Фразэалягізм
устойлівае словазлучэньне
Фразэалягізм, фразэалягічная адзінка — устойлівая, узнаўляльная адзінка мовы, якая мае цэласнае значэньне і эмацыйна-экспрэсіўную выразнасьць. Складаецца зь ня менш як двух словаў, сярод якіх прынамсі адно сэмантычна пераасэнсаванае. Ужываецца ў розных стылях мовы, найчасьцей у гутарковым. Характарызуецца ацэнкавасьцю. Належыць да яскравых выяўленчых сродкаў мовы.
Паводле крытэру сэмантычнай зьлітнасьці выдзяляюць фразэалягічныя зрашчэньні (або ідыёмы), фразэалягічныя адзінствы, фразэалягічныя злучэньні і фразэалягічныя выразы.
Лучнасьць фразэалягізмаў адлюстроўвае спэцыфіку мовы, яе самабытнасьць[1].
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагавацьЛітаратура
рэдагаваць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 16: Трыпалі — Хвіліна. — 576 с. — ISBN 985-11-0263-6