Культурная асыміляцыя
(Перанакіравана з «Асыміляцыя (культура)»)
Асыміля́цыя (па-лацінску: assimilatio — прыпадабненьне) у сацыялёгіі і этнаграфіі — страта адною часткай соцыюму (ці цэлым этнасам) сваіх адметных рысаў і замена на запазычаныя ў іншай часткі (іншага этнасу). У цэлым, гэта этнакультурны зрух у самасьвядомасьці пэўнай сацыяльнай групы, якая раней была іншай супольнасьцю ў пляне мовы, рэлігіі ці культуры.
Асыміляцыя можа насіць як добраахвотны характар — захапленьне іншай больш разьвітай ці прывабнай культурай, міжнацыянальныя ці міжканфэсійныя шлюбы і г.д., так і прымусовы характар — заваёва, колькаснае вынішчэньне, прымусовае перасяленьне, заканадаўчая дзейнасьць, скіраваная на задушэньне тых ці іншых культурна-моўных праяваў.
Прыклады асыміляцыяў
рэдагавацьЭтнаграфічныя
рэдагаваць- альбанізацыя
- амэрыканізацыя
- арабізацыя
- араўканізацыя
- баўгарызацыя
- галізацыя
- германізацыя
- грузінізацыя
- гішпанізацыя
- італьянізацыя
- кітаізацыя
- латышызацыя
- мадзярызацыя
- палянізацыя
- раманізацыя
- румынізацыя
- русіфікацыя
- украінізацыя
- славянізацыя
- цюркізацыя
- элінізацыя
- юдаізацыя
- япанізацыя