25 сакавіка
дата
← сакавік → | ||||||
Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
1 | 2 | 3 | ||||
4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 |
11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 |
18 | 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 |
25 | 26 | 27 | 28 | 29 | 30 | 31 |
2024 год Усе дні |
25 сакавіка́ — 85-ы дзень году (84-ы ў невысакосным годзе) паводле Грыгарыянскага календару. Да канца году застаецца 282 дні.
Падзеі
рэдагаваць- 421 — Вэнэцыя была заснавана ў дванаццаць гадзін дня, у адпаведнасьці зь легендай
- 1199 — Рычард I паранены з арбалета падчас бою з Францыяй, што прывяло да яго сьмерці 6 красавіка
- 1306 — Робэрт Брус становіцца каралём Шатляндыі
- 1409 — адчыняецца Савет Пізы
- 1584 — Сэр Ўолтэр Рэйлі атрымлівае патэнт на калянізацыю Вірджыніі
- 1600 — Ганна Алаіза Хадкевіч, грамадзка-рэлігійная дзяячка Рэчы Паспалітай.
- 1634 — першыя пасяленцы прыбылі ў Мэрылэнд
- 1655 — Крыстыян Гюйгэнс адкрыў найбуйнейшы спадарожнік Сатурна — Тытан
- 1802 — Ам’енскае замірэньне паміж Францыяй і Вялікабрытаніяй
- 1807 — скасаваньне гандлю рабамі ў Брытанскай імпэрыі («Акт аб скасаваньні гандлю рабамі»)
- 1811 — Пэрсі Біш Шэлі выключаны з Оксфардзкага ўнівэрсытэту з-за публікацыі ў брашуры Неабходнасьць атэізму
- 1821 — Грэцыя займела незалежнасьць пасьля амаль 400 гадоў турэцкай акупацыі
- 1857 — упершыню сфатаграфаванае сонечнае зацьменьне
- 1857 — Леон Скот запатэнтаваў фонаўтограф, першую прыладу для запісу гукавых ваганьняў
- 1876 — першы матч правяла футбольная зборная Ўэйлзу, адна з найстарэйшых у сьвеце
- 1917 — Грузінская праваслаўная царква аднаўляе яе аўтакефаліі, скасаваныя імпэратарскай Расеяй ў 1811 годзе
- 1918 — Беларуская Народная Рэспубліка абвясьціла незалежнасьць
- 1924 — у гадавіну Грэцкае вайны за незалежнасьць Аляксандрас Папанастасію абвяшчае Другую Грэцкую Рэспубліку
- 1924 — заснаваны Ордэн Трох Зорак — найвышэйшая ўзнагарода Латвійскае Рэспублікі
- 1941 — Каралеўства Югаславія далучаецца да Восі з падпісаньнем Траістага пакту
- 1942 — на загад Тука пачаліся дэпартацыі славацкіх жыдоў у канцлягеры
- 1948 — першы пасьпяховы прагноз аб сьмерчы прадказаў, што тарнада ўдарыць па ваенна-паветранай базе Тынкер, Аклагома
- 1949 — у пік калектывізацыі ў Эстоніі, Латвіі і Летуве пачалася шырокая кампанія дэпартацыі, вядомая як Апэрацыя «Прыбой». Шляхам тэрору савецкімі ўладамі былі дэпартаваныя больш за 92 000 чалавек з краін Балтыі у аддаленыя раёны СССР
- 1957 — заснаваная Эўрапейская эканамічная супольнасьць (Заходняя Нямеччына, Францыя, Італія, Бэльгія, Нідэрлянды, Люксэмбург)
- 1968 — заснаваны Менскі камэрны аркестар
- 1979 — першы цалкам функцыянальны шатл «Калумбія» перададзены ў Касьмічны цэнтар Кенэдзі для падрыхтоўкі да першага запуску
- 1988 — брутальна разагнаная Сьвечкавая маніфэстацыя ў Браціславе супраць камуністычнай улады
- 2018 — у Беларусі і за межамі адзначалася 100-годзьдзе Беларускай Народнай Рэспублікі
Нараджэньні
рэдагаваць- 826 — Аль-Мубарад(en), арабскі асьветнік
- 850 — Сэйва(en), 56-ы імпэратар Японіі
- 1252 — Канрадын(en), герцаг Швабіі, кароль Сыцыліі, таксама зьяўляўся тытулярным каралём Ерусаліму
- 1297 — Андранік III Палеоляг(en), бізантыйскі імпэратар
- 1345 — Бланш Ланкастэрская(en), жонка першага князя Ланкастэра Яна Доўгага
- 1347 — Кацярына зь Сіены(en), каталіцкая сьвятая
- 1404 — Джон Бэафорт(en), 1-ы герцаг Самэрсэту, ангельскі войскавод (дата хрышчэньня)
- 1408 — Агнэс Бадэнская(de), графіня Бадэнская, герцагіня Шлезьвіская, графіня Гальштынская
- 1479 — Васіль III Іванавіч, вялікі князь маскоўскі
- 1528 — Якаб Андрэ(en) — нямецкі лютэранскі тэоляг
- 1538 — Крыстафэр Клавіюс(en), нямецкі матэматык
- 1541 — Франчэска I (вялікі герцаг Тасканы)(en)
- 1545 — Ёган (герцаг Шлезьвіг-Гальштыніі-Зондэрбургу)(de)
- 1593 — Жан Брэбёф(en), францускі езуіт-місіянэр
- 1643 — Люіс Марэры(en), францускі энцыкляпэдыст
- 1661 — Поль дэ Рапэн(en), францускі гісторык
- 1699 — Ёган Адольф Гасэ(en), нямецкі кампазытар
- 1716 — Аляксей Антропаў(ru), расейскі мастак-партрэтыст (партрэт Пятра III)
- 1717 — Альбрэхт Радзівіл, староста рэчыцкі
- 1727 — Габрыель Вадзынскі, рымска-каталіцкі дзяяч ВКЛ, біскуп смаленскі
- 1741 — Даніель Шыбэлер(de), нямецкі пісьменьнік
- 1747 — Аляксандар Безбародка(ru), расейскі князь, канцлер Расеі (1797—99 гг.)
- 1767 — Ёахім Мюрат, францускі маршал, кароль Нэапаля (1808—1815 гг.)
- 1774 — Франсуа Мары Дадэн(en), францускі заоляг
- 1782 — Караліна Банапарт(en), сястра Напалеона Банапарта, каралева Нэапаля
- 1786 — Джавані Батыста Амічы(en), італьянскі астраном, батанік і оптык
- 1795 — Жак-Люі Рандон(en), францускі генэрал, маршал Францыі
- 1798 — Крыстоф Гудэрман(en), нямецкі матэматык
- 1800 — Гэнрых фон Дэхэн(en), нямецкі геоляг
- 1807 — Джэймз Говард Гарыс(en), брытанскі дзяржаўны дзяяч
- 1815 — Андрэй Дэльвіг(ru), расейскі архітэктар, кіраўнік камісіі па будаўніцтву Храма Хрыста Збаўцы, гідратэхнік, стваральнік Расейскага тэхнічнага таварыства, генэрал, барон
- 1824 — Карл Густаў Брэсцыюс(en), нямецкі інжынэр-чыгуначнік
- 1825 — Макс Шульцэ(en), нямецкі біёляг, першым пачаў вывучаць цытаплязму і ядро жывой клеткі
- 1832 — Мікалаюс Рудынгер(en), нямецкі навуковец у галіне анатоміі
- 1835 — Адольф Вагнэр(en), нямецкі эканаміст
- 1836 — Эдуард Шэвэ(de), баптысцкі прапаведнік
- 1836 — Юліюс Вайнгартэн(de), нямецкі матэматык
- 1839 — Марыяна Гайніш(en), аўстрыйская фэміністка
- 1842 — Антоніё Фагазара(en), італьянскі пісьменьнік і паэт
- 1844 — Адольф Энглер(en), нямецкі батанік
- 1846 — Гэлен Зымэрн(en), ангельская пісьменьніца
- 1849 — Агенор Галухоўскі(en), міністар замежных справаў Аўстра-Вугоршчыны
- 1856 — Макс Угле(de), нямецкі пачынальнік археалёгіі Анд
- 1860 — Фрыдрых Наўман(en), нямецкі палітык і тэоляг
- 1863 — Сайман Флэкснэр(en), амэрыканскі патоляг
- 1865 — П’ер Эрнэст Вайс(en), францускі фізык
- 1867 — Артура Тасканіні(it), італьянскі дырыгент, кіраўнік тэатру «Ля Скаля» і «Мэтрапалітэн-опэра»
- 1868 — Ўільям Локўуд(en), ангельскі гулец у крыкет
- 1870 — Фрыдрых Карл Арнольд Швасман(de), нямецкі астраном
- 1871 — Гэрман Абэрт(en), нямецкі музычны навукоўца
- 1873 — Рудольф Рокер(en), нямецкі аўтар, гісторык і анарха-сындыкаліст
- 1880 — Філарэт, беларускі рэлігійны й грамадзкі дзяяч
- 1881 — Бэла Бартак, вугорскі кампазытар, піяніст («Драўляны прынц», «Цудоўны мандарын»)
- 1887 — Чуічы Нагума(en), віцэ-адмірал імпэратарскага японскага марскога флёту
- 1887 — Джэфры Кейнз(en), брытанскі мэдык, навуковец і бібліяфіл
- 1892 — Фэрдынанд Андэргасэн(de), аўстрыйскі кампазытар і царкоўны музыка
- 1892 — Эндзі Клайд(en), амэрыканскі актор
- 1899 — Жак Адыбэрці(en), францускі паэт
- 1900 — Ганс Люкей(de), баптысцкі тэоляг
- 1900 — Паўль Рытэрбуш(de), нямецкі юрыст і нацыянал-сацыяліст
- 1901 — Раймонд Фірт(en), новазэляндзкі этноляг
- 1901 — Эд Бэглей(en), амэрыканскі актор
- 1903 — Нахум Норбэрт Глацэр(en), габрэйска-амэрыканскі навуковец
- 1903 — Франкі Карль(en), амэрыканскі піяніст і кіраўнік джаз-аркестра
- 1903 — Хуліё Антоніё Мэля(en), сузаснавальнік Камуністычнай партыі Кубы
- 1905 — Ванда Хадкоўская(pl), польская законьніца, жаўнерка арміі краёвай
- 1906 — Леў Шэйнін(ru), расейскі пісьменьнік, аўтар дэтэктываў, пракурор («Гульня без правілаў», «Занатоўкі сьледчага»)
- 1908 — Дэйвід Лін(en), ангельскі кінарэжысэр («Доктар Жывага», «Олівэр Твіст», «Лаўрэнс Арабійскі»)
- 1908 — Гэльмут Койтнэр(de), нямецкі кінарэжысэр і актор
- 1910 — Давід Людвіг Блёх(de), нямецкі мастак
- 1911 — Джэк Рубі(en), забойца Лі Гарві Освальда
- 1912 — Меліта Норвуд(en), савецкая шпіёнка
- 1914 — Норман Эрнэст Барлоўг, амэрыканскі аграном, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру
- 1916 — Жан Роджэрс(en), акторка
- 1916 — Мікалай Пейка(ru), расейскі кампазытар
- 1921 — Ганс Гвіда Мутке(en), нямецкі лётнік-зьнішчальнік і мэдык авіяцыі
- 1921 — Сымона Сыньёрэ(en), француская кінаакторка, уладальніца «Оскара» («Чартоўкі», «Залатая каска», «Месца наверсе»)
- 1921 — Нэнсі Келі(en), амэрыканская акторка
- 1922 — Эйлін Форд(en), заснавальніца мадэльнага агенцтва
- 1923 — Раймар Люст(en), нямецкі астрафізык і навуковы мэнэджар
- 1923 — Вім ван Эст(en), галянскі вэлясыпэдыст
- 1925 — Фланэры О’Конар(en), амэрыканская пісьменьніца
- 1925 — Аляксандар Чакалін(ru), расейскі юнак-партызан, Герой Савецкага Саюзу
- 1925 — Аляксандар Кулакоўскі, беларускі праваслаўны сьвятар у Аўстраліі
- 1926 — Ласла Пап, вугорскі баксэр, трохразовы алімпійскі чэмпіён
- 1926 — Хаймэ Сабінэс(en), мэксыканскі паэт
- 1926 — Вяслава Мазуркевіч(en), польская акторка
- 1927 — Гэрбэрт Фукс(en), аўстрыйскі актор і палітык
- 1927 — Лэсьлі Клаўдыюс(en), індыйскі гулец у хакей на траве, трохразовы алімпійскі чэмпіён
- 1928 — Джэймз Лоўэл(en), амэрыканскі астранаўт
- 1931 — Паўль Матыян(en), амэрыканскі джазавы музыка
- 1931 — Вітаўтас Баркаўскас(en), летувіскі кампазытар
- 1932 — Веслаў Мысьліўскі(en), польскі пісьменьнік
- 1933 — Пэтэр Эрліх(en), нямецкі актор
- 1934 — Джоні Бурнэтэ(en), амэрыканскі музыка рокабілі
- 1934 — Глорыя Стэйнэм(en), амэрыканскі аўтар
- 1935 — Флэш Ўілард(en), піліпінскі баксэр
- 1935 — Уладзімер Папковіч, беларускі паэт і перакладчык
- 1937 — Алена Казелькава(ru), расейская акторка («Беражыце жанчын», «Ваенна-палявы раман», «Ключы ад раю»)
- 1938 — Даніель Бурэн(en), францускі мастак і скульптар
- 1938 — Гойт Экстан(en), амэрыканскі музыка кантры
- 1939 — Тоні Кейд Бамбара(en), амэрыканская пісьменьніца
- 1940 — Люіс Лінтнэр(de), паўднёва-тырольскі амбасадар у Бразыліі
- 1940 — Міна(en), італьянская эстрадная сьпявачка
- 1941 — Эргард Бузэк(en), аўстрыйскі палітык
- 1941 — Герд Попэ(de), праваабаронца і міністар бяз вобласьці дзейнасьці ГДР
- 1941 — Матыяс Гнэдынгер(en), швайцарскі актор
- 1941 — Гудмунд Гэрнэс(en), нарвэскі палітычны дзяяч
- 1942 — Арэса Франклін(en), амэрыканская сьпявачка
- 1942 — Рыхард О’Браен(en), брытанскі актор, аўтар і кампазытар
- 1943 — Паўль Міхэль Глязэр(en), амэрыканскі актор
- 1944 — Ганс-Юрген Вальтэр(en), нямецкі заснавальнік выгляда-тэарэтычнай псыхатэрапіі
- 1944 — Гілярыён Пэцальд(de), нямецкі псыхатэрапэўт
- 1945 — Ёхан Рыбэль(de), міністар фэдэральных справаў і эўрапейскіх справаў Нямеччыны
- 1945 — Георгі Маміконаў, расейскі музыка, лідэр гурта «Доктар Ватсан»
- 1945 — Іван Ядэшка, савецкі баскетбаліст, алімпійскі чэмпіён, трэнэр
- 1946 — Марыс Крафт(fr), францускі вулканоляг
- 1946 — Кліф Бальзам(en), ангельскі футбаліст
- 1946 — Джэрард Джон Шэфэр(en), амэрыканскі сэрыйны забойца
- 1947 — Сэр Элтан Джон, брытанскі музыка
- 1948 — Боні Бэдэлія(en), амэрыканская акторка
- 1948 — Роб Гургіс(de), нідэрлянскі кампазытар
- 1949 — Кляменці Бялявін, распрацоўнік спосабу электраімпульснай апрацоўкі парашковых матэрыялаў
- 1952 — Антанас Мокус(en), калюмбійскі матэматык і палітык
- 1954 — Юры Піліпенка, расейскі журналіст, галоўны рэдактар штотыднёвіка «Суразмоўца»
- 1955 — Вольф Ман(de), нямецкі музыка і кампазытар
- 1955 — Даніель Булюд(en), францускі кухар і рэстаратар
- 1956 — Мэт’ю Гарбэр(en), брытанскі актор
- 1957 — Тамара Акулава(ru), расейская акторка («Балада пра доблеснага рыцара Айвенга», «Эўрапейская гісторыя», «У пошуках капітана Гранта»)
- 1960 — Юха Хірві(en), фінскі спартовец, віцэ-чэмпіён Алімпіяды-2000 у кулявой страляніне
- 1960 — Стыў Норман(en), брытанскі саксафаніст (Spandau Ballet)
- 1961 — Джон Стокўэл(en), амэрыканскі актор і рэжысэр
- 1962 — Марсія Крос(en), амэрыканская акторка
- 1964 — Крыстына фон Груніген(en), швайцарская гоначная лыжная бягунка
- 1964 — Лайза Гей Гамільтан(en), амэрыканская акторка
- 1964 — Кен Рэгджэт(en), канадзкі хакеіст
- 1964 — Алекс Соліс(en), панамскі жакей
- 1964 — Аляксей Пракурораў(ru), расейскі лыжнік, алімпійскі чэмпіён 1988 году
- 1965 — Эвэры Джонсан(en), амэрыканскі баскетбаліст
- 1965 — Франк Ордэнэвіц(en), нямецкі футбаліст
- 1965 — Сара Джэсіка Паркер(en), амэрыканская акторка
- 1965 — Марыя Ўрутыя(en), калюмбійская цяжкаатлетка, алімпійская чэмпіёнка 2000 году
- 1965 — Стэфка Кастадзінава(en), баўгарская лёгкаатлетка, рэкардсмэнка сьвету ў скоках у вышыню
- 1966 — Джэф Гілі(en), канадзкі рок-гітарыст, трубач і сьпявак
- 1966 — Антон Роган(en), ірляндзкі футбаліст
- 1966 — Тацяна Патыц(de), нямецкая фотамадэль
- 1967 — Брыджыт Макман(en), швайцарская спартоўка, алімпійская чэмпіёнка 2000 г. у трыятлёне
- 1967 — Мат’ю Барні(en), амэрыканскі мэдыйны мастак
- 1967 — Дэбі Томас(en), амэрыканскі фігурыст
- 1969 — Дэйл Дэвіс(en), амэрыканскі гулец у баскетбол
- 1969 — Кэці Дэніс(en), брытанская сьпявачка, аўтарка песень
- 1970 — Магнус Лярсан(en), швэдзкі тэнісны гулец
- 1970 — Ігар Разаронаў(uk), украінскі цяжкаатлет, двухразовы чэмпіён сьвету
- 1970 — Кары Матчэт(en), канадзкая акторка
- 1971 — Кэмі Граната(en), амэрыканскі хакеіст
- 1971 — Стэйсі Дражыла(en), амэрыканская лёгкаатлетка, чэмпіёнка і рэкардсмэнка сьвету, алімпійская чэмпіёнка ў скоках з шастом
- 1971 — Шэрыл Свупс(en), амэрыканская баскетбалістка, алімпійская чэмпіёнка
- 1973 — Андрэй Нікалішын(ru), расейскі хакеіст, нападнік «Вашынгтон Кэпіталз» (ад 1997 да 2002)
- 1973 — Мікаэла Дорфмайстар(en), аўстрыйская гоначная лыжная бягунка
- 1974 — Ларк Вургіс(en), амэрыканская акторка
- 1975 — Ладзіслаў Бенышэк(en), чэскі гулец хакея з шайбай
- 1975 — Крыстоф Нуэлен(it), нямецкі кінэматаграфіст і сьпявак
- 1975 — Ерэ Каралахці, фінскі хакеіст
- 1976 — Уладзімер Клічко, украінскі баксэр
- 1976 — Жувэнал(en), амэрыканскі рэпэр
- 1976 — Фрэнсіс Бэлью(en), ірляндзкі гэльскі футбаліст
- 1976 — Джыджы Леўнг(en), ганконская сьпявачка і акторка
- 1976 — Ча Тэ-хюн(en), паўднёвакарэйскі актор, тэлевядучы і сьпявак
- 1977 — Ірына Станкіна(ru), расейская лёгкаатлетка, чэмпіёнка сьвету ў хадзе на 20 км
- 1979 — Наташа І(en), амэрыканская супэрмадэль
- 1979 — М’юрыел Гэртыс(en), француская лёгкаатлетка і пераможца Алімпіяды
- 1980 — Гано Кофлер(en), нямецкі актор
- 1980 — Катрын Люкс(de), аўстрыйская акторка
- 1981 — Джуліян дэ Гузман, канадзкі футбаліст
- 1982 — Даніка Патрык(en), амэрыканская гоншчыца
- 1982 — Шон Фарыс(en), амэрыканскі актор і мадэль
- 1982 — Альвара Саборыя(en), кастарыканскі футбаліст
- 1984 — Сяргей Ірха, беларускі футбаліст
- 1986 — Кайл Лоры(en), амэрыканскі баскетбаліст
- 1987 — Набунары Ода(en), японскі фігурыст
- 1987 — Віктар Абіна, нігерыйскі футбаліст
- 1989 — Элісан Міхалка(en), амэрыканская акторка і сьпявачка
- 1990 — Максім Чудзінаў, расейскі хакеіст
Сьмерці
рэдагаваць- 1625 — Джамбатыста Марына, італьянскі паэт, адзін з пачынальнікаў літаратуры барока ў Італіі
- 1801 — Наваліс, нямецкі пісьменьнік, адзін з найбуйнешых прадстаўнікоў нямецкага рамантызму
- 1918 — Клёд Дэбюсі, францускі кампазытар і музычны крытык
- 1980 — Ралян Барт, францускі постструктураліст і сэміётык
- 1999 — Вячаслаў Чарнавіл, украінскі палітык, грамадзкі дзяяч, праваабаронца, дысыдэнт супраць савецкай улады
- 2004 — Валянтына Пашкевіч, беларускі пэдагог, грамадзкая і культурная дзяячка