Віктар Цітоў
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Цітоў.
Віктар Сьцяфанавіч Цітоў (15 лістапада 1938, вёска Дрожджаніцы, Крычаўскі раён, Магілёўская вобласьць — 20 лістапада 2020) — беларускі этнограф, гісторык, пэдагог. Доктар гістарычных навук (1991), прафэсар (1995).
Віктар Цітоў лац. Viktar Citoŭ | |
Дата нараджэньня | 15 лістапада 1938 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 20 лістапада 2020 (82 гады) |
Месца вучобы | |
Занятак | этнограф, гісторык, пэдагог |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар гістарычных навук[d] |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьСкончыў Магілёўскі пэдагагічны інстытут (1963 год). 3 1963 году быў настаўнікам, працаваў у Міністэрстве асьветы Беларусі.
3 1974 году працаваў у Гарадзенскім пэдагагічным інстытуце, з 1977 году ў Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклёру АН Беларусі. 3 1993 году загаднік катэдры Беларускага ўнівэрсытэту культуры, з 1998 году — Беларускага пэдагагічнага ўнівэрсытэту, у 2003—2009 гадох прафэсар Уроцлаўскага унівэрсытэту (Польшча), у 2011—2016 гадох прафэсар Інстытуту парлямэнтарызму і прадпрымальніцтва.
Навукова-дасьледчая дзейнасьць
рэдагавацьРаспрацаваў канцэпцыю гістарычна-этнаграфічнага раянаваньня Беларусі. Дасьледаваў тыпалёгію культурных ляндшафтаў, гістарычныя стасункі Беларусі і сумежных тэрыторыяў, беларускую дыяспару, этнічную гісторыю і геаграфію Беларусі, традыцыйную народную культуру, гісторыю народнай адукацыі, праблемы нацыянальных узаемадачыненьняў ды іншыя.
Адзін з аўтараў прац «Праблемы расьсяленьня ў БССР» (1980), «Помнікі этнаграфіі» (1981), «Промыслы і рамёствы Беларусі» (1984), «Палесьсе: Матэрыяльная культура» (1988), «Грамадзкі быт і культура сельскага насельніцтва Беларусі» (1993), «Адраджэньне традыцыйнай мастацкай культуры Палесься» (1994), «Беларусы» (т. 1, 1995), «Беларусы» (1998), «Традыцыйная мастацкая культура беларусаў» (т. 1—6, 2001—2014), «Гісторыя сялянства Беларусі» (т. 2, 2002). Навуковы рэдактар і суаўтар энцыкляпэдычнага даведніка «Народная культура Беларусі» (2002), зборніка «Народныя традыцыі і нацыянальная культура» (кн. 1—2, 2001— 03). Удзельнічаў у распрацоўцы навукова-мэтадычных прынцыпаў аховы помнікаў, арганізацыі музэяў-скансэнаў (Беларускі дзяржаўны музэй народнай архітэктуры і побыту, Нарачанскі нацыянальны парк і інш.), складаньні «Нацыянальнага атлясу Беларусі» (2002).
У энцыкляпэдычным даведніку «Народная культура Беларусі» (пад рэдакцыяй Віктара Цітова), які выйшаў у 2002 годзе ў выдавецтве Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, зазначаецца: «Сучасныя Л. называюць сваю краіну Летувой, а сябе — летувісамі, і гэтыя назвы зьяўляюцца больш дакладнымі і гістарычна апраўданымі, чым „Літва“ і „літоўцы“, якія на працягу некалькіх вякоў ужываліся ў адносінах да Беларусі»[1].
Выбраная бібліяграфія
рэдагаваць- Народные деревообрабатывающие промыслы Белоруссии (1917—1941 гг.). Мн., 1976.
- Историко-этнографическое районирование материальной культуры белорусов, XIX — начало XX в. Мн., 1983.
- Народная спадчына: Матэрыяльная культура ў лакальна-тыпалагічнай разнастайнасці. Мн., 1994.
- Этнаграфічная спадчына: Беларусь: Традыцыйна-бытавая культура. 2-е выд. Мн., 2001.
- Этнаграфічная спадчына: Беларусь: Краіна і людзі. 2-е выд. Мн., 2001.
- Этнаграфія і літаратура (Разам з Цітовай Л. К.). Мн., 2004.
- Гісторыя айчыннай культуры: У 2 ч. Мн., 2009
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Народная культура Беларусі: энцыклапедычны даведнік / пад рэдакцыяй В. Цітова. — Менск: БелЭн, 2002. С. 222.
Літаратура
рэдагаваць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 17: Хвінявічы — Шчытні. — 512 с. — ISBN 985-11-0279-2
- . — Мн.: . С. 104—105.
- Zeszyty etnologii Wroclawskiej.-- Wroclaw. 2006. NR 1 (8), s. 34 (V. S.Tsitov (Jawarowski).