Ганчарства — выраб рэчаў утылітарнага і дэкаратыўна-прыкладнога прызначэньня з абпаленай гліны. Назва паходзіць ад слова «горан» («гран», «гарно»). Зарадзілася ў раньнім нэаліце; як рамяство вылучылася са зьяўленьнем ганчарнага круга (у Беларусі ў X ст).

Гаршчок на ганчарным крузе.

Ганчартсва ўключае тры галоўныя класы вытворчасьцяў:

  • Падрыхтоўка звычайнай будаўнічай цэглы;
  • Вытворчасьць рознай глінянай альбо каменнай посуды разам з рознымі больш грубымі прадметамі ўпрыгожваньня ці завадзкіх патрэбаў;
  • Падрыхтоўка фаянсавых і парцалянавых вырабаў, як прадметаў больш вытанчанай хатніх і завадзкіх абставінаў.

Па асноўным прыёмам паміж гэтымі трыма родамі вытворчасьцей няма істотных адрозьненьняў, але з-за таго, што для іх прымяняюцца вельмі неаднолькавыя гатункі гліны й асобныя асаблівыя прыёмы, то, разглядаючы ў асобнасьці вытворчасьць цэглы, фаянса й фарфору, тут мы зводзім некаторыя агульныя зьвесткі, якія адносяцца асабліва да таго роду разнастайных гліняных вырабаў сярэдняй вартасьці, якія вядомы ў прыватнасьці пад назвай ганчарных.

Гісторыя

рэдагаваць

Ад самага пачатку ганчарная вытворчасьць была рамяством, якое служыла для падрыхтоўкі сасудаў для ежы або для захаваньня вадкіх і зыпкіх целаў. Аднак, зь цягам часу ганчарства разьвівалася й узбагачалася новымі вырабленымі прадметамі, а менавіта вогнетрывалай цэглай, каменным посудам, чарапіцай, кафляй, дрэнажнымі трубамі, архітэктурнымі ўпрыгожваньнямі і падобнымі вырабамі. У сувязі з тым, што ў працэсе разьвіцьця грамадзтва некаторыя гліняныя вырабы навучыліся адмыслова аздабляць і ўпрыгожваць, з вобласьці рамёстваў іхная вытворчасьць перамясьцілася ў галіну мастацтва. Вытворчасьць гліняных гаршкоў была вядома ў старажытнасьці, калі людзі пазнаёміліся з уласьцівасьцямі гліны, вельмі распаўсюджанага на нашай плянэце матэрыялу.

Самымі раньнімі вядомымі керамічнымі аб’ектамі зьяўляюцца гліняныя фігуркі гравэцкай культуры, выяўленыя на тэрыторыі сучаснай Чэхіі. Да гэтых фігурак адносіцца «Вэстоніцкая Вэнэра», то бок статуэтка аголенай жаночай фігуры, якая датуецца 29000-25000 гадамі да н. э.[1]

Гліняныя чарапкі былі знойдзены ў Кітаі і Японіі, яны былі выраблены каля 12000 і, магчыма, 18000 гадоў таму назад. Да іншых прыкладаў існаваньня раньняга керамічнага посуду адносяцца знойдзены посуд у пячоры Ючанян на поўдні Кітаю, які датуюцца 16000 годам да н .э.[2], і знойдзеныя ў басэйне ракі Амур на Далёкім Усходзе, якія датуюцца да пэрыяд 14000 гадоў да н. э.

У вырабах ганчарнай вытворчасьці кожнага народу можна да некаторай ступені бачыць узровень ягонага прамысловага разьвіцьця. Напрыклад, народы некаторых плямёнаў Цэнтральнай Афрыкі яшчэ ў пачатку XX стагодзьдзя выраблялі гаршкі рукамі, сушачы іх на сонцы, затым абкладваючы іх знутры і звонку саломай і ажыцьцяўляючы абпал. Ганчарная вытворчасьць да VIII стагодзьдзя знаходзілася ў Эўропе ў заняпадзе, штуршок ягонаму разьвіцьцю далі гішпанскія маўры, тады ж зьяўляюцца вырабы, пакрытыя палівай. Вырабляліся пліты, пакрытыя палівай, якія выкарыстоўваліся для абліцоўваньня сьценаў, і такая ж пліты сіняга або бурага колеру высьцілалі падлогу.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Ганчарствасховішча мультымэдыйных матэрыялаў