Гарадок (Беластоцкі павет)

вёска ў Беластоцкім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы

Гарадо́к (польск. Gródek) — вёска ў Польшчы, на рацэ Супрасьлі. Цэнтар сельскай гміны Беластоцкага павету Падляскага ваяводзтва. Насельніцтва на 2011 год — 2599 чалавек. Знаходзіцца за 33 км на ўсход ад Беластоку.

Гарадок
польск. Gródek
Вуліца вёскі
Вуліца вёскі
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Падляскае
Павет: Беластоцкі
Гміна: Гарадок
Плошча: 22,64 км²
Насельніцтва (2004)
колькасьць: 6226 чал.
шчыльнасьць: 275 чал./км²
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Паштовы індэкс: 16-040
Геаграфічныя каардынаты: 53°5′43″ пн. ш. 23°40′8″ у. д. / 53.09528° пн. ш. 23.66889° у. д. / 53.09528; 23.66889Каардынаты: 53°5′43″ пн. ш. 23°40′8″ у. д. / 53.09528° пн. ш. 23.66889° у. д. / 53.09528; 23.66889
Гарадок на мапе Польшчы
Гарадок
Гарадок
Гарадок
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Гарадок — даўняе мястэчка гістарычнай Гарадзеншчыны (частка Троччыны), старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага, на этнічнай тэрыторыі беларусаў. Да нашага часу тут захавалася царква Покрыва Багародзіцы, помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры XIX ст.

Гісторыя

рэдагаваць
 
Старая царква, да 1939 г.

Вялікае Княства Літоўскае

рэдагаваць

Гарадок узьнік у XV ст. як замак Вялікага Княства Літоўскага, у Гарадзенскім павеце Троцкага ваяводзтва. Першы пісьмовы ўпамін пра Гарадок датуецца 1498 годам, калі Аляксандар Хадкевіч фундаваў тут манастыр. У 1500 годзе гэты манастыр перанесьлі вышэй плыньню ракі ў Супрасьлю.

У сярэдзіне XVI ст. Гарадок стаў мястэчкам. У XVII—XVIII стагодзьдзях мястэчка знаходзілася ў валоданьні Пацаў, Сапегаў, Радзівілаў.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

рэдагаваць
 
Інтэр’ер царквы

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Гарадок апынуўся ў складзе Прусіі, у Беластоцкім дэпартамэнце. У 1807 годзе згодна з Тыльзіцкай мірнай дамовай паміж Расеяй і Францыяй, мястэчка апынулася ў Беластоцкім павеце Беластоцкай вобласьці Расейскай імпэрыі. У 1897 годзе афіцыйны статус Гарадку панізілі да вёскі.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Гарадок занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

рэдагаваць

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Гарадок абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР[1]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Гарадок апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Беластоцкім ваяводзтве.

З пачаткам Другой сусьветнай вайны 15 верасьня 1939 году Гарадок акупавалі войскі Трэцяга Райху, але праз тыдзень вёску перадалі СССР згодна з пактам Молатава-Рыбэнтропа. У лістападзе 1939 году Гарадок увайшоў у склад БССР, у Беластоцкую вобласьць. З чэрвеня 1941 да верасьня 1944 году вёска зноў знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. 16 жніўня 1945 году ўлады СССР перадалі Гарадок Польскай Народнай Рэспубліцы.

Насельніцтва

рэдагаваць

Дэмаграфія

рэдагаваць
  • XIX стагодзьдзе: 1878 год — 1793 чал.[2];
  • XXI стагодзьдзе: 2011 год — 2599 чал.

Культура

рэдагаваць
  • Гарадоцкі цэнтар культуры (Gródecki Ośrodek Kultury)
  • Таварыства сяброў Гарадоцкай зямлі (Towarzystwo Przyjaciół Ziemi Gródeckiej)

Мас-мэдыя

рэдагаваць
  • Газэта «Wiadomości Gródeckie — Haradockija Nawiny»

Турыстычная інфармацыя

рэдагаваць

Інфраструктура

рэдагаваць

У Гарадку ладзіцца штогадовы фэст беларускай альтэрнатыўнай і рок-музыкі Басовішча. Іншыя культурныя падзеі: «Сяброўская бяседа», «Спатканьні абрадавых калектываў» («Spotkania zespołów obrzędowych»), «Дні Гарадку» («Dni Gródka»).

Славутасьці

рэдагаваць
  • Замкавая гара
  • Касьцёл Найсьвяцейшага сэрцы Езуса (1933—1936)
  • Могілкі: праваслаўныя, юдэйскія
  • Царква могілкавая Покрыва Багародзіцы (1862; драўляны зруб)
  • Царква Раства Багародзіцы (1946—1947)

Страчаная спадчына

рэдагаваць
  • Сынагогі
  • Царква Раства Багародзіцы (1788)
  1. ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  2. ^ Jelski A. Gródek (1) // Słownik geograficzny... T. II. — Warszawa, 1881. S. 817.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць