Вікісховішча

цэнтралізаванае сховішча мультымэдыйных файлаў для праектаў Фундацыі Вікімэдыі

Вікісховішча (анг. Wikimedia Commons) — агульнае цэнтралізаванае сховішча для выяваў, гуказапісаў, відэаролікаў і іншых файлаў, якія вольна распаўсюджваюцца.

Вікісховішча
Лягатып Вікісховішча
Commons screenshot.png
Тып мэдыясховішча
Даступныя мовы беларуская і 131 іншая[1]
Уладальнік Фундацыя Вікімэдыя
Аўтар Джымі Ўэйлз
Пачатак працы 7 верасьня 2004 (18 гадоў таму)
Камэрцыйны? не
Рэгістрацыя неабавязковая для прагляду, патрэбная для загрузкі файлаў
Прадукцыя гуказапіс, дакумэнт, відэа, выява
Прыбытак няма
Рэйтынг Alexa 300[2]
Мова праграмаваньня PHP
commons.wikimedia.org

Гэтыя файлы можна выкарыстаць на старонках абсалютна любых праектаў Фундацыі «Вікімэдыі»[3]. Рухавік МэдыяВікі таксама дазваляе выкарыстаньне матэрыялаў Вікісховішча на любым вікі-сайце[4]. Загрузіць файлы да Вікісховішча можна праз адпаведную службу ці адмысловую праграму.

ЛіцэнзаваньнеРэдагаваць

Усе файлы, загружаныя на Вікісховішча, павінны быць вольныя для распаўсюджваньня ў любой юрысдыкцыі. Файлы ня могуць абкладацца абмежаваньнямі волі іх выкарыстаньня. У прыватнасьці, у адрозьненьне ад большасьці моўных разьдзелаў, не дапушчаюцца файлы, распаўсюджваныя на ўмовах «Добрасумленнага выкарыстаньня» (па-ангельску: fair use).

Пасьля запампоўкі файла неабходна: дадаць шаблён статусу аўтарскіх праў, калі шаблён ліцэнзіі патрабуе дадатковай інфармацыі, то дадаць і яе, дадаць апісаньне, напрыклад, што на выяве, дзе сфатаграфавалі і т. д., дадаць спасылку на зыходную выяву, калі яна капіявалася зь якога-небудзь сайта.

Устаўка файлаў зь Вікісховішча ў артыкулы ВікіпэдыіРэдагаваць

Для ўстаўкі файлаў зь Вікісховішча ў артыкулы беларускай Вікіпэдыі выкарыстоўваецца той самы сынтаксыс, як для ўстаўкі файлаў, загружаных у беларускую Вікіпэдыю. Напрыклад, каб уставіць загружаную выяву у артыкул, досыць паказаць спасылку на яго: [[Файл:<імя_файлу>]]. Альгарытм працы рухавіка пры гэтым такі: калі ёсьць мясцовы файл, то ўстаўляецца ў артыкул менавіта ён; калі жа ў лякальнай базе няма выявы з такім імем, то бярэцца адпаведны файл на Вікісховішчы.

Выявы годуРэдагаваць

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ Шаблён моваў Галоўнай старонкі // Вікісховішча, 23 верасьня 2022 г. Праверана 22 кастрычніка 2022 г.
  2. ^ Alexa Internet (анг.) — 1996.
  3. ^ Вітаем. Што такое Wikimedia Commons?
  4. ^ How to reuse Commons' media files (анг.)

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць