Мікулін
Мікулін (рас. Микулино) — вёска ў Расеі, на беразе возера Галабаю. Уваходзіць у склад Перавалоцкага сельскага пасяленьня Руднянскага раёну Смаленскай вобласьці. Насельніцтва на 2007 год — 127 чалавек. Знаходзіцца за 7 км на поўнач ад Рудні, за 6 км ад беларуска-расейскай граніцы; за 5 км ад аўтамабільнай дарогі Рудня — Парэчча.
Мікулін лац. Mikulin | |
рас. Микулино | |
Краіна: | Расея |
Суб’ект фэдэрацыі: | Смаленская вобласьць |
Раён: | Руднянскі |
Сельскае пасяленьне: | Перавалоцкае |
Вышыня: | 201 м н. у. м. |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +7 48141 |
Паштовы індэкс: | 216763 |
Нумарны знак: | 67 |
Геаграфічныя каардынаты: | 55°2′2″ пн. ш. 31°6′40″ у. д. / 55.03389° пн. ш. 31.11111° у. д.Каардынаты: 55°2′2″ пн. ш. 31°6′40″ у. д. / 55.03389° пн. ш. 31.11111° у. д. |
Мікулін | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Мікулін або Мікуліна Гарадзішча — даўняе мястэчка гістарычнай Віцебшчыны, старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага, на этнічнай тэрыторыі беларусаў. Да нашага часу тут захаваўся былы касьцёл Сьвятога Антонія, помнік архітэктуры XVIII ст., часткова зруйнаваны ў выніку маскоўскай перабудовы.
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьУпершыню Мікулін ўпамінаецца ў Сьпісе рускіх гарадоў далёкіх і блізкіх (канец XIV ст.) як «літоўскі» замак. Ён уваходзіў у Віцебскі павет Віцебскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага. У XVI ст. Мікулін быў цэнтрам воласьці ў валоданьні князёў Лукомскіх.
Пазьней Мікулін значыцца як мястэчка, уладаньне князёў Агінскіх. У 1720 годзе Мар’ян Агінскі фундаваў тут касьцёл Сьвятога Антонія, пры які пачаў дзеяць кляштар бэрнардынаў[1][2].
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьУ выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Мікулін апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Аршанскім павеце[3] Магілёўскай губэрні. Па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) 27 траўня 1866 году[4] расейскія ўлады гвалтоўна перарабілі тутэйшы касьцёл пад царкву Маскоўскага патрыярхату.
На мяжы XIX—XX стагодзьдзяў у Мікуліне было 73 двары, дзеялі царква і 3 юдэйскія малітоўныя школы, працавала расейская народная вучэльня[5] (з 1875 году).
Найноўшы час
рэдагаваць25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Мікулін абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе Мікулін не вярнулі БССР. Статус паселішча панізілі да вёскі.
-
Былы касьцёл па маскоўскай перабудове, 1941—1942 гг.
-
Былы касьцёл, 1941—1943 гг.
-
Каля касьцёла, 1941—1943 гг.
-
Каля касьцёла, 1941—1943 гг.
Насельніцтва
рэдагавацьДэмаграфія
рэдагаваць- XIX стагодзьдзе: 1897 год — 1527 чал., у тым ліку 1171 юдэй[6]
- XX стагодзьдзе: 1910 год — 1043 чал.[7]; 1998 год — 159 чал.[8]; 1999 год — 155 чал.
- XXI стагодзьдзе: 2007 год — 127 чал.
Інфраструктура
рэдагавацьУ Мікуліне працуюць пачатковая школа і амбуляторыя.
Турыстычная інфармацыя
рэдагавацьСлавутасьці
рэдагавацьУ ваколіцах Мікуліна 2 гарадзішчы, селішча, курганная група.
- Касьцёл Сьвятога Антонія (XVIII ст.; цяпер царква Сьвятой Тройцы Маскоўскага патрыярхату)
Страчаная спадчына
рэдагаваць- Кляштар бэрнардынаў (1720)
Асобы
рэдагаваць- Канстанцін Касмачоў (1911—1992) — беларускі мастак
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Słownik geograficzny... T. VI. — Warszawa, 1885. S. 412.
- ^ Иванов Ю. Г., Агинская Е. Н., Иванова О. Ю., Халхатов Р. А. Страницы истории Смоленщины. — Смоленск, 2007.
- ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 378.
- ^ Ганчар, А. И. Римско-католический костел в Беларуси (1864—1905 гг.). — Гродно: ГГАУ, 2008. С. 53.
- ^ Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.). СПб, 1890—1907.
- ^ Еврейская энциклопедия Брокгауза и Ефрона. 16 т. 1906—1913.
- ^ Список населенных мест Могилевской губернии. — Могилев, 1910. С. 126.
- ^ Смоленская область. Энцикл. Т. 2. — Смоленск, 2003.
Літаратура
рэдагаваць- Соркіна І. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. — 488 с. ISBN 978-9955-773-33-7.
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VI: Malczyce — Netreba. — Warszawa, 1885.
- Иванов Ю. Г., Агинская Е. Н., Иванова О. Ю., Халхатов Р. А. Страницы истории Смоленщины. — Смоленск, 2007.
- Смоленская область: Энциклопедия в 2 т. / Редкол.: Г. С. Меркин (отв. ред.) и др. Т. 2: А—Я. — Смоленск: СПГУ, 2003. — 624 с.