Бранская вобласьць

Бра́нская во́бласьць (па-расейску: Брянская область) — вобласьць у Расеі. Адміністрацыйны цэнтар — места Бранск.

Бранская вобласьць
Брянская область

Сьцяг
Гімн «Шумел сурово Брянский лес»
Агульныя зьвесткі
Краіна Расея
Статус вобласьць
Уваходзіць у Цэнтральная фэдэральная акруга
Цэнтральная эканамічная акруга
Адміністрацыйны цэнтар Бранск
Улучае 25 раёнаў
Найбольшы горад Бранск
Іншыя буйныя гарады Клінцы, Навазыбкаў, Дзяцькава, Унеча
Дата ўтварэньня 1 красавіка 1920
Губэрнатар М. В. Дзёнін
Насельніцтва (2007)
1 378 941 (38-е месца)
Шчыльнасьць 39,5 чал./км²
Плошча 34 900 км² (62-е месца)
Шырата ад 54° пн.ш. да 52°10' пн.ш.
Даўгата ад 31°10' у.д. да 35° 20' у.д.
Месцазнаходжаньне Бранскай вобласьці
Бранская вобласьць на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас GMT +3
Код ISO 3166-2 RU-BRY
Код аўтам. нумароў 32
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

На поўначы мяжуе са Смаленскай вобласьцю, на захадзе — з Гомельскай і Магілёўскай абласьцямі Беларусі, на ўсходзе — з Калускай і Арлоўскай абласьцямі, на поўдні — з Курская вобласьцю, Чарнігаўскай і Сумской абласьцямі Ўкраіны.

Была ўтвораная 1 красавіка 1920 року.

Геаграфічныя зьвесткі

рэдагаваць

Месцазнаходжаньне

рэдагаваць

Разьмяшчаецца на захадзе Эўрапейскай частцы Расеі, на мяжы зь Беларусьсю і Ўкраінай.

Клімат умерана кантынэнтальны. Сярэдняя тэмпэратура ліпеня + 18—20°С, студзеня -9 — -7°С.

Разьмяшчаецца ў зоне мяшаных і шыракалістых лясоў, поўдзень — у зоне лесастэпу.

Знаходзіцца ў заходняй частцы Ўсходне-Эўрапейскай раўніны. Паверхня вобласьці — слабахвалістая раўніна.

Водныя аб’екты

рэдагаваць

Вобласьць налічвае 125 рэчак, агульнай даўжынёй каля 9 тысячаў кілямэтраў. Амаль усе яны належаць да басэйну Дняпра, галоўная рака — Дзясна. У паўночна-заходняй частцы вобласьці праходзіць вадападзел паміж Дняпром і Волгай.

Гісторыя

рэдагаваць

Была ўтвораная 1 красавіка 1920 року.

Насельніцтва

рэдагаваць

Паводле зьвестак за 2002, у Бранскай вобласьці жыло 7733 беларусаў (3-е месца).

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

рэдагаваць

З 2006 року на тэрыторыі вобласьці існуе 287 муніцыпальных утварэньняў, зь іх:

  • 7 мескіх акругаў
  • 27 муніцыпальных раёнаў
  • 30 мескіх паселішчаў
  • 223 сельскія паселішчы.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць