Якуб Наркевіч-Ёдка
Яку́б Нарке́віч-Ёдка (8 студзеня 1848, мястэчка Турын, цяпер вёска Пухавіцкага раёну — 19 лютага 1905, Вена) — беларускі фізык, мэдык, біёляг. Доктар мэдыцыны (1893), прафэсар (1900), чалец-карэспандэнт Расейскага геаграфічнага таварыства (1889).
Якуб Наркевіч-Ёдка | |
![]() Партрэт Якуб Наркевіча-Ёдкі ў чэскім часопісе Světozor[1] | |
Дата нараджэньня | 8 студзеня 1848 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 6 (19) лютага 1905 (57 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | Мэдычны інстытут у Флярэнцыі, Венскі ўнівэрсытэт, Сарбона |
Занятак | лекар, фатограф |
Навуковая сфэра | фізыка, мэдыцына, біялёгія, мэтэаралёгія |
Месца працы | Наднёман |
Навуковая ступень | доктар мэдыцыны[d] (1893) |
Бацька | Атон Наркевіч-Ёдка[d] |
Маці | Анэля Эстка[d] |
Узнагароды | Срэбны мэдаль Расейскага геаграфічнага таварыства, дыплём Італьянскага мэдычна-псыхалягічнага таварыства, дыплём і залаты мэдаль француска-расейскай выставы «За сталыя ўдасканаленьні ў электратэхніцы» |
Jakub Jodko Narkiewicz | |
![]() | |
![]() «Ліс» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 8 студзеня 1848 |
Памёр | 6 (19) лютага 1905 (57 гадоў) |
Пахаваны | |
Род | Наркевічы-Ёдкі |
Бацькі | Атон Наркевіч-Ёдка Анэля (Ганна) Эстка |
Жонка | Алена зь Песьлякоў |
Дзеці | Атон Тамаш Леон, Адам Якуб Антон, Конрад Ірадыён, Марыя, Алена |
Рэлігія | рыма-каталік |
Дзейнасьць | лекар, фатограф |
БіяграфіяРэдагаваць
Навучаўся ў Менскай гімназіі (1861—1865), працягваў навучаньне ў Мэдычным інстытуце ў Флярэнцыі, Венскім унівэрсытэце ў Сарбоне.
У 1872 годзе ў маёнтку Атонаве (цяпер вёска Сінячова ў Капыльскім раёне) збудаваў мэтэаралягічную станцыю (у 1888 годзе перанес яе ў маёнтак Наднёман, цяпер вёска Узьдзенскага раёну). З 1890 году супрацоўнік Інстытуту экспэрымэнтальнай мэдыцыны ў Пецярбургу.
Вынайшаў спосаб бесправадной перадачы і прыёму электрамагнітных хваляў на адлегласьці (першы ў сьвеце правобраз радыёпрымача, 1891), але не запатэнтаваў вынаходніцтва[2]. Існуе дакумэнт, які пацьвярджае прыярытет Я. Наркевіча-Ёдкі ў гэтым вынаходніцтве — пратакол паседжаньня Францускага фізычнага таварыства ў Парыжы за сьнежань 1898 году. У ім адзначаецца, што:
О. Лоджу належыць першая ідэя тэлеграфіі без правадоў, калі мы не пажадаем дайсьці да Наркевіча-Ёдкі, …які два-тры гады таму зрабіў у Вене вельмі цікавыя перадачы са шпуляй Румкарфа (праўда можа быць, без выразнага ўсьведамленьня ролі электрамагнітных хваляў у гэтых досьледах)[3]. | ||
Апрача таго, зрабіў значныя адкрыцьці ў галіне мэтэаралёгіі (вымярэньне хуткасьці руху аблокаў, вільготнасьці глебы ды інш.), за што ўзнагароджаны сярэбраным мэдалём Расейскага геаграфічнага таварыства. Адкрыў у сваім маёнтку санаторый, распрацаваў мэтады лячэньня нэрвовых захворваньняў электрычным токам, мэтад электраграфіі для дыягностыкі захворваньняў, выкарыстоўваў лячэньне кумысам і сьвятлом.
КрыніцыРэдагаваць
- ^ Naše vyobrazení Ročník 26/1892, číslo 34, strana 405.(чэс.)
- ^ 160 гадоў з дня нараджэння Якуба Наркевіча-Ёдкі на Гідрамэтцэнтар Беларусі
- ^ А. Д. Дасько. Я. А. Наркевіч-Ёдка // Асновы радыётэхнікі. Фізічны факультэт, катэдра інфарматыкі і асноваў электронікі БДПУ імя Максіма Танка
ЛітаратураРэдагаваць
- Наталья Березкина, Ольга Гапоненко. Яков Оттонович Наркевич-Иодко (1847–1905). Биобиблиографический указатель / В. Киселев. — Менск. — Белорусская наука, 2010. — 246 с. — 260 ас. — ISBN 978-985-08-1227-8
- В.Н. Киселев. Парадоксы «электрического человека»: жизнь и деятельнотсь белорусского ученого Якова Оттоновича Наркевича-Иодко. — Менск: Белорусская наука, 2007. — 316 с. — 500 ас. — ISBN 978-985-08-0797-7
- Яков Оттонович Наркевич-Иодко(рас.) Центральная научная библиотека им. Я. Коласа НАН Беларуси
- Людмила СЕЛИЦКАЯ (28 сьнежня 2002) Повесть об «электрическом человеке»(рас.). SB.BY. Праверана 21 лютага 2012 г.
- Людмила СЕЛИЦКАЯ (20 студзеня 2011) Алхимик из-под Узды изобрел радио раньше Маркони и Попова(рас.). Комсомольская правда. Праверана 21 лютага 2012 г.