Гадуцішкі (лет. Adutiškis) — мястэчка ў Летуве, на рацэ Камайцы. Цэнтар староства Сьвянцянскага раёну Віленскага павету. Насельніцтва на 2001 год — 778 чалавек. Знаходзяцца за 29 км на паўночны ўсход ад Сьвянцянаў, каля беларуска-летувіскай граніцы.

Гадуцішкі
лац. Haduciški
лет. Adutiškis
Касьцёл Маці Божай Шкаплернай
Касьцёл Маці Божай Шкаплернай
Герб Гадуцішкаў
Першыя згадкі: 1501
Краіна: Летува
Павет: Віленскі
Раён: Сьвянцянскі
Староства: Гадуцішкаўскае
Вышыня: 150 м н. у. м.
Насельніцтва: 840 чал. (2001)
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Паштовыя індэксы: LT-18039
Геаграфічныя каардынаты: 55°9′20″ пн. ш. 26°35′10″ у. д. / 55.15556° пн. ш. 26.58611° у. д. / 55.15556; 26.58611Каардынаты: 55°9′20″ пн. ш. 26°35′10″ у. д. / 55.15556° пн. ш. 26.58611° у. д. / 55.15556; 26.58611
Гадуцішкі на мапе Летувы
Гадуцішкі
Гадуцішкі
Гадуцішкі
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.svencionys.lt/

Гадуцішкі — мястэчка гістарычнай Ашмяншчыны (частка Віленшчыны), на этнічнай тэрыторыі беларусаў. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаўся комплекс гандлёвых радоў на Рынку, помнік архітэктуры XIX ст.

 
Статут Вялікага Княства Літоўскага, напісаны ў Гадуцішках на беларускай мове лацінкай з традыцыйным напісаньнем назвы мястэчка празь неўласьцівае для летувіскай мовы Г (H): «Pisan w Hoduczyszkach roku 1595»

Тапонім Гадуцішкі — як і тапонімы Ганусішкі і Германішкі — традыцыйна пісаўся празь неўласьцівае для летувіскай мовы Г (H)[1]. Ён утварыўся ад германскага імя Гада (Hado[2]), пашыранага з дапамогай суфіксу -ут (-ut-), які адзначаецца як у германскіх, так і славянскіх мовах[3].

Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі»[4], пазьней у рэчышчы палітыкі летувізацыі падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія»[5]. Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная „лінія Сафарэвіча“ (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі»[6].

Варыянты напісаньня назвы мястэчка ў гістарычных крыніцах: Гадутишки (каля 1510 году)[7]; ыйменью… Годутишском, у повете Ошменском (28 лютага 1611 году)[8].

Гісторыя

рэдагаваць

Вялікае Княства Літоўскае

рэдагаваць

Першы пісьмовы ўпамін пра Гадуцішкі зьмяшчаецца ў Літоўскай Мэтрыцы і датуецца 1501 годам. З 1526 году імі валодаў Януш Радзівіл, пазьней — Кішкі, Віленская капітула.

Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў Гадуцішкі ўвайшлі ў склад Ашмянскага павету Віленскага ваяводзтва. У 1608 годзе тут збудавалі касьцёл.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

рэдагаваць

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Гадуцішкі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Сьвянцянскім павеце Віленскай губэрні. У першай палове XIX стагодзьдзя тут штогод праводзіліся 3 кірмашы[9].

У 1895 годзе ў Гадуцішках пачала дзеяць чыгуначная станцыя.

Найноўшы час

рэдагаваць

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Гадуцішкі абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР[10]. У 1920 годзе Гадуцішкі апынуліся ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922 годзе — у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе сталі цэнтрам гміны Сьвянцянскага павету Віленскага ваяводзтва.

З пачаткам Другой сусьветнай вайны ў верасьні 1939 году Гадуцішкі занялі савецкія войскі, у лістападзе таго ж году мястэчка ўвайшло ў склад Беларускай ССР, дзе стала цэнтрам Гадуцішкаўскага раёну Вялейскай вобласьці. 1—2 кастрычніка 1940 году ўлады СССР перадалі Гадуцішкі Летувіскай ССР. У 1941—1944 гадох мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.

У пачатку 1990-х гадоў паміж Беларусьсю і Летувой разгарэлася тэрытарыяльная спрэчка за прыналежнасьць чыгуначнай станцыі Гадуцішкі. Станцыя хоць і знаходзілася ў савецкія часы на тэрыторыі ЛетССР, аднак адміністрацыйна падпарадкоўвалася Беларускай чыгунцы[11]. Толькі ўвосень 1994 году (па прыходзе да ўлады Аляксандра Лукашэнкі) беларускі бок, які раней патрабаваў грашовую кампэнсацыю за выкарыстаньне станцыі, перадаў яе Летуве бязвыплатна. 26 кастрычніка 1996 году Беларусь ратыфікавала дамову аб беларуска-летувіскай граніцы. Дамова юрыдычна вызначыла і замацавала дзяржаўную граніцу на аснове «савецкай» лініі 1940 году[11].

Насельніцтва

рэдагаваць

Дэмаграфія

рэдагаваць
  • XIX стагодзьдзе: 1862 год — 764 чал.[12]; 1869 год — 577 чал.[13]; 1879 год — 1800 чал. (896 муж. і 904 жан.)[14]; 1869 год — 2247 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1931 год — 1539 чал.; 1959 год — 1780 чал.; 1970 год — 839 чал.; 1979 год — 1058 чал.; 1984 год — 1036 чал.; 1989 год — 1023 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2001 год — 840 чал.

Турыстычная інфармацыя

рэдагаваць
 
Капліца

Славутасьці

рэдагаваць
  • Капліца
  • Касьцёл Маці Божай Шкаплернай (1913)

Страчаная спадчына

рэдагаваць
  • Гандлёвыя рады (XIX ст.)
  1. ^ Литовская метрика. Т. 1. — Петербург, 1903. С. 35.
  2. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 789—790.
  3. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 204.
  4. ^ Карский Е. Ф. Белорусы. Т. 1. — Минск, 2006. С. 559.
  5. ^ Зайкоўскі Э. Балты цэнтральнай і ўсходняй Беларусі ў сярэднявеччы // Спадчына. № 1, 1999. С. 61—72.
  6. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 31.
  7. ^ Литовская метрика. Т. 1. — СПб., 1903. С. 8.
  8. ^ Lietuvos inventoriai XVII a. — Vilnius, 1962. P. 60.
  9. ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 114.
  10. ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  11. ^ а б Трусаў А. Як мяняліся нашы межы ў ХХ ст. // Наша Слова. № 32 (820), 22 жніўня 2007 г.
  12. ^ Географическо-статистический словарь Российской империи. Т. 1 (Аа — Гямъ-маликъ). — СПб, 1862. С. 647.
  13. ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 381.
  14. ^ Wejssenhof J. Hoduciszki // Słownik geograficzny... T. III. — Warszawa, 1882. S. 89.

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць