  94. ^ Балахоўцы: Сведчанні, дакументы, даследаванні / пераклад, прадмова, каментары А. Вашкевіча, А. Чарнякевіча, Ю. Юркевіча. — 2. — Смаленск: Інбелкульт. — 470 с. — 750 ас. — ISBN 978-5-9904531-9-7
  95. ^ Этнаграфія беларусаў : гістарыяграфія, этнагенэз, этнічная гісторыя / В. Бандарчык, І. Чаквін, І. Углік [і інш.]. — Менск: Навука і тэхніка, 1985. — С. 164—166.
  96. ^ Терешкович, П. В. Этническая история Беларуси XIX — начала XX в. — Минск: БГУ, 2004. С. 145.
  97. ^ Гістарычны шлях беларускай нацыі і дзяржавы. — Менск, 2005. С. 5.
  98. ^ Арлоў У. Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае. — KALLIGRAM, 2012. С. 161.
  99. ^ Мартинович Д. Как белорусы потеряли Вильнюс и едва не вернули его 29 лет назад. Объясняем, TUT.BY, 10.10.2019 г.
  100. ^ Трусаў А.. Вялікае Княства Смаленскае // Наша Слова. № 34 (822), 5 верасьня 2007.
  101. ^ Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў. — Менск, 1998. С. 155.
  102. ^ Зайкоўскі Э. Як Вільня сталася жамойцкім горадам? // 100 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі. — Менск, 1993. С. 70.
  103. ^ Мікуліч А. Беларусы ў генетычнай прасторы: Антрапалогія этнасу. — Менск, 2005. С. 112.
  104. ^ Мікуліч А. Беларусы ў генетычнай прасторы: Антрапалогія этнасу. — Менск, 2005. С. 111.
  105. ^ Аляксей Мікуліч Беларусы ў генетычнай прасторы: Антрапалёгія этнасу. — Мн.: Тэхналогія, 2005. — 138 с. — ISBN 985-458-122-5
  106. ^ а б в Гісторыя Беларусі (у кантэксце сусветных цывілізацый). — Менск, 2005. С. 137.
  107. ^ Гісторыя Беларусі (у кантэксце сусветных цывілізацый). — Менск, 2005. С. 136.
  108. ^ Жыцьцё і сьмерць мітаў: Старажытная Русь, Радыё Свабода, 5 лютага 2009 г.
  109. ^ Дзермант А., Санько С. Этнагенез беларусаў: навука і ідэалогія // ARCHE. № 5 (39), 2005 г.
  110. ^ Цітоў В. Па старонках адной «гісторыі»* // Беларускі гістарычны агляд. Т. 7. Сш. 1 (12), чэрвень 2000 г.
  111. ^ Беларускую мову лічаць роднай 5 млн. 58 тыс. жыхароў Беларусі // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 20 лютага 2012 г. Праверана 10 лістапада 2013 г.
  112. ^ Вячорка В. SŁUCAK. Ці Slutsk? Беларуская лацінка, трансьліт і рэпутацыя слаўнага гораду, Радыё Свабода, 28 траўня 2020 г.
  113. ^ Тарасаў С. Калі прыйшло на Беларусь хрысціянства // 100 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі. — Менск, 1993. С. 4.
  114. ^ а б Жлутка А. Адкуль і калі прыйшла каталіцкая вера на Беларусь? // 100 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі. — Менск, 1993. С. 34.
  115. ^ Вайткявичус В. Нестереотипный взгляд на культуру восточнолитовских курганов // Працы гістарычнага факультэта БДУ. Навук. зборнік. Вып. 3. — Менск, 2008. С. 186.
  116. ^ Гісторыя Беларусі: У 6 т. Т. 2. — Менск, 2008. С. 193, 197.
  117. ^ Гісторыя Беларусі: У 6 т. Т. 2. — Менск, 2008. С. 224.
  118. ^ а б Ганчарук І. Рымска-каталіцкая царква на Беларусі // Рэлігія і царква на Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск, 2001. С. 280.
  119. ^ Гісторыя Беларусі: У 6 т. Т. 2. — Менск, 2008. С. 229.
  120. ^ Гісторыя Беларусі: У 6 т. Т. 2. — Менск, 2008. С. 370—372.
  121. ^ Гісторыя Беларусі: У 6 т. Т. 2. — Менск, 2008. С. 509.
  122. ^ Вячорка В. Якія гістарычныя даты павінны памятаць і шанаваць беларусы? // 100 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі. — Менск, 1993. С. 78.
  123. ^ Санько С. Прадмова // Беларуская міфалогія: Энцыклап. слоўн. / С. Санько, Т. Валодзіна, У. Васілевіч і інш. — Менск: Беларусь, 2004. С. 3.
  124. ^ Арлоў У. Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае. — KALLIGRAM, 2012. С. 293.
  125. ^ Якімовіч Ю. Магілёўская школа дойлідства // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 248.
  126. ^ Раманюк М. Беларускія народныя строі. — Менск, 2003.
  127. ^ Белы А. Прадмова // Наша страва. — 2-е выд. — Менск: Логвінаў, 2010. — 288 с. — (Кнігарня «Наша Ніва»). — ISBN 978-985-6901-72-3
  128. ^ Перепись населения — 2009. Население по национальности и родному языку (рас.)
  129. ^ Об итогах Всероссийской переписи населения 2010 года (рас.)
  130. ^ а б Мірачыцкі Л. Дзе ў свеце жывуць беларусы? // 100 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі. — Менск, 1993. С. 71.

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць