Навазы́бкаўместа ў Расеі, на рацэ Карне. Адміністрацыйны цэнтар Навазыбкаўскага раёну Бранскай вобласьці. Насельніцтва на 2016 год — 40 632 чалавекі. Знаходзіцца за 207 км на паўднёвы захад ад Бранску.

Навазыбкаў
Возера Карна
Возера Карна
Coat of Arms of Novozybkov (Bryansk oblast).png Flag of Novozybkov (Bryansk oblast).png
Герб Навазыбкава Сьцяг Навазыбкава
Першыя згадкі: 1701
Горад з: 1809
Краіна: Расея
Суб’ект фэдэрацыі: Бранская
Раён: Навазыбкаўскі
Плошча: 31,4 км²
Вышыня: 160 м н. у. м.
Насельніцтва (2009)
колькасьць: 41 932 чал.
шчыльнасьць: 1335,41 чал./км²
Тэлефонны код: 48343
Паштовы індэкс: 243020
Геаграфічныя каардынаты: 52°32′ пн. ш. 31°56′ у. д. / 52.533° пн. ш. 31.933° у. д. / 52.533; 31.933Каардынаты: 52°32′ пн. ш. 31°56′ у. д. / 52.533° пн. ш. 31.933° у. д. / 52.533; 31.933
Навазыбкаў на мапе Расеі
Навазыбкаў
Навазыбкаў
Навазыбкаў
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.zibkoe.ru/

Навазыбкаў — места гістарычнай Старадубшчыны (частка Смаленшчыны і Севершчыны), на этнічнай тэрыторыі беларусаў.

ГісторыяРэдагаваць

Існуе меркаваньне, што слабада Зыбкая, або Зыпкаў, існавала ўжо ў 1686 годзе. Тым часам першы пісьмовы ўпамін пра яе зьмяшчаецца ўва ўнівэрсале палкоўніка Старадубскага палку Міхала Міклашэўскага і датуецца 12 верасьня 1701 году. Асноўную частку першапасяленцаў слабады складалі стараверы, уцекачы з цэнтральных рэгіёнаў Расеі, што ратаваліся ад перасьледу ўладаў. За практычна ўсю гісторыю места стараверы гралі значную ролю ў жыцьці і разьвіцьці Навазыбкава і складалі прыкметную дзель ягонага насельніцтва. Асноўнай дзейнасьцю слабадзянаў у XVII — першай палове XVIII стагодзьдзяў была перапрацоўка прадуктаў сельскай гаспадаркі (вытворчасьць пяньковых лінаў, канаплянага масла, мылаварэньне, выраб скураў), дробнарамесная вытворчасьць (драўляныя абцугі, санкі, дугі), а таксама гандаль.

 
Управа Навазыбкаўскага пад’язнога шляху, да 1918 г.

30 студзеня 1809 году Навазыбкаў атрымаў статус павятовага места, што дало прыкметны штуршок да яго далейшага разьвіцьця, як у пляне станаўленьня прамысловай вытворчасьці, так і ў пашырэньні гандлю. 1 красавіка 1858 году зьявіўся праект мескага гербу «ў зялёным полі залаты слуп у суправаджэньні чатырох залатых манэт»[1]. На 1895 год у Навазыбкаве было 119 мураваных і 1692 драўляныя будынкі, працавалі 165 крамаў, 9 гатэляў і 30 заводаў, штогод праводзілася 4 кірмашы.

Мовазнаўца Антон Палявы засьведчыў наступную інфармацыю пра жыхароў Навазыбкаўскага павету[2][3][4]:

  «Калі б вы папыталіся ў селака Навазыбкаўскага павету, прыкладам, гэтак: „Хто вы такія? да якое нацыі належыце?“ — то пачулі б такі адказ: „Хто мы?! Мы руськія“ [г.зн. праваслаўныя — заўвага Яна Станкевіча]. Калі вы далей папытаецеся: „Якія „руськія“? — велікарусы, ці што?“ дык узноў пачуеце адказ: „Ды не, якія мы там велікарусы? Не, мы не маскалі“. „Ды хто ж вы тады, украінцы?“ „Не, і не ўкраінцы!“ „Ды хто ж, наапошку: не маскалі, не ўкраінцы, а хто ж?“ І вось… скажуць вам: „Мы літва, ліцьвіны“»  
 
Агульны выгляд, 1918 г.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Навазыбкаў абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР, дзе стаў цэнтрам павету («падраёну») Гомельскага раёну[5] (паводле іншых зьвестак[6], Навазыбкаў не ўваходзіў у склад БССР). Аднак 16 студзеня Масква адабрала места разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР, дзе ён стаў цэнтрам павету Гомельскай губэрні (з 1926 году ў Бранскай губэрні, з 1929 году ў Заходняй вобласьці, у 1938—1944 гадох у Арлоўскай вобласьці).

26 красавіка 1986 году ў выніку катастрофы на ЧАЭС Навазыбкаў апынуўся ў зоне радыяцыйнага забруджваньня з радыяцыяй звыш 17 кюры на км². Да нашага часу захаваліся тутэйшыя гаворкі беларускае — у выглядзе трасянкі і асобных уласьцівасьцяў беларускага акцэнту: дзеканьня, цеканьня, цьвёрдых «р» і «ч», гука «ў» пасьля галосных замест «в».

НасельніцтваРэдагаваць

ДэмаграфіяРэдагаваць

  • XIX стагодзьдзе: 1886 год — 8602 чал.[7]; 1895 год — 14 936 чал. (7321 муж. і 7615 жан.)[8]
  • XIX стагодзьдзе: 1939 год — 24,5 тыс. чал.; 1959 год — 25,9 тыс. чал.; 1974 год — 39 тыс. чал.[9]; 1992 год — 42,4 тыс. чал.[10]; 1998 год — 43,3 тыс. чал.[11]
  • XXI стагодзьдзе: 2005 год — 42,7 тыс. чал.; 2008 год — 42 178 чал.; 2016 год — 40 632 чал.

АдукацыяРэдагаваць

 
Гімназія, да 1918 г.

У сыстэме адукацыі места функцыянуюць 13 дашкольных адукацыйных установаў, 9 агульнаадукацыйных школаў, 2 установы пачатковай прафэсійнай адукацыі, 3 установы сярэдняй прафэсійнай адукацыі, 1 установа вышэйшай прафэсійнай адукацыі (філія Бранскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя акадэміка І. Пятроўскага, адкрылася ў 1995 годзе), а таксама некалькі ўстановаў для дзяцей з адмысловымі запатрабаваньнямі, улучна з карэкцыйнай школаю-інтэрнатам.

ЭканомікаРэдагаваць

Прадпрыемствы станкабудаўнічай і інструмэнтальнай прамысловасьці.

  • ААТ «Навазыбкаўскі станкабудаўнічы завод»
  • ААТ «Навазыбкаўская кравецкая фабрыка»
  • ААТ «Навазыбкаўская кравецка-трыкатажная фабрыка імя 8 сакавіка»

ТранспартРэдагаваць

Па Навазыбкаву курсуюць аўтобусы па 7 маршрутах. Прымескі рух арганізаваны па 25 маршрутах. Дзейнічае рэгулярнае аўтобуснае злучэньне зь местамі Бранск, Гомель.

Турыстычная інфармацыяРэдагаваць

СлавутасьціРэдагаваць

 
Дом Амбросімавых
  • Банк (1902)
  • Вучэльня сельскагаспадарчая тэхнічная (1887—1889)
  • Гімназія жаночая (1883)
  • Жылы дом (канец XIX ст.)
  • Камяніца купца Пэўзнэра (1884)
  • Камяніца мяшчаніна Пешахонава (1882)
  • Камяніца, былых уласьнікаў запалкавай фабрыкі, Воўкавых (1904)
  • Камяніца гандляроў братоў Абросімавых (1896)
  • Хата пасяленцаў-старавераў (пачатак XVIII ст.)
  • Царква Зьвеставаньня Багародзіцы (да 1871)
  • Царква Раства Багародзіцы ў Людкаве (1754)
  • Царква саборная Сьвятога Міхала Арханёла (1867—1898)
  • Царква Сьвятога Мікалая (1782)
  • Царква Сьвятога Спаса (1789—1795)
  • Царква Сьвятога Спаса (1911—1914; стараверская)

Страчаная спадчынаРэдагаваць

  • Царква Раства Хрыстова (да 1818)

ГалерэяРэдагаваць

АсобыРэдагаваць

Дадатковыя зьвесткіРэдагаваць

  • у 1926—1927 гадох у Навазыбкаве адбываў армейскую службу беларускі паэт і перакладчык Уладзімер Хадыка

Глядзіце таксамаРэдагаваць

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў. — Менск, 1998. С. 203.
  2. ^ Полевой А. О языке населения Новозыбковского уезда Гомельской губернии. — Менск, 1926. С. 3—4.
  3. ^ Станкевіч Я. Нарысы зь гісторыі Вялікалітвы-Беларусі. — New Jersey, 1978. С. 36.
  4. ^ Гісторыя філасофскай і грамадска-​палітычнай думкі Беларусі. Т. 1. — Менск: «Беларуская навука», 2008. С. 84.
  5. ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі. — Вільня, 2002. С. 194.
  6. ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 4. — Мінск, 2018. С. 20.
  7. ^ Krzywicki J. Nowozybkow // Słownik geograficzny... T. VII. — Warszawa, 1886. S. 292.
  8. ^ Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.). СПб, 1890—1907.
  9. ^ Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
  10. ^ Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.
  11. ^ Энциклопедический словарь

ЛітаратураРэдагаваць

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць