Мікалай Шкялёнак

беларускі гісторык

Мікала́й Во́сіпавіч Шкялё́нак (1889—1946) — беларускі палітычны й грамадзкі дзяяч, юрыст, публіцыст, гісторык, намесьнік старшыні БЦР.

Мікалай Шкялёнак
лац. Mikałaj Škialonak
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 1899[1]
Памёр: 1946[1]
Партыя:
Адукацыя:

Біяграфія

рэдагаваць

Скончыў Віленскі ўнівэрсытэт (1932 год). Адзін з заснавальнікаў студэнцкай арганізацыі «Скарынія» пры Віленскім унівэрсытэце.

З 1934 году сябра праўленьня Беларускага інстытуту гаспадаркі й культуры, з 1935 году — прэзыдыюму Беларускага нацыянальнага камітэту ў Вільні. У 1936 годзе адзін з заснавальнікаў арганізацыі Беларускі нацыянальны фронт, сябра рэдакцыйнай калегіі яе органу — газэты «Беларускі фронт».

Аўтар артыкулу «Да мэтадалёгіі гісторыі Беларусі», надрукаванага прыкладна да 1938 году ў «Запісках Беларускага Навуковага Таварыства», у якім прапанаваў беларускім гісторыкам арыгінальную мэтадалёгію да разгляду гісторыі Беларусі — гісторыю стварэньня і функцыянаваньня беларускай дзяржавы Вялікага Княства Літоўскага.

З 1940 году ў Бэрліне, уваходзіў у склад кіраўніцтва Беларускага нацыянальнага цэнтру, рэдагаваў газэту «Раніца».

З 1943 году займаў пасаду 1-га віцэ-прэзыдэнта Беларускай цэнтральнай рады (БЦР), быў рэдактарам «Беларускай газэты», бюлетэню «Беларуская карэспандэнцыя». Удзельнік Другога Ўсебеларускага кангрэсу ў Менску (чэрвень 1944 году). Зь ліпеня 1944 году ў Бэрліне, быў 2-м сакратаром БЦР.

З сакавіка 1945 году ў Польшчы, дзе арыштаваны савецкімі органамі дзяржаўнай бясьпекі. У пачатку 1946 году савецкія карнікі прысудзілі яго да сьмерці.

Літва і ліцьвіны

рэдагаваць

У 1933 годзе зазначаў у Гадавіку Беларускага навуковага таварыства: «Як ведама, г. зв. „руская“ мова Літоўскіх Статутаў ёсьць мовай беларускай, Літоўскія Статуты былі пісаны пабеларуску. Гэткім парадкам Сапега лічыў уласнай мовай — і пры гэтым ня толькі сваей, але і ўсяго грамадзянства Вялікага Князьства, — мову Трэцяга Статуту, значыць — беларускую. А калі ўзяць пад увагу, што аб нацыянальнай прыналежнасьці гэтак высака культурнае адзінкі, як Сапега, перадусім дэцыдавала і дэцыдуе тая мова, каторую ён сьведама, з пашанаю і любоўю называў уласнаю і правоў каторае гэтак старэнна бараніў, — дык трэба прыйсьці да вываду, што Сапега, паводле цяперашняе тэрмінолёгіі, залічаў сябе сам да беларускае нацыянальнасьці. З другога боку ведама, што Сапега — за прыкладам сваіх сучасьнікаў — называў сябе „ліцьвіном“, а народ свой, які гутарыў мовай беларускай, „літоўскім“. Дык з гэтага сам сабой выплывае лёгічна бясспрэчны вывад, што назовы „ліцьвін“, „літоўскі“ былі нічым іншым, як гістарычнымі назовамі беларускага народу»[2].

Творчасьць

рэдагаваць
  1. ^ а б в г Mìkola Škâlënak // MAK (пол.)
  2. ^ Шкялёнак М. У трохсотныя ўгодкі сьмерці вялікага канцлера Льва Сапегі. Адбітка з Гадавіка Беларускаго Навуковага Таварыства, кн. 1. — Вільня, 1933. С. 15—16.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць