Кузьніца
Кузьніца (польск. Kuźnica) — вёска ў Польшчы, на рацэ Ласасянцы. Цэнтар сельскай гміны Сакольскага павету Падляскага ваяводзтва. Знаходзіцца за 15 км на паўночны ўсход ад Саколкі, за 54 км на паўночны ўсход ад Беластоку, каля беларуска-польскай граніцы.
Кузьніца лац. Kuźnica | |||||
польск. Kuźnica | |||||
Касьцёл Провіду Божага | |||||
| |||||
Краіна: | Польшча | ||||
Ваяводзтва: | Падляскае | ||||
Павет: | Сакольскі | ||||
Насельніцтва: |
| ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Тэлефонны код: | 85 | ||||
Паштовы індэкс: | 16-123 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 53°30′49″ пн. ш. 23°38′46″ у. д. / 53.51361° пн. ш. 23.64611° у. д.Каардынаты: 53°30′49″ пн. ш. 23°38′46″ у. д. / 53.51361° пн. ш. 23.64611° у. д. | ||||
Кузьніца | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Кузьніца — даўняе места гістарычнай Гарадзеншчыны (частка Троччыны), на беларускай этнічнай тэрыторыі.
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьКаля 1504 году на беразе ракі Ласасянкі заснавалі рудню, пры якой неўзабаве ўзьнікла дзяржаўная вёска. У 1536 годзе Юры Зеляпуха заснаваў тут мястэчка Кузьніцу, якое ўваходзіла ў склад Гарадзенскага павету Троцкага ваяводзтва. 12 чэрвеня 1546 году каралева і вялікая княгіня Бона Сфорца надала Кузьніцы прывілей на гандаль (існуе меркаваньне, што існаваў прывілей на Магдэбурскае права). У 1545 годзе ў мястэчку збудавалі касьцёл.
На 1679 годзе ў Кузьніцы існаваў Рынак і 4 вуліцы. У 1731 годзе ўладальнік Кузьніцы падкаморы гарадзенскі Казімер Мацюта перадаў маёнтак Супрасьлеўскаму манастыру пры ўмове, каб у мястэчку заснавалі базылянскі манастыр.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьУ выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Кузьніца апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Гарадзенскім павеце Гарадзенскай губэрні. 8 чэрвеня 1808 году яна атрымала афіцыйны статус заштатнага места. 27 лютага 1875 году зьявіўся праект гербу Кузьніцы: срэбная тарча з выявай кавальскага молата ў чырвоным полі, ня якім разьмяшчаецца дзевяць залатых падковаў[2].
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Кузьніцу занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
рэдагаваць25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Кузьніца абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР[3]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Кузьніца апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Гарадзенскім павеце Беластоцкага ваяводзтва. У 1930 годзе статус паселішча панізілі да вёскі.
З пачаткам Другой сусьветнай вайны 15 верасьня 1939 году Кузьніцу акупавалі войскі Трэцяга Райху, але праз тыдзень вёску перадалі СССР згодна з пактам Молатава-Рыбэнтропа. У лістападзе 1939 году Кузьніца ўвайшла ў склад БССР, у Беластоцкую вобласьць. З чэрвеня 1941 да верасьня 1944 году вёска зноў знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. 16 жніўня 1945 году ўлады СССР перадалі Кузьніцу Польскай Народнай Рэспубліцы.
Насельніцтва
рэдагавацьДэмаграфія
рэдагаваць- XIX стагодзьдзе: ~1884 год — 1083 чал., зь іх 445 каталікоў, 38 праваслаўных і 438 юдэяў[4]
- XXI стагодзьдзе: 2013 год — 1767 чал.
Турыстычная інфармацыя
рэдагавацьСлавутасьці
рэдагаваць- Касьцёл Провіду Божага (1907—1913)
- Могілкі: каталіцкія, юдэйскія
Страчаная спадчына
рэдагаваць- Царква Аляксандра Неўскага (2-я палова XIX ст.; мураўёўка)
Крыніцы
рэдагаваць- ^ https://bdl.stat.gov.pl/api/v1/data/localities/by-unit/062013711052-0033293?var-id=1639616&format=jsonapi
- ^ Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў. — Менск, 1998. С. 180.
- ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
- ^ Słownik geograficzny... T. V. — Warszawa, 1884. S. 13.
Літаратура
рэдагаваць- Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў / Маст. А. Бажэнаў. — Менск: «Полымя», 1998. — 287 с.: іл. ISBN 985-07-0131-5.
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom V: Kutowa Wola — Malczyce. — Warszawa, 1884.