Пі́нскі паве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Берасьцейскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага. Знаходзіўся на захадзе Палесься. Плошча 17[1] тыс. км². Сталіца — места Пінск.

Пінскі павет
лац. Pinski paviet
Агульныя зьвесткі
Краіна Вялікае Княства Літоўскае
Статус павет Вялікага Княства Літоўскага[d]
Адміністрацыйны цэнтар Пінск
Дата ўтварэньня 1566
Старосты Старосты пінскія
Насельніцтва гл. Дэмаграфія
Плошча 17 тыс. км²
Час існаваньня 1565/66—1795
Месцазнаходжаньне Пінскага павету
Пінскі павет на мапе
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Гісторыя

рэдагаваць

У XV—XVI стагодзьдзях з папярэдніка павету — Пінскага княства — вылучыліся шматлікія дробныя маёнткі мясцовых баяраў-шляхты, буйныя магнацкія і царкоўныя вотчыны[1]. У 1519 годзе тэрыторыя, што беспасярэдне адносілася да Пінскага замка, атрымала статус асабістага ўдзелу каралевы Боны і яе сына Жыгімонта Аўгуста. На 1528 год, паводле попісу войска Вялікага Княства Літоўскага, на Піншчыне было 79 баяраў і баярскіх удоваў.

Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў увайшоў у Берасьцейскае ваяводзтва. Тэрыторыя павету значна пашырылася коштам Давыд-Гарадоцкага, Дубровіцкага і Тураўскага княстваў.

Захаваліся сьведчаньні азначэньня жыхароў Пінскага павету ліцьвінамі: «[старец] Иона (литвин из Пинска)» (1624 год)[2], а паводле пінскай варыяцыі старажытнай народнай песьні — «два літвіны із Дывін прынесьлі гаршчык батвін»[3].

У 1791 годзе, паводле Канстытуцыі Рэчы Паспалітай, утварыўся Пінска-Зарэчны павет з цэнтрам ў вёсцы Плотніца, які ў 1792 годзе быў перайменаваны ў Запінскі з цэнтрам у мястэчку Столін[4][5].

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) значная частка павету разам зь Пінскам апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі. У 1795 годзе з трэцім падзелам Рэчы Паспалітай расейская ўлада пашырылася на рэшту тэрыторыі.

Паводле зьвестак 1930-х гадоў, назва ліцьвіны пашыралася да Лунінца, на Прыпяцкім правабярэжжы арэал гэтай назвы ішоў ад Давыд-Гарадку на Столін і далей у двух кірунках — на Ракітнае і на Кастопаль[6].

Сымболіка

рэдагаваць

Павятовая харугва была блакітнага («лазуравага») колеру з выяваю Пагоні ў цэнтры[1][7].

Мескія гербы атрымалі Гарадная, Лагішын і Пінск.

Геаграфія

рэдагаваць
 
Панарама Пінску

На поўначы межаваў з Слонімскім і Наваградзкім паветамі Наваградзкім ваяводзтвам (ад Бярозы Картускай на захадзе да Петрыкава на ўсходзе), на ўсходзе — з Мазырскім паветам Менскага ваяводзтва (пры сутоку Убарці і Прыпяці), на поўдні — з Кіеўскім ваяводзтвам (ад Ратна на захадзе да Зубкавічаў, Оўруча і мяжы ваяводзтва на ўсходзе)[8], на заходзе — зь Берасьцейскім паветам Берасьцейскага ваяводзтва.

У склад Пінскага павету ўваходзіла тэрыторыя Пінскага гродавага і Лагішынскага старостваў (дзяржаўных воласьцяў) і прылеглыя прыватнаўласьніцкія маёнткі.

На тэрыторыі павету знаходзіліся месты і мястэчкі: Безьдзеж, Высоцак, Гарадная, Давыд-Гарадок, Дольск, Дарагічын (XVIII ст.), Дубровіца, Лагішын, Любяшоў, Моталь, Нобель, Пагост Загародзкі, Пагост Зарэчны, Пінск, Столін, Тураў, Хомск, Целяханы, Янаў. Магдэбурскае права мелі Гарадная (1579), Дарагічын (XVIII ст.), Лагішын (20.08.1569), Любяшоў (1693), Моталь (XVI ст.), Пінск (12.01.1581).

Дэмаграфія

рэдагаваць
 
Руіны замка Вішнявецкіх, Каралін

У сярэдзіне XVII ст. налічваў 23 тыс. дымоў, што адпавядала каля 157 тыс.[1]. Паводле сучасных падлікаў, да вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) колькасьць насельніцтва складала каля 186 тыс. чал., па вайне яно скарацілася да 92 тыс. чал.[9] (14 тыс. дымоў[1]).

На 1775 год павет налічваў 16 665 дымоў[10]. У другой палове XVIII ст. колькасьць насельніцтва складала каля 160 тыс. чал.

Ураднікі

рэдагаваць

Павятовы соймік праходзіў у Пінску, тамака ж месьціліся падкаморскі,земскі, гродзкі суды. Пінская шляхта абірала двух паслоў на Вальны сойм і двух дэпутатаў на Галоўны Трыбунал.

На Гарадзенскім сойме 12 студзеня 1793 году дзеля павелічэньня колькасьці сэнатараў ад Вялікага Княства Літоўскага намінавалі кашталяна пінскага шляхам павышэньня да кашталянскай годнасьці мясцовага павятовага маршалка, якім на той момант быў князь Францішак Друцкі-Любецкі. Ён атрымаў прывілей 26 кастрычніка 1793 году, але ўжо ў сьнежні таго ж году новая адміністрацыйна-тэрытарыяльная рэформа Рэчы Паспалітай скасавала пінскую кашталянію. У выніку, кашталян пінскі захаваў свой тытул, але ўжо ня меў сэнатарскіх паўнамоцтваў.

Архітэктура

рэдагаваць

Драўляная

рэдагаваць

На тэрыторыі Піншчыны склалася самабытная заходнепалеская архітэктурная школа.

Мураваная

рэдагаваць

У XVII ст. у мураваную архітэктуру Піншчыны прыйшла стылістыка барока, у XVIII ст. — віленскага барока і клясыцызму.

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ а б в г д Насевіч В. Пінскі павет // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 437.
  2. ^ Малороссийское влияние на великорусскую церковную жизнь. Т. 1. — Казань, 1914. С. 31.
  3. ^ Zienkiewicz R. Piosenki gminne ludu pińskiego. — Kowno, 1851. S. 8.
  4. ^ Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Беларусі / Склад. М.І. Камінскі. — Мн.: Беларуская савецкая энцыклапедыя, 1985. — 100 с. — (Энцыклапедычная бібліятэчка «Беларусь»). С. 66
  5. ^ Насевіч В. Тэрыторыя, адміністрацыйны падзел // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 39.
  6. ^ Чаквін І. Гістарычная этнаніміка Палесся // Весці Акадэміі навук Беларускай ССР. — Серыя грамадскіх навук. № 4, 1985. С. 79—80.
  7. ^ Насевіч В. Пінскі павет // ЭГБ. — Мн.: 1999 Т. 5. С. 501.
  8. ^ Jelski A. Powiat piński // Słownik geograficzny... T. VIII. — Warszawa, 1887. S. 176.
  9. ^ Сагановіч Г. Невядомая вайна: 1654—1667. — Менск, 1995.
  10. ^ Jelski A. Powiat piński // Słownik geograficzny... T. V. — Warszawa, 1884. S. 341.

Літаратура

рэдагаваць