Прыдруйск

вёска ў Латвіі, цэнтар Прыдруйскай воласьці Краслаўскага краю

Прыдру́йск (па-латыску: Piedruja, па-латыску Піедруя) — вёска ў Краслаўскім краі Латвіі, адміністрацыйны цэнтар Прыдруйскай воласьці. Знаходзіцца на правым беразе ракі Заходняя Дзьвіна, па якой праходзіць дзяржаўная граніца паміж Латвіяй і Беларусьсю, насупраць мястэчка Друя (Беларусь). За 292 км ад Рыгі. Насельніцтва — 118 жыхароў (2016).

Прыдруйск
лат. Piedruja
Краіна: Латвія
Край: Краслаўскі
Вышыня: 130 м н. у. м.
Насельніцтва:
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Паштовы індэкс: 5662
Геаграфічныя каардынаты: 55°47′48″ пн. ш. 27°26′44″ у. д. / 55.79667° пн. ш. 27.44556° у. д. / 55.79667; 27.44556Каардынаты: 55°47′48″ пн. ш. 27°26′44″ у. д. / 55.79667° пн. ш. 27.44556° у. д. / 55.79667; 27.44556
Прыдруйск на мапе Латвіі
Прыдруйск
Прыдруйск
Прыдруйск
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Гісторыя

рэдагаваць

Заснавана Янам Сапегам не пазьней 1611 году. У XIX стагодзьдзі было мястэчкам Дрысенскага павету Віцебскай губэрні. Напрыканцы XIX стагодзьдзя ў Прыдруйску былі праваслаўная і каталіцкая цэрквы, сынагога, 2 малітоўныя дамы. Паводле перапісу 1897 году — 854 жыхары, сярод іх 561 жыдоў.

Славутасьці

рэдагаваць

Ураджэнцы

рэдагаваць
  1. ^ Vietvārdu datubāze: Informācija par Piedruju — 2005.