Мітрафан Доўнар-Запольскі

беларускі гісторык, этнограф, фальклярыст і літаратуразнавец

Мітрафа́н Ві́ктаравіч До́ўнар-Запо́льскі (14 чэрвеня 1867, места Рэчыца — 30 верасьня 1934, Масква) — беларускі гісторык, этнограф, фальклярыст і літаратуразнаўца, адзін з заснавальнікаў нацыянальнай гістарыяграфіі[1]. Доктар гістарычных навук (1905), прафэсар (1902). Правадзейны сябра Інбелкульту.

Мітрафан Доўнар-Запольскі
Mitrofan Dovnar-Zapol'skiy.jpg
Род дзейнасьці беларускі гісторык, этнограф, фальклярыст і літаратуразнавец
Дата нараджэньня 14 чэрвеня 1867
Месца нараджэньня Рэчыца, Рэчыцкі павет, Менская губэрня, Расейская імпэрыя
Дата сьмерці 30 верасьня 1934
Месца сьмерці Масква, СССР
Месца пахаваньня
Грамадзянства
Месца вучобы
Занятак гісторык, этнограф
Месца працы
Дзеці Усевалад Доўнар-Запольскі[d]
Узнагароды
ордэн сьвятога Ўладзімера IV ступені Medal In memory of coronation of Nikolay II медаль «У памяць 300-годдзя валадарання дома Раманавых»
Подпіс Выява аўтографу
Мітрафан Доўнар-Запольскі
Mitrofan Dovnar-Zapol'skiy.jpg
POL COA Pobog.svg
герб Побуг
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 2 чэрвеня 1867
Памёр 30 верасьня 1934
Пахаваны
Род Доўнар-Запольскія
Дзеці Усевалад Доўнар-Запольскі[d]
Рэлігія рыма-каталік
Дзейнасьць гісторык, этнограф
Подпіс Выява аўтографу

ЖыцьцяпісРэдагаваць

У 1894 скончыў Кіеўскі ўнівэрсытэт. Служыў у Маскоўскім архіве Міністэрства юстыцыі. Працаваў у Маскоўскім і Кіеўскім унівэрсытэтах. Супрацоўнічаў у газэтах «Белорусское слово», «Белорусское эхо», «Вольная Беларусь», быў чальцом камісіі БНР па арганізацыі Беларускага ўнівэрсытэту. Выкладаў у ВНУ Харкава і Баку. 3 1 кастрычніка 1925 і да 1 верасьня 1926 працаваў загаднікам катэдры гісторыі Беларусі ў Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце. 3 восені 1926 у Маскве.

Не пазьбег завуаляванай формы рэпрэсіяў: выбраньне акадэміка АН СССР было заблякаванае, рукапіс кнігі «Гісторыя Беларусі» асуджаны як ідэйна-заганны, было паскоранае выйсьце на пэнсію. Перад сьмерцю працаваў у Навукова-дасьледчым інстытуце пушніна-футравай гаспадаркі Наркамату зьнешняга гандлю СССР.

Напісаў грунтоўныя працы па гісторыі Беларусі: «Беларускае мінулае» (1888), «Нарысы па гісторыі Беларусі (ад пачатку сьмерці Уладзімера Манамаха)», навукова-публіцыстычны нарыс «Асновы дзяржаўнасьці Беларусі». У 1926 завяршыў абагульненую працу «Гісторыя Беларусі», выдадзеную толькі ў 1994. На працягу 18801890 зрабіў вялікі ўнёсак у разьвіцьцё беларускай этнаграфічна-фальклярыстычнай навукі: зьбіраў і выдаваў фальклёр, вывучаў і апісваў сямейны побыт, сямейнае звычаёвае права, вясельныя абрады, распрацоўваў праграмы этнаграфічнага вывучэньня Беларусі. Аўтар манаграфічных дасьледаваньняў «В. М. Цяпінскі, перакладнік Эвангельля на беларускую мову». Выдаў Баркулабаўскі летапіс. Пісаў пра старажытныя беларускія архівы па-за межамі Беларусі.[2]

Савецкае замоўчваньнеРэдагаваць

3 чэрвеня 1937 году Галоўная ўправа ў справах літаратуры і выдавецтваў Беларускай ССР (Галоўліт БССР) выдала Загад № 33 «Сьпіс літаратуры, якая падлягае канфіскацыі зь бібліятэк грамадзкага карыстаньня, навучальных установаў і кнігагандлю». Паводле Загаду, «усе кнігі» Мітрафана Доўнара-Запольскага прадугледжвалася «спальваць»[3].

БібліяграфіяРэдагаваць

  • Мітрафан Віктаравіч Доўнар-Запольскі : біябібліяграфічны паказальнік / укладальнікі: Скалабан В. У. і інш.; Бібліягр. рэд.: Бяляева Л. В., Рошчына Т. І і інш.. — Мінск: БелНДІДАС, 2001. — 120 с. — 150 ас. — ISBN 985-6557-18-6
  • Мітрафан Віктаравіч Доўнар-Запольскі : біябібліяграфічны паказальнік / укладальнікі: В. М. Лебедзева і інш.; рэд.: Махнач, Таццяна Мікалаеўна і інш.. — Выд. 2-е, дапоўненае. — Мінск: БелНДІДАС, 2007. — 168 с. — 200 ас. — ISBN 978-985-6733-35-5
  • М. В. Доўнар-Запольскі. Дзяржаўная гаспадарка Вялікага княства Літоўскага пры Ягелонах / Падрыхт. да друку : А. І. Груша, Р. А. Аляхновіч; камент. : А. І. Груша, Ш. І. Бекцінееў, Л. Каралюс ; увод. арт. : Д. У. Караў, А. У. Унучак, А. І. Груша; камент. А. І. Груша, Ш. І. Бекцінееў, Л. Каралюс. — Мінск: Беларуская навука, 2009. — 759 с. — (Помнікі гістарычнай думкі Беларусі). — ISBN 978-985-08-1078-6

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ Арлоў У. Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае. — KALLIGRAM, 2012. С. 339.
  2. ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. Кн. 1. — Менск, 2001. С. 490—491.
  3. ^ Алесь Лукашук. Мова гарыць (Загад № 33) // Спадчына : часопіс. — 1996. — № 3. — С. 76—91. — ISSN 0236-1019.

ЛітаратураРэдагаваць

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць