Віцебскі павет
Ві́цебскі паве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Віцебскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага. Сталіца — места Віцебск.
Віцебскі павет | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Вялікае Княства Літоўскае |
Статус | павет Вялікага Княства Літоўскага[d] |
Адміністрацыйны цэнтар | Віцебск |
Старосты | Старосты віцебскія |
Насельніцтва | гл. Дэмаграфія |
Час існаваньня | канец XIV ст. — 1772 |
Месцазнаходжаньне Віцебскага павету | |
![]() | |
![]() |
СымболікаРэдагаваць
Харугва павету была аднолькавай з Аршанскай — зялёнага колеру з выявай Пагоні ў цэнтры[1].
ГісторыяРэдагаваць
Утварыўся ў канцы XIV ст. па скасаваньні Віцебскага княства[2]. У 1508 годзе з заснаваньнем Віцебскага ваяводзтва ўвайшоў у ягоны склад. У 1514 годзе паўночная частка павету зь Вяліжам і Жэжыцам адышла да Маскоўскай дзяржавы[3].
Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў, як і іншыя паветы Літвы, атрымаў удакладненыя межы. У 1582 годзе па заканчэньні Інфлянцкай вайны ў склад павету вярнулася Вяліская воласьць[4].
У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) тэрыторыя павету апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі.
ГеаграфіяРэдагаваць
Знаходзіўся на паўночным усходзе краіны, на поўначы межаваў з Маскоўскай дзяржавай, на ўсходзе — з Смаленскім паветам Смаленскага ваяводзтва, на поўдні — з Аршанскім паветам Віцебскага ваяводзтва, на захадзе — з Полацкім ваяводзтвам.
У склад Віцебскага павету ўваходзіла тэрыторыя Віцебскага гродавага, Вяліскага, Сураскага, Усьвяцкага[5] і Азярышчанскага старостваў і прылеглыя прыватнаўласьніцкія маёнткі.
На тэрыторыі павету знаходзіліся месты і мястэчкі: Азярышча, Астроўна, Бабінавічы, Віцебск, Вяліж, Гарадок, Дабрамысьлі, Калышкі, Лёзна, Мікулін, Рудня, Сенна, Сураж, Усьвяты, Янавічы. Магдэбурскае права мелі Азярышча (1583), Астроўна (XVIII ст.), Віцебск (17.03.1597), Вяліж (20.03.1585).
ДэмаграфіяРэдагаваць
У сярэдзіне XVII ст. Віцебскі павет налічваў 10 035 дымоў. Паводле сучасных падлікаў, да вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) колькасьць насельніцтва складала каля 70 тыс. чал., па вайне яно скарацілася да 27 тыс. чал.[6]
УраднікіРэдагаваць
- Асноўны артыкул: Старосты віцебскія
Віцебская шляхта абірала двух паслоў на Вальны сойм і двух дэпутатаў на Галоўны Трыбунал.
АрхітэктураРэдагаваць
ДраўлянаяРэдагаваць
У XVII ст. на Віцебшчыне склалася самабытныя архітэктурная школа. Характэрная рыса школы — ярусныя кампазыцыі, дзе кожны аб’ём быў самастойнай архітэктурнай адзінкай і адначасна падпарадкоўваўся агульнай кампазыцыі будынка. Помнікі Віцебскай школы дойлідзтва не захаваліся.
- Помнікі традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры
Ільлінская царква, Задзьвіньне
Траецкая царква, Пескавацік
Траецкая царква, Маркаўшчына
МураванаяРэдагаваць
У XVIII ст. на Віцебшчыне пашырылася будаваньне мураваных сакральных будынкаў у стылі віленскага барока.
- Помнікі архітэктуры віленскага барока
Касьцёл Сьвятога Антонія і Ўваскрасенская царква, Віцебск
Прачысьценская царква, Віцебск
Царква Сьвятых Барыса і Глеба, Віцебск
Царква Сьвятых Пятра і Паўла, Віцебск
Уваскрасенская (Заручаўская) царква, Віцебск
Ільлінская царква, Вяліж
- Помнікі грамадзянскай архітэктуры
Палац Кудзіновічаў, Віцебск
Ратуша, Віцебск
Ратуша, Вяліж
Глядзіце таксамаРэдагаваць
КрыніцыРэдагаваць
- ^ Камінскі М., Насевіч В.. Аршанскі павет // ЭГБ. Т. 1. — Менск, 1993. С. 190.
- ^ Насевіч В. Віцебскі павет // ВКЛ. Энцыкл. Т. 1. — Менск, 2005. С. 455.
- ^ Камінскі М., Насевіч В. Віцебскі павет // ЭГБ. Т. 2. — Менск, 1994. С. 332.
- ^ Насевіч В. Тэрыторыя, адміністрацыйны падзел // ВКЛ. Энцыкл. Т. 1. — Менск, 2005. С. 34—39.
- ^ Łabuński J. Województwo witebskie // Słownik geograficzny... T. VIII. — Warszawa, 1887. S. 639.
- ^ Сагановіч Г. Невядомая вайна: 1654—1667. — Менск, 1995.
ЛітаратураРэдагаваць
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 684 с.: іл. ISBN 985-11-0314-4.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Менск: БелЭн, 1994. — 537 с., [8] к.: іл. ISBN 5-85700-142-0.