Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (Ішкальдзь)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
| |
Траецкі касьцёл
| |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Ішкальдзь |
Каардынаты | 53°20′6.0″ пн. ш. 26°21′53.9″ у. д. / 53.335° пн. ш. 26.364972° у. д.Каардынаты: 53°20′6.0″ пн. ш. 26°21′53.9″ у. д. / 53.335° пн. ш. 26.364972° у. д. |
Канфэсія | каталіцтва |
Эпархія | Пінская дыяцэзія |
Архітэктурны стыль | гатычная архітэктура і беларуская готыка |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы | |
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы на Вікісховішчы |
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы — помнік архітэктуры XV стагодзьдзя ў Ішкальдзі. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка пад адрасам вуліца Азёрная, 5. Дзее. Твор архітэктуры готыкі. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Ішкальдзкі касьцёл — унікальны ўзор гатычнага сакральнага дойлідства Вялікага Княства Літоўскага, які захаваўся да нашага часу амаль у пачатковым выглядзе.
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьУ 1449 годзе смаленскі намесьнік Мікалай Неміровіч, сын імавернага фундатара Ўселюбскага касьцёла Яна Няміры, заклаў у Ішкальдзі касьцёл пад тытулам Сьвятой Тройцы, Зьвеставаньня Панны Марыі і Сьвятога Мікалая[a]. Паміж 1468 і 1471 гадамі біскуп віленскі Ян Ласовіч асьвяціў новазбудаваны касьцёл[b]. У 1471 годзе Мікалай Неміровіч пацьвердзіў фундуш у сваім тэстамэнце[c][1].
У другой палове XVI ст. за Мікалаем Радзівілам «Чорным» касьцёл прыстасавалі пад кальвінскі збор. У 1641 годзе сьвятыню вярнулі каталікам. У вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) у 1655—1667 гадох будынак значна пацярпеў.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьПа другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Ішкальдзь апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзеяць. Па здушэньні нацыянальна-вызвольанага паўстаньня (1863—1864) у 1866 годзе расейскія ўлады гвалтоўна зачынілі касьцёл, а ў 1868 годзе яго прыстасавалі пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы). У гэты час часткова сьцясалі бакавыя контрафорсы, а сам будынак цалкам атынкавалі звонку (раней тынкаваліся толькі нішы).
Найноўшы час
рэдагавацьУ 1919 годзе ўлады міжваеннай Польскай Рэспублікі вярнулі касьцёл каталікам. За савецкім часам у жніўні 1968 году адбыўся масавы выступ мясцовага насельцтва ў абарону касьцельных рэчаў, якія зьбіраліся вывезьці[2]. У 1969 годзе савецкія ўлады зачынілі касьцёл.
У 1980-я гады праводзіліся рэстаўрацыйныя працы, па чым касьцёл вярнулі каталікам.
Архітэктура
рэдагавацьПомнік архітэктуры готыкі. Гэта базыліка памерамі 26,4 × 14 м разам з апсыдай, накрытая 2-схільным дахам. Асноўны аб’ём падзяляецца дзьвюма парамі апорных слупоў на шырокі цэнтральны нэф і два вузкія бакавыя, якія перакрываюцца крыжовымі скляпеньнямі[3]. Перакрытая зорчатым скляпеньнем апсыда мае амаль роўную шырыню з каталіконам. З паўночнага боку да апсыды далучаюцца невысокая закрысьція і паўкруглы аб’ём зь вітымі ўсходамі[4]. Масіўныя муры ўмацоўваюцца на бакавых фасадах вэртыкальнымі, а з вуглаў — прыступкавымі контрфорсамі. Высокі гатычны дах сьпераду закрывае масіўны шчыт-франтон, аздоблены нішамі з паўцыркулярным завяршэньнем.
Галерэя
рэдагавацьГістарычныя здымкі
рэдагаваць-
каля 1900 г.
-
В. Дамейка, 1920 г.
-
Б. Дамейка, 1920-я гг.
-
да 1939 г.
-
да 1939 г.
-
да 1939 г.
-
Я. Булгак, да 1939 г.
-
Я. Булгак, 1930 г.
-
А. Віслоцкі, 1923 г.
-
Інтэр’ер. А. Віслоцкі, 1923 г.
-
Партал. А. Віслоцкі, 18 ліпеня 1923 г.
-
Дзьверы. А. Віслоцкі, 1923 г.
Сучасныя здымкі
рэдагаваць-
Агульны выгляд
-
Бакавы фасад
-
Брама
-
Каплічка
Заўвагі
рэдагаваць- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji wileńskiej / Codex diplomaticus ecclesiae cathedralis necnon Dioeceseos Vilnensis. T. 1, Krakow, 1948. Дакумэнт № 197.
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji wileńskiej / Codex diplomaticus ecclesiae cathedralis necnon Dioeceseos Vilnensis. T. 1, Krakow, 1948. Дакумэнт № 271. Ніжняя мяжа даецца годам заступленьня біскупа на пасаду, верхняя — датаю дакумэнту.
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji wileńskiej / Codex diplomaticus ecclesiae cathedralis necnon Dioeceseos Vilnensis. T. 1, Krakow, 1948. Дакумэнты №№ 270, 271.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Насевіч В. У складзе Вялікага княства Літоўскага // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лунінецкага р-на. — Менск, 1995. С. 29—45.
- ^ Сушко Р. Гісторыя аднаго вітража // Дыялог. № 1, 2008.
- ^ Кушнярэвіч А. Ішкалдскі Троіцкі касцёл // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 681.
- ^ Чантурыя У., Ярашэвіч А. Ішкалдскі Троіцкі касцёл // Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 230.
Літаратура
рэдагаваць- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
- Баравы Р. Невядомы помнік беларускай готыкі // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. 1987, № 2. С. 20—24.
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 684 с. — ISBN 985-11-0314-4
- Габрусь Т. Мураваная сакральныя архітэктура Беларусі перыяду Вялікага княства Літоўскага да стварэння Рэчы Паспалітай (канец XIII — трэцяя чвэрць XVI ст.) Готыка і рэнесанс // Архітэктура Беларусі: Нарысы эвалюцыі ва ўсходне-славянскім і еўрапейскім кантэксце. Т1. — Менск, 2005. С. 212—295.
- Лакамка А. Нацыянальныя рысы беларускай архітэктуры. — Менск: Ураджай, 1999.
- Туронак Ю. Фарміраваньне сеткі рымска-каталіцкіх парафій на Беларусі ў 1387—1781 гадах // Наша Вера. 1995, № 1. С. 22—29.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьАб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 112Г000057 |