Высоцак
Высоцак (укр. Висоцьк) — вёска ва Ўкраіне, на рацэ Гарыні. Цэнтар сельскай рады Дубровіцкага раёну Ровенскай вобласьці. Насельніцтва на 2001 год — 2235 чалавек. Знаходзіцца за 21 км на поўнач ад Дубровіцы.
Высоцак лац. Vysocak | |||||
укр. Висоцьк | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1005 | ||||
Краіна: | Украіна | ||||
Вобласьць: | Ровенская | ||||
Раён: | Дубровіцкі | ||||
Плошча: |
| ||||
Вышыня: | 142 м н. у. м. | ||||
Часавы пас: | UTC+2 | ||||
летні час: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | 3658 | ||||
Паштовы індэкс: | 34111 | ||||
КОАТУУ: | 5621882001 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 51°43′18″ пн. ш. 26°39′3″ у. д. / 51.72167° пн. ш. 26.65083° у. д.Каардынаты: 51°43′18″ пн. ш. 26°39′3″ у. д. / 51.72167° пн. ш. 26.65083° у. д. | ||||
Высоцак | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Высоцак — даўняе мястэчка гістарычнай Піншчыны (частка Берасьцейшчыны, на захадзе Палесься), старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага, на этнічнай тэрыторыі беларусаў.
Назва
рэдагавацьТапонім Высоцак, відаць, утварыўся ад назвы гары, насыпанай тут у старажытнасьці.
Гісторыя
рэдагавацьРаньнія часы
рэдагавацьПершы пісьмовы ўспамін пра Высоцак датуецца 1005 годам, калі ён знаходзіўся ў валоданьні дубровіцкіх князёў. У Кіеўска-Пячэрскім патэрыку рэдакцыі Ёсіфа Трызны значыцца:
…третіе богомоліе епископию постави(хъ) и придахъ к ней городиъ съ погостиъ в послушаніе и священне и благословенне держати себъ въ туровской епископіи : Пинскъ,.. Дубровица, Виъсочко… и поставихъ перваго епископа Фъому… | ||
Вялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьУ 1340-я гады Высоцак далучыўся да Вялікага Княства Літоўскага. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў ён увайшоў у склад Пінскага павету Берасьцейскага ваяводзтва. У розныя часы маёнтак знаходзіўся ў валоданьні Гальшанскіх, Саламярэцкіх, Кашоўскіх, Гедройцаў і іншых.
У 1593 і 1613 гадох Высоцак спустошылі казацкія загоны Налівайкі. У 1639 годзе Ян Уладзіслаў Саламярэцкі разам з маці фундаваў у ім царкву. У гэты час Высоцак быў цэнтрам ключа, тут існаваў замак. У 1654 годзе мястэчка зруйнавалі татары. З 1668 году Высоцак знаходзіўся ў валоданьні Пінскага езуіцкага калегіюму. За езуітамі мястэчка ўпарадкавалі, а побач з замкам узьвялі касьцёл. Паводле люстрацыі 20 студзеня 1774 году, тут было 83 будынкі, аточаны ровам замак, касьцёл і царква з званіцай.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьУ выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Высоцак апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Пінскім павеце Менскай губэрні. У 1805 годзе разам з колішнім Дубровіцкім графствам мястэчка перавялі ў склад Ровенскага павету Валынскай губэрні. На 1845 год у Высоцку было 90 двароў, на 1891 год — 187, на 1907 год — 234, на 1912 год — 344 (разам зь вёскай Рэчыцай).
За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Высоцак занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
рэдагаваць20 лістапада 1917 году абвяшчалася Ўкраінская Народная Рэспубліка з прэтэнзіяй на Высоцак. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году мястэчка апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, сьпярша ў Сарненскім, а з 1 студзеня 1923 году — у Столінскім павеце Палескага ваяводзтва.
У 1939 годзе ўлады СССР перадалі Высоцак у склад УССР. Статус паселішча панізілі да вёскі.
Насельніцтва
рэдагавацьДэмаграфія
рэдагаваць- XVIII стагодзьдзе: 1774 год — 265 чал., зь іх 7 юдэяў
- XIX стагодзьдзе: 1850 год — 234 чал. (130 муж. і 104 жан.); 1891 год — 1482 чал., зь іх сялянаў 620 муж. і 596 жан., вайскоўцаў 129 муж. і 137 жан.; 1895 год — 1815 чал., зь іх 1702 праваслаўныя, 13 каталікоў, да 100 пратэстантаў[1]
- XX стагодзьдзе: 1907 год — 2038 чал., зь іх мяшчанаў 21 муж. і 29 жан., сялянаў 951 муж. і 940 жан., вайскоўцаў 48 муж. і 49 жан.; 1912 год — 2776 чал. (разам зь вёскай Рэчыцай)
- XXI стагодзьдзе: 2001 год — 2235 чал.
Адукацыя
рэдагавацьУ Высоцку працуе дашкольная ўстанова, сярэдняя і музычная школы.
Культура
рэдагавацьДзеюць бібліятэка, дом культуры.
Турыстычная інфармацыя
рэдагавацьІнфрастуктура
рэдагавацьУ Высоцку дзее народны музэй гісторыі мястэчка
Страчаная спадчына
рэдагаваць- Замак (XVI ст.)
- Касьцёл (XVII ст.)
- Сынагога
- Сядзіба (XVIII ст.)
- Царква (XVII ст.; Сьвяты Пасад)
Асобы
рэдагаваць- Уладзімер Касьцюк (нар. 1955) — доктар вэтэрынарных навук, прафэсар
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Słownik geograficzny... T. XIV. — Warszawa, 1895. S. 111.
Літаратура
рэдагаваць- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIV: Worowo — Żyżyn. — Warszawa, 1895.
- Висоцьк: із глибини віків до сьогодення / Г. Яцута. — Рівне: Волинські обереги, 2009. — 231 с. ISBN 978-966-416-196-8.